Пошук

06.07.2026 14:09   Паводле: grodnensis.by

10-11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці. Сёлета яны будуць мець характар падзякі за 35-гадовае існаванне Гродзенскай дыяцэзіі.

Урачыстасці стануць нагодай падзякаваць Маці Божай за апеку над усімі, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне, і даручыць Яе заступніцтву яго далейшы лёс.

Урачыстасці пройдуць пад дэвізам «Маці Міласэрнасці — наша Апякунка».

Праграма

10 ліпеня, пятніца

  • Прывітанне пешых пілігрымак.
  • 18.30 — святая Імша для пілігрымаў;
  • 21.00 — прывітанне, заклік да Маці Божай;
  • 21.30 — канферэнцыя «Quo vadis? Шлях веры Касцёла на Гродзеншчыне»;
  • 22.15 — эўхарыстычная адарацыя;
  • 23.30 — падрыхтоўка да Імшы.

11 ліпеня, субота

  • 0.00  Імша пастэрка, працэсія з абразом Маці Божай;
  • 2.00 Ружанец з разважаннем над Радаснымі таямніцамі;
  • 3.00 навэнна да Маці Божай Міласэрнасці;
  • 4.30 — традыцыйныя спевы;
  • 5.30 — спеў Гадзінак да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 6.00 — Ружанец з разважаннем над Радаснымі таямніцамі;
  • 7.00 падрыхтоўка да Імшы;
  • 7.30 Імша з удзелам святароў-юбіляраў і новапрэзбітэраў;
  • 9.00 святкаванне юбілею сем’яў (аднаўленне сужэнскіх абяцанняў);
  • 9.30 падрыхтоўка да Імшы;
  • 10.00 — урачыстая Імша;
  • Акт даручэння Касцёла на Гродзеншчыне Маці Міласэрнасці.

Біскуп Уладзімір Гуляй, запрашаючы да ўдзелу ва ўрачыстасцях, кажа ў звароце да вернікаў дыяцэзіі: «Збярэмся ў санктуарыі, каб ля ног Тракельскай Каралевы разам прасіць Божага благаслаўлення для ўсёй нашай дыяцэзіяльнай супольнасці і патрэбных Божых ласкаў для кожнага з нас».

Абноўлена 06.07.2026 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця