Пошук

22.12.2025 11:27   Тэкст: Раман Ярмош / Фота: sb.by / Паводле: sb.by

20 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў ХХІІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу  «Пазнай Беларусь 2025».

У намінацыі «Аб’ект рэлігійнага турызму года», на якую было пададзена 82 заяўкі ад розных святынь шматканфесійнай Беларусі, было выбрана 5 найлепшых — тры з іх гэта касцёлы ў Ружанах, Уселюбе і Іўі.

Дыпламантам стаў касцёл святога Казіміра (аг. Уселюб, Гродзенская вобласць).

Граматай узнагароджаныя касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла (г. Іўе, Гродзенская вобласць) і касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г. п. Ружаны, Брэсцкая вобласць).

«Гаварылася пра тое, што музеі — захавальнікі гістарычнай памяці. Храмы, культавыя помнікі дапамагаюць зразумець гісторыю праз характар беларусаў»,

— падзяліўся меркаваннем намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Герасіменя падчас узнагароджання пераможцаў.


Журы конкурсу пры выбары пераможцаў звяртала ўвагу на правядзенне культурных і рэлігійных падзей, колькасці турыстаў, даступнасці аб'ектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, наяўнасць месца для начлегу, а таксама тое, што было зроблена цягам Года добраўпарадкавання каля святынь.

Рэспубліканскі турыстычны конкурс праводзіўся ў 14-і розных намінацыях.

Сярод задач конкурсу — стымуляванне развіцця турызму ў Беларусі, узнагароджанне за ўнёсак у развіццё падарожжаў па краіне, прыцягненне ўвагі да турыстычных аб’ектаў і актыўных формаў адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцяў, культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.

Абноўлена 22.12.2025 12:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця