Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Літургія
Матэрыялы для літургіі
Гаміліі
Бібліятэка
Пятніца, 15 мая 2020
Навэнна да Маці Божай Будслаўскай
15.05.2020 13:11
Парадак навэнны: Малітва да Маці Божай Будслаўскай. Малітва на кожны дзень навэнны. Малітвы Ойча наш... Вітай, Марыя… Хвала Айцу... Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi . Малітва да Маці Божай Будслаўскай Маці Божая Будслаўская! Ты вядзеш нас да свайго Сына. Дзякуючы Твайму заступніцтву мы ўмацоўваемся ў веры. Дзякуючы Тваёй апецы ўзрастае наша надзея на канчатковую перамогу дабра над злом ва ўсім свеце і ў нас саміх. Дзякуючы Твайму панаванню мы напаўняемся любоўю і дабрынёй. Просім Цябе, святая Марыя, аб тых ласках, якія патрэбны нам для збаўлення і для жыцця ў годнасці дзяцей Божых. Заступіся за нас перад сваім Сынам, каб Ён выслухаў усе нашыя просьбы, якія згодныя з воляй Божай. Дапамажы нам, наша святая Пані, жыццём і малітваю яшчэ больш наблізіцца да Твайго Сына і да Цябе, Апякункі нашай Айчыны. Першы дзень «Шчаслівыя ўбогія духам» (Мц 5, 3) Пане Езу Хрыстэ, які ўсіх убогіх духам назваў шчаслівымі! Ты ніколі не шукаў славы для сябе, але толькі дабра для чалавечых душаў, дзеля якіх Ты памёр на крыжы. Учыні, каб мы пасталелі ў духу Твайго вучэння. Няхай наша чалавечая годнасць вынікае з любові да Бога і любові да чалавека. Маці Божая Будслаўская! Ты з’яўляешся прыкладам любові і пакоры. Узбагачай нас Тваім духам сапраўднага ўбоства. Маці і Настаўніца любові да Бога і бліжняга, маліся за нас. Другі дзень «Шчаслівыя засмучаныя» (Мц 5, 4) Пане Езу Хрыстэ, Ты плакаў, калі страціў свайго сябра Лазара, плакаў над лёсам Ерузалема, Ты вучыш нас, што тыя, хто шчыра плача, шчаслівыя і будуць суцешаныя! Дзякуем Табе за тое, што Ты абараняеш слабых. Маці Божая Будслаўская! Мы глядзім на Твой цудадзейны абраз і ад Тваёй ласкавасці спазнаём суцяшэнне. Нас умацоўвае Твой поўны любові позірк. Улі ў сэрцы тых, хто смуткуе і плача, бальзам Тваёй дабрыні. Суцеш і асушы слёзы ўсіх, хто смуткуе і знаходзіцца ў адчаі. Маці суцяшэння, маліся за нас. Трэці дзень «Шчаслівыя лагодныя» (Мц 5, 5) Езу, ціхі і пакорны сэрцам, сваім прыкладам і вучэннем Ты пацвярджаеш, што годнасць чалавека грунтуецца не на прызнанні яго знешніх якасцяў, а на яго ўнутраных і нябачных вартасцях. Мы верым, што толькі Ты, Божа, ведаеш чалавечыя сэрцы і ўзнагароджваеш за нябачнае для чалавечых вачэй. Маці Божая Будслаўская! Пакорная слуга Пана, навучы нас бачыць чалавечнасць у бліжнім. Дапамажы нам зразумець, што веліч заключаецца не ў славе, не ў пахвале і не ў грамадскім прызнанні, а ў радасці, угрунтаванай на ціхім служэнні Богу і бліжняму. Марыя, пакорная і лагодная Слуга Пана, маліся за нас. Чацвёрты дзень «Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці» (Мц 5, 6) Пане Езу Хрыстэ, асвяці наш розум, каб мы не толькі патрабавалі справядлівасці, але таксама ўмелі прытрымлівацца яе самі. Няхай дар любові, які зыходзіць на нас з вышыні Твайго крыжа, учыніць нас сапраўднымі хрысціянамі. Маці Божая Будслаўская, Люстра справядлівасці, Настаўніца любові! Ты глядзіш на нас позіркам, поўным любові. Выпрасі, каб мы напоўніліся духам справядлівасці і любові, каб нашыя ўчынкі ніколі не былі прычынаю несправядлівасці для бліжніх. Люстра справядлівасці, маліся за нас. Пяты дзень «Шчаслівыя міласэрныя» (Мц 5, 7) Пане Езу Хрыстэ! Cваім вучэннем і ўласным жыццём Ты абвясціў, што ў свеце, у якім мы жывём, існуе любоў. Любоў сутыкнулася з цярпеннем. На крыжы Ты прамовіў словы: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23, 34). Гэта было ўкаранаваннем Твайго вучэння аб міласэрнасці. Маці Божая Будслаўская, Маці міласэрнасці, Ты асаблівым чынам набліжаеш людзей да любові, якую абвясціў Твой Сын. Менавіта да Цябе звяртаюцца людзі са сваімі просьбамі, якія Ты цярпліва выслухоўваеш. Маці Міласэрнасці, будзь заўсёды з намі ў кожнай нашай патрэбе, асабліва калі нам патрэбны любоў і міласэрнасць. Маці Міласэрнасці, маліся за нас. Шосты дзень «Шчаслівыя чыстыя сэрцам» (Мц 5, 8) Пане Езу Хрыстэ! Ты ведаеш чалавечыя цярпенні, бо сам зведаў цярпенні на крыжы! Тваё чыстае Сэрца было прабіта дзідаю. Мы верым, што Ты шырока адчыняеш браму неба для ўсіх людзей, чыстых сэрцам. Правядзі і нас у гэтую браму. Маці Божая Будслаўская! Панна Беззаганная, дапамажы нам, каб мы заўсёды адчувалі агіду да граху і не паддаваліся спакусам. Усёй сілаю свайго духу мы прагнем мець чыстыя сэрцы, каб споўнілася ў нас абяцанне Твайго Сына, што ў вечнасці мы ўбачым Пана Бога нашага. Панна Беззаганная, маліся за нас. Сёмы дзень «Шчаслівыя міратворцы» (Мц 5, 9) Пане Езу Хрыстэ! Ты назваў сынамі Божымі тых, хто прыносіць супакой. Супакой людзям добрай волі абвяшчалі пры Тваім нараджэнні анёлы. У сваіх развітальных словах Ты перадаў нам свой супакой, «не так, як дае свет» (пар. Ян 14, 27). Учыні нас руплівымі вестунамі і носьбітамі Твайго супакою. Маці Божая Будслаўская! Каралева супакою, навучы нас разумець, што сапраўдны Хрыстовы супакой дасягаецца любоўю і дабрынёй; што супакой Хрыста робіць чалавека шчаслівым тут, на зямлі, і вядзе да шчаслівай вечнасці. Улі ў нашыя сэрцы радасць супакою. Каралева супакою, маліся за нас. Восьмы дзень «Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць» (Мц 5, 10) Пане Езу Хрыстэ, які цярпеў за нас на крыжы! Дзякуем Табе за тое, што Ты надаў цярпенню вялікую вартасць. З моманту балесных падзей на Галгоце Касцёл жыве плёнам Тваёй Мукі. На працягу двух тысячагоддзяў існавання Касцёла незлічоныя шэрагі Тваіх вучняў праз ахвяраванне ўласнага жыцця за веру пацвердзілі Праўду, якой Ты з’яўляешся для нас. Просім Цябе аб ласцы адвагі жыць у Праўдзе і дзеля Праўды. Маці Божая Будслаўская, Каралева мучанікаў! Пад крыжам на Галгоце Ты цярпела разам са сваім Сынам. Сёння Ты – Маці Касцёла. Гэты Касцёл акроплены крывёю мучанікаў. Прывядзі ўсіх пераследаваных да Неба, «бо іх ёсць Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 10). Маці Божая Балесная, маліся за нас. Дзявяты дзень «Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне» (Мц 5, 11) Пане Езу Хрыстэ! Твой цярновы вянок прынёс боль не толькі ад увагнаных у скроні церняў; невыносныя цярпенні Ты спазнаў і з блюзнерства над Тваім Валадарствам. Умацуй у веры ўсіх тых, каго за веру высмейваюць іншыя. Дай ім сілу вытрываць да канца. Няхай усе зразумеюць, што Евангелле абвяшчае любоў таксама і тым, хто здзекуецца з нас. Маці Божая Будслаўская, Каралева ўсіх святых! Абараняй душы ўсіх дзяцей, якія выхоўваюцца сярод нападак і здзекаў над нашай верай. Няхай у сэрцах маладых людзей і ў нашых уласных сэрцах расквітнеюць дабрыня і высакароднасць. Няхай развіваецца і ўмацоўваецца Касцёл, для якога Ты – найлепшая Маці. Маці Сына, які цярпеў і над якім насміхаліся, маліся за нас.
Літанія аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
15.05.2020 12:59
Кірые элейсон, Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Збаўца свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі. О Марыя, без граху зачатая, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Прыгажосць адзіная і бязгрэшная, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Святыня Найсвяцейшай Тройцы, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Зорка ранішняя, што ззяеш святлом справядлівасці, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Хвала Ізраэля, Імя якой поўнае слодычы і благаслаўлення, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Лілея, што расквітнела сярод церняў, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Залаты падсвечнік, упрыгожаны сямю дарамі Духа Святога, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Ахвяра ўсеспалення Божай любові, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Жывая Святыня ўцелаўлёнага Слова, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Маці Езуса, заўсёды Панна, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Хвала Касцёла Божага, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Прадказаная прарокамі, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Благаслаўлёная паміж жанчынамі, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Каралева Анёлаў і людзей, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Прытулак грэшных, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Падтрымка слабых, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Прыклад усіх выбраных да хвалы вечнай, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Давераная ласкаў Божых, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Суцяшальніца засмучаных і паміраючых, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Апякунка ўсіх, хто да Цябе звяртаецца, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Найласкавейшая Маці для ўсіх Тваіх дзяцей, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Маці, якая стаяла пад крыжам, – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі падрыхтаваў годнае месца прабывання для свайго Сына, а праз будучыя заслугі смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякага граху, дзякуючы Яе заступніцтву дазволь і нам прыйсці да Цябе з чыстым сэрцам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Аўторак, 7 красавіка 2020
Малітва аб спыненні пандэміі каранавірусу
07.04.2020 15:55
Ойча наш, поўны міласэрнасці, мы, грэшнікі, просім Цябе, каб эпідэмія, якая распаўсюджваецца па свеце, як найхутчэй спынілася. Просім Цябе, Божа, аб вяртанні здароўя хворым. Прымі ў сваё Валадарства тых, хто памёр ад хваробы, і суцеш іх сем’і. Падтрымай і ўмацуй лекараў, якія змагаюцца з інфекцыяй. Умацоўвай і благаслаўляй тых, хто стараецца кантраляваць сітуацыю.
Панядзелак, 6 красавіка 2020
Малітва праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ
06.04.2020 11:27
(можна выкарыстаць падчас набажэнства падзякі)
Чацвер, 2 красавіка 2020
Малітва аб аздараўленні праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ
02.04.2020 17:52
Праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ аздараўленне атрымала вялікая колькасць людзей. Падчас пандэміі каранавірусу мы просім заступніцтва святых, каб Бог абараніў нас ад гэтай хваробы і даў здароўе хворым.
Панядзелак, 23 сакавіка 2020
Малітвы да святога Роха
23.03.2020 19:33
Пятніца, 13 снежня 2019
Апостальскі ліст Admirabile signum Святога Айца Францішка
13.12.2019 18:10
АПОСТАЛЬСКІ ЛІСТ Admirabile signum СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА ПРА ЗНАЧЭННЕ І ВАЖНАСЦЬ БЭТЛЕЕМСКІХ ЯСЛЯЎ
Субота, 19 кастрычніка 2019
Паведамленне на Сусветную нядзелю місій біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
19.10.2019 14:04
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі Пінск, 17 кастрычніка 2019 г. Дарагія дыяцэзіяне! На працягу апошняга тыдня ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам мы асаблівым чынам молімся ў інтэнцыях місійных спраў. Памятаем заданне нашага Пана Езуса Хрыста, якое Ён нам пакінуў перад Унебаўшэсцем: занесці Добрую Вестку аб збаўленні да кожнага без выключэнняў (гл. Мк 16, 15–16). Атрымаўшы гэтае заданне ад Боскага Настаўніка, усе вучні, напоўненыя Духам Святым, распачалі сваю місійную евангелізацыйную справу. Яна працягваецца па сённяшні дзень. І будзе працягвацца «аж да сканчэння веку» ( Мц 28, 20). Гэтая евангелізацыйная «эстафета» на пэўным этапе гісторыі дайшла да нашых продкаў і да нас. У сваю чаргу нашым заданнем з’яўляецца перадаць гэтую «эстафету» веры далей. Уся наша гісторыя — гэта драматычная, напоўненая разнастайнымі радасцямі і болем місія перадачы веры ў Езуса Хрыста. Папа Францішак заахвочвае нас, каб у кастрычніку мы асаблівым чынам звярнулі ўвагу на гэтую надзвычай важную справу і заданне кожнага хрысціяніна: быць місіянерам збаўлення. Нашае пакліканне да місіянерства бярэ пачатак у сакрамэнце хросту — браме новага жыцця кожнага вызнаўцы Езуса. Нездарма Ён заклікае нас не проста прапаведаваць, але ісці і дапамагаць кожнаму ахрысціцца «ў імя Айца і Сына, і Духа Святога» ( Мц 28, 19). Умілаваныя! Мы не адны ў гэтым свеце, і нельга нам клапаціцца толькі пра саміх сябе. Папа Францішак заклікае нас пачынаць сваю хрысціянскую місійную дзейнасць з асяроддзя сям’і і працы, але на гэтым не спыняцца. Ісці далей. Асабліва сёння, калі ва ўсім свеце адзначаем Місійную нядзелю, мы павінны памятаць пра тых, хто прапаведуе веру на далёкіх кантынентах, у аддаленых кутках зямлі. Там жывуць людзі і служаць місіянеры, якія чакаюць нашай падтрымкі, выражанай у малітве і ахвярным чыне салідарнасці. Некалькі гадоў таму арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн праводзіў у горадзе Арс у Францыі рэкалекцыі для святароў, сабраных з розных краін свету. Падчас гэтых духоўных практыкаванняў адбываліся размовы аб жыцці Касцёла. Хтосьці выказаў даволі песімістычны погляд пра будучыню хрысціянства і запытаўся, ці вытрымае Касцёл усе выпрабаванні, якія яго чакаюць. Кардынал адказаў: «Напэўна, вытрымае, але нідзе не сказана, што гэта будзе Касцёл у Еўропе». Божая справа не мае ні геаграфічных, ні гістарычных межаў. Касцёл трывае вечна. Ён павінен выконваць сваю збаўчую місію ў тым часе і месцы, дзе кожнаму пакаленню хрысціянаў дадзена жыць. Сёння, у Сусветную місійную нядзелю, мы дзякуем Пану Богу за дар місіянераў, якія прынеслі веру на нашу зямлю. Дзякуем і молімся за нашых продкаў, якія перадалі нам дар веры і святога хросту. Молімся за тых, хто ахвяраваў сябе, каб быць місіянерам Хрыста сярод людзей, якія яшчэ не ведаюць Касцёла. Просім таксама Бога аб тым, каб мы не забывалі пра місійнасць нашай веры. Быць хрысціянінам, католікам — гэта дзяліцца радасцю Евангелля, прыводзіць да святых сакрамэнтаў збаўлення кожнага. Таму будзем жа місіянерамі ў перадачы «эстафеты» веры наступнаму пакаленню людзей, якія вакол нас. Агорнем малітвай тых, хто прысвяціў сваё жыццё місіянерскаму служэнню. Будзем мець адкрытае сэрца і ахвярныя далоні, каб дапамагаць Касцёлу ў выкананні яго збаўчага місіянерскага задання ў гэтым свеце. З пастырскім благаслаўленнем, + Антоні Дзям’янка Біскуп Пінскі
Чацвер, 10 кастрычніка 2019
Апостальскі ліст Францішка «Aperuit Illis»
10.10.2019 12:05
Апостальскі ліст у форме MOTU PROPRIO Святога Айца Францішка APERUIT ILLIS у якім ён устанаўлівае Нядзелю Божага слова
Серада, 11 верасня 2019
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на распачацце навучальнага і катэхетычнага года 2019–2020
11.09.2019 15:30
На пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся з пастырскім лістом да духавенства і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі.
Серада, 31 ліпеня 2019
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на жнівень — месяц цвярозасці і малітваў аб цвярозасці
31.07.2019 14:41
Біскуп Пінскі заахвочвае вернікаў пражыць жнівень як месяц асаблівага сведчання і малітвы аб цвярозасці нашага народа.
Пятніца, 15 сакавіка 2019
Крыжовы шлях у абарону жыцця
15.03.2019 15:42
Разважанні Крыжовага шляху за ненароджаных дзяцей, за іх бацькоў, за сем’і, якія не могуць мець дзяцей, за дактароў, за ўлады, за сем’і і за тых, хто здзейсніў грэх аборту.
Пятніца, 8 сакавіка 2019
Біскуп Кашкевіч: Вялікі пост — час духоўнага выхаду ў пустыню
08.03.2019 10:01
У першую нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае 10 сакавіка, Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў дыяцэзіі з пастырскім пасланнем.
Серада, 6 сакавіка 2019
Арцыбіскуп Кандрусевіч на Вялікі пост: «Пакаянне не можа быць абстрактным»
06.03.2019 08:01
6 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца перыяд Вялікага посту. З традыцыйным пасланнем да вернікаў на Вялікі пост звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Пятніца, 1 сакавіка 2019
Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды 1000-годдзя горада Брэста
01.03.2019 13:25
Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка звярнуўся да вернікаў дыяцэзіі з паведамленнем з нагоды 1000-годдзя першага летапіснага ўспаміну пра горад Брэст, у якім заклікае супольнымі намаганнямі паспрыяць пабудове ў горадзе юбілейнай святыні.
Серада, 13 лютага 2019
Малітва за маю дзяўчыну
13.02.2019 15:02
Пане Божа, дзякую Табе за маю дзяўчыну. Благаславі яе і ўчыні, каб ёй было добра са мною; не дай мне яе нічым пакрыўдзіць. Падрыхтуй яе да таго, каб яна стала добрай жонкай і маці. Абарані нас ад спакусаў і ўчыні, каб мы былі верныя адно аднаму і каб любілі адно аднаго любоўю, якая ад Цябе паходзіць. О, Маці Найсвяцейшая, падрыхтуй маю каханую да жыцця ў любові, адкрый для яе цуд мацярынства. Няхай у служэнні сям’і яна ўбачыць сваё заданне, а ў верным выкананні абавязкаў жонкі і маці няхай не адчувае сябе абмежаванай, але знойдзе сваё сапраўднае шчасце. Учыні яе цярплівай і лагоднай, каб яна ўмела прыносіць спакой і пазбягаць сварак. Добрая Матуля, няхай яна імкнецца быць падобнай да Цябе і так, як Ты, заўсёды выконваць Божыя планы. Амэн.
Малітва за майго хлопца
13.02.2019 13:56
Ойча нябесны, Ты паставіў на маім шляху чалавека, якому я аддала сваё сэрца і з якім хачу звязаць свой лёс. Апякуйся ім, захавай ад небяспекаў для душы і для цела і дзволь яму ў Табе дасягнуць жыццёвай сталасці. Дапамажы яму быць справядлівым і добрым, дай яму мужнае сэрца, каб ён не баяўся цяжкасцяў, але пераадольваў іх у Тваё імя. Учыні яго, Божа, прыладаю Твайго Провіду. Святы Юзэфе, Апякуне мужчын, захавай майго хлопца ад спакусаў фальшывай «мужнасці». Навучы яго панаваць над пачуццёвасцю і аддаць сваё цела на служэнне сапраўднай любові. Захавай яго ад алкаголю і іншых спакусаў. Учыні, каб я магла бяспечна абаперціся на таго, каму давяраю мой лёс. Будзь яму дапамогай і падтрымлівай у кожнай патрэбе. Амэн.
Нядзеля, 13 студзеня 2019
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2019 год
13.01.2019 09:08
13 студзеня, у свята Хросту Пана, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з Пастырскім пасланнем да вернікаў на 2019 год, прысвечаным тэме «Сям'я — крыніца радасці і надзеі моладзі».
Чацвер, 27 снежня 2018
Паведамленне каталіцкіх біскупаў Беларусі на свята Святой Сям’і
27.12.2018 16:11
30 снежня, у нядзелю ў актаве Нараджэння Пана, у Касцёле адзначаецца свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа. На гэты дзень каталіцкія біскупы Беларусі падрыхтавалі спецыяльнае паведамленне для духавенства і вернікаў.
Панядзелак, 24 снежня 2018
Віншаванні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Божае Нараджэнне
24.12.2018 20:04
«Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні», — адзначае біскуп.
Старонка 2 з 24
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Публіцыстыка
Касцёл у Беларусі
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Каментарыі і малітва вернікаў
Гаміліі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Пра нас
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа