Пошук

05.08.2026 19:14   Instagram-старонка удзельніц / Фота: з архіва ўдзельніц / Catholic.by

Конкурс па фларыстыцы «Кубак Нясвіжа» прайшоў 1 жніўня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Мерапрыемства аб'яднала прафесійных фларыстаў і аматараў мастацтва з розных куткоў краіны на тэрыторыі вядомага палацавага ансамбля.

Да гэтага часу конкурс быў праведзены двойчы у 2022 і 2023 гадах і ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як галоўная прафесійная падзея ў сферы фларыстыкі ў нашай краіне. У ім бяруць удзел лепшыя фларысты, якія дэманструюць высокі ўзровень майстэрства, крэатыўнасць і ўменне працаваць з прыродным матэрыялам. У гэтым годзе ў конкурсе прыняла ўдзел каманда храмавых фларыстаў «Lilium» — Аксана Кашчонак, Тэрэса Касцюкевіч, Кацярына Атрошчанка і Інэса Загалавец. На суд прафесійнага журы быў прадстаўлены букет «Навагрудскія мучаніцы».

Букет «Навагрудскія мучаніцы» прысвечаны ўшанаванню памяці благаслаўлённай Марыі Стэлы і 10 сясцёр назарэтанак, якія ахвяравалі сябе за вызваленне 120 мясцовых жыхароў, асуджаных на смерць. 1 жніўня 1943 года сёстры былі забітыя нямецкімі акупантамі ў Батароўскім лесе пад Навагрудкам, а ўсе ўратаваныя людзі перажылі ІІ Сусветную вайну і прадоўжылі сваё жыццё.

«Сваім подзвігам мучаніцы паўтарылі словы Хрыста, што няма большай любові, чым калі хтосьці аддае сваё жыццё за бліжніх. Сёстры загінулі, але жыццё засталося і прадаўжаецца» 

— казаў некалі пра сясцёр мучаніц арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Фларысты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў 3 ступені.

Абноўлена 05.08.2026 21:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа