Пошук

13.01.2023 08:04   Catholic.by

З 3 па 5 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў, а таксама духоўных і кансэкраваных асоб ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у цэнтры Caritas у Ляскоўцы каля Бараўлянаў, што пад Мінскам.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у рэкалекцыях сем’і, а таксама духоўных і кансэкраваных асоб з усёй Беларусі.

Удзел у духоўных практыкаваннях ад «Сужэнскіх сустрэч» дае магчымасць і шанц наблізіцца адзін да аднаго, аднавіць эмацыйную сувязь у сужэнстве, вырвацца з бясконцых абавязкаў, руціны, працоўных пытанняў і заўважыць адно аднаго нечаканым чынам.

Унікальная аўтарская праграма рэкалекцый ужо амаль 20 гадоў дапамагае сужонкам з Беларусі не толькі выходзіць са шматлікіх крызісаў сужэнскага жыцця, паглыбляць свае адносіны, абнаўляць пачуцці, рабіць пэўныя крокі насустрач адно аднаму, насустрач сваім дзецям, блізкім і іншым людзям.

Штодзённаць цяжка змяніць, але рэальна ў ёй убачыць адно аднаго іншымі вачыма; рэальна знайсці час, каб «рамантаваць» і ўмацоўваць свае адносіны, а таксама рэальна выкарыстоўваць інструмент — дыялог з яго правіламі, якім навучацца карыстацца ўдзельнікі рэкалекцый.

Сужонкі перажываюць рэкалекцыі у дыялогу паміж мужам і жонкай, а духавенства і кансэкраваныя асобы — у дыялогу з Богам.

Каму найбольш адпавядае праграма рэкалекцый?

  • Сем’ям, якія перажываюць крызіс у розных сферах свайго сужэнскага жыцця, якія, магчыма, сёння нават не вераць у тое, што ёсць выйсце.
  • Сем’ям, якія маюць трывалыя добрыя адносіны, але разумеюць, што пра адносіны вельмі важна ўвесь час клапаціцца. Ад гэтага клопату залежыць развіццё і ўмацаванне адносін.
  • Сем’ям, якія толькі пачалі свой шлях і жадаюць закласці трывалы падмурак, на якім можна будаваць і развіваць свае маладыя адносіны.
  • Духоўным і кансэкраваным асобам, якія хочуць развіваць свой дыялог і свае адносіны з Богам і іншымі людзьмі

«Сужэнскія сустрэчы» падчас рэкалекцый прапануюць вельмі канкрэтны інструмент — дыялог, які пасля удзельнікі змогуць самастойна выкарыстоўваць у сваёй штодзённасці, каб будаваць не толькі адносіны паміж сабою, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы і іншымі людзьмі.

Вось некалькі сведчанняў ад удзельнікаў рэкалекцый:

Мы прыехалі сюды з пэўным спісам задач, якія трэба вырашыць у нашым сужэнстве, з неабходнасцю зразумець адзін аднаго. Мы атрымалі тое, чаго нават не чакалі, і для сябе бачым, што гэты метад ідэальна нам адпавядае.

Мы аддаліліся год таму. Нас аб’ядноўвалі толькі размовы аб дзецях. Шмат часу мы прысвяцілі набыццю матэрыяльных рэчаў. Я бачу, што прыезд сюды — гэта лепшая інвестыцыя ў нашым жыцці.

Я поўная надзеі на адраджэнне нашага сужэнства. Я зразумела, што сужэнства не павіннна быць маім крыжам. Я магу перастаць думаць, што заўжды будзе дрэнна. У мяне быў час убачыць шмат добрага ў маім мужы і адкрыць для сябе наша каханне нанава.

Арганізацыйныя пытанні

Усе неабходныя санітарныя меры падчас правядзення рэкалекцый будуць забяспечаны: колькасць уздельнікаў строга абмежавана, масачны рэжым, сродкі дэзінфекцыі і г.д.

  • Пачатак рэкалекцый у пятніцу 3 лютага ў 18.00.
  • Заканчэнне рэкалекцый у нядзелю 5 лютага каля 15.00.
  • У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
  • Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.
  • Адрас: Мінскі р-н,в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 (каля Бараўлянаў).
  • Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44

Нашыя сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі. Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!

Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.