Пошук

22.04.2024 08:57   Тэкст і фота: Раман Ярмош / Catholic.by

У нядзелю 21 красавіка ў вёсцы Урцішкі, што пад Іўем (Гродзенская дыяцэзія), адбылося благслаўленне адноўленага прыдарожнага крыжа.

Крыж быў адноўлены намаганнямі мясцовых вернікаў. Новы крыж выраблены з металу, вакол яго ўсталявана агароджа з надпісам Ad maiorem Dei gloriam, што ў перакладзе з лаціны азначае: «Дзеля большай хвалы Божай». Яе дапаўняюць выявы кветак і птушак.

Благаслаўленне прыдарожнага крыжа здзейсніў дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas-Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

У набажэнстве ўзялі ўдзел жыхары вёскі, а таксама іх дзеці і ўнукі.

Вёска Урцішкі мае багатую гісторыю і здаўна з’яўляецца месцам культу Маці Божай. З 1926 года ў населеным пункце ёсць капліца ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай.

 

Абноўлена 22.04.2024 08:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця