Пошук


Кірые элейсон,
     Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
     Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
     – змілуйся над намі.
Сыне, Збаўца свету, Божа,
     – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
     – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
     – змілуйся над намі.

О Марыя, без граху зачатая,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Прыгажосць адзіная і бязгрэшная,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Святыня Найсвяцейшай Тройцы,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Зорка ранішняя, што ззяеш святлом справядлівасці,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Хвала Ізраэля, Імя якой поўнае слодычы і благаслаўлення,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Лілея, што расквітнела сярод церняў,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Залаты падсвечнік, упрыгожаны сямю дарамі Духа Святога,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Ахвяра ўсеспалення Божай любові,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Жывая Святыня ўцелаўлёнага Слова,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Маці Езуса, заўсёды Панна,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Хвала Касцёла Божага,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Прадказаная прарокамі,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Благаслаўлёная паміж жанчынамі,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Каралева Анёлаў і людзей,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Прытулак грэшных,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Падтрымка слабых,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Прыклад усіх выбраных да хвалы вечнай,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Давераная ласкаў Божых,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Суцяшальніца засмучаных і паміраючых,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Апякунка ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Найласкавейшая Маці для ўсіх Тваіх дзяцей,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Маці, якая стаяла пад крыжам,
     – маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
     – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
     – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
     – змілуйся над намі.

Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі падрыхтаваў годнае месца прабывання для свайго Сына, а праз будучыя заслугі смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякага граху, дзякуючы Яе заступніцтву дазволь і нам прыйсці да Цябе з чыстым сэрцам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа