Пошук

02.10.2023 11:55   Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

Чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 17 (615) 2023) знаёміць чытачоў з малымі сакральнымі аб’ектамі, сястрой кармэліткай, якая ўпрыгожвае кветкамі катэдру ў Гродне, і зборам абразоў адзінаццаці благаслаўлёных назарэтанак, мучаніц з Навагрудка.

Не проста культавыя помнікі частка нашай гісторыі. Сёлетняя восень багатая для Гродзенскай дыяцэзіі на благаслаўленне малых аб’ектаў архітэктурнай рэлігійнай спадчыны, якім і прысвечаны матэрыял.

Знаёмімся бліжэй з сястрой кармэліткай. У артыкуле апавядаецца пра манахіню, якая робіць незвычайныя дэкарацыі і кветкавыя кампазіцыі ў гродзенскай катэдральнай базіліцы святога Францішка Ксавэрыя.

Паспрыялі рэнесансу веры. Матэрыял прысвечаны збору абразоў адзінаццаці бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудка, якія аддалі сваё жыццё падчас Другой сусветнай вайны.

Набыць газету можна пачынаючы з 1 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 06.10.2023 16:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа