Пошук

10.07.2026 16:37   Тэкст і фота: Кс. Павел Эйсмант / Catholic.by

У пятніцу 10 ліпеня распачынаецца штогадовае святкаванне ўрачыстасцей Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях. У галоўны санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі з усіх бакоў ідуць пешыя пілігрымкі. Адна з іх  пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату  першай дасягнула мэты.

У 15.50 да брамы касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях падышла «самая гучная пілігрымка», якая, паводле слоў кіраўніка ксяндза Віталія Сямёнава, вікарыя парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі, «не ішла, а плыла, а чуваць яе было ўсе дні ў Тракелях».

Пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату да Маці Божай Тракельскай адметная тым, што спачатку праходзіць праз усе парафіі свайго дэканата, каб памаліцца разам з вернікамі і сабраць пілігрымаў, а толькі пазней вырушае ў накірунку Тракельскага марыйнага санктуарыя.

Святароў, законных сясцёр і вернікаў шчыра прывітаў кусташ санктуарыя ксёндз Вадзім Сурвіла. Ён адразу запытаўся, хто з пілігрымаў наймалодшы і найстарэйшы. Аказалася, што наймаложшаму пілігрыму толькі 8 месяцаў, а найстарэйшай удзельніцы — 83 гады. Кусташ уручыў бацькам дзіцяці і найстарэйшаму пілігрыму памятныя падарункі. У сваю чаргу, ксёндз Віталій Сямёнаў падараваў яму фірмовую футболку пілігрыма і ўключыў ксяндза Вадзіма ў лік ганаровых пілігрымаў. Затым кусташ запрасіў пілігрымаў прайсці да абраза Маці Божай і акрапіў іх асвячанай вадой.

За 3 дні пілігрымы пераадолелі 66 кіламетраў, каб у колькасці 145-і чалавек увайсці ў тракельскі касцёл і ўшанаваць цудадзейны абраз Багародзіцы.

Да абраза Маці Божай Тракельскай прыбываюць чарговыя пілігрымкі.

Азнаёміцца з праграмай урачыстасцей у Тракелях можна ТУТ>>>

Абноўлена 10.07.2026 17:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця