Пошук


Пане Божа, дзякую Табе за маю дзяўчыну. Благаславі яе і ўчыні, каб ёй было добра са мною; не дай мне яе нічым пакрыўдзіць. Падрыхтуй яе да таго, каб яна стала добрай жонкай і маці. Абарані нас ад спакусаў і ўчыні, каб мы былі верныя адно аднаму і каб любілі адно аднаго любоўю, якая ад Цябе паходзіць.

О, Маці Найсвяцейшая, падрыхтуй маю каханую да жыцця ў любові, адкрый для яе цуд мацярынства. Няхай у служэнні сям’і яна ўбачыць сваё заданне, а ў верным выкананні абавязкаў жонкі і маці няхай не адчувае сябе абмежаванай, але знойдзе сваё сапраўднае шчасце. Учыні яе цярплівай і лагоднай, каб яна ўмела прыносіць спакой і пазбягаць сварак. Добрая Матуля, няхай яна імкнецца быць падобнай да Цябе і так, як Ты, заўсёды выконваць Божыя планы. Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.