Пошук

27.02.2024 06:58   Ігар Данішэвіч / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

У кастрычніку 2023 года ў Беларусі распачаў працу дабрачынны фонд «Новае Жыццё», які дапамагае людзям з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.

Адметнасць фонду «Новае Жыццё» у тым, што кожны чалавек у патрэбе можа атрымаць бясплатную кансультацыю ад кваліфікаваных псіхолагаў: як анлайн, так і пры асабістай сустрэчы. Таксама ёсць магчымасць прайсці курс рэабілітацыі ў цэнтры фонду ў вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Як можна дапамагчы залежнаму чалавеку?

Працэс выздараўлення хворых на залежнасці працяглы.

У многіх выпадках ён пачынаецца з праходжання курсу медыцынскага лячэння, дзякуючы якому арганізм вызваляецца ад псіхаактыўных рэчываў. Такое лячэнне праводзіцца ў медыцынскіх установах (аддзяленнях наркалогіі або ў прыватных цэнтрах) з суправаджэннем спецыялістаў фонда «Новае жыццё» і доўжыцца ад 14 да 28 дзён.

За ім ідзе працэс рэабілітацыі, які займае ад аднаго да трох (у выпадку алкагольнай залежнасці) або да шасці месяцаў (у выпадку наркатычнай залежнасці). Курс рэабілітацыі грунтуецца на праграме 12-і крокаў і ўключае ў сябе псіхалагічную і духоўную складаныя; важную ролю пры гэтым адыгрывае вучэнне Каталіцкага Касцёла.

Тыя, хто прайшоў рэабілітацыю, атрымліваюць доўгатэрміновае суправаджэнне і псіхалагічную дапамогу ў працэсе адаптацыі ў «новым жыцці». Сацыяльная адаптацыя можа займаць ад аднаго да трох гадоў.

У выніку ў чалавека фармуецца новы стыль жыцця, маральныя прынцыпы, павышаецца парог устойлівасці да ўздзеяння негатыўных знешніх фактараў.

  • Больш інфармацыі можна знайсці на сайце фонду «Новае Жыццё» ТУТ>>>
  • Па ўсіх пытаннях зацікаўленыя ў дапамозе могуць атрымаць кансультацыю ў спецыялістаў фонду па нумары:
    +375 (29) 292 79 27
Абноўлена 27.02.2024 08:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа