Пошук

18.09.2023 11:25   Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

Чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 16 (614) 2023) знаёміць чытачоў з успамінамі ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі, якія сёлета праходзілі ў Лісабоне.

Малады Касцёл — знак надзеі для ўсёй зямлі. Пра тое, як прайшлі Сусветныя дні моладзі ў Партугаліі, узгадваюць удзельнікі з Гродзенскай дыяцэзіі.

Аб патрымцы справы цвярозасці алкаголікамі, якія жадаюць пазбавіцца ад залежнасці, ідзе гаворка ў інтэрв’ю з духоўным апекуном Цэнтра дапамогі залежным асобам «Светач» айцом Тадэвушам Кавальскім OFMCap.

Чаму стрэс карысны? Псіхолаг тлумачыць, чым адрозніваецца «жыць у стрэсе» ад «жыць са стрэсам».

Набыць газету можна пачынаючы з 19 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 18.09.2023 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця