Пошук

Паводле: Nowenna do św. Jana Pawła II: O rozwiązanie trudnych spraw. Marianie, Warszawa 2014. / Catholic.by
Фота: ZnadRudy.pl

Праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ аздараўленне атрымала вялікая колькасць людзей. Падчас пандэміі каранавірусу мы просім заступніцтва святых, каб Бог абараніў нас ад гэтай хваробы і даў здароўе хворым.

У 15-ю гадавіну адыходу ў дом Нябеснага Айца святога Яна Паўла ІІ падаем малітву аб аздараўленні праз яго заступніцтва.

Малітва аб аздараўленні праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ

Для прыватнага чытання

Будзь праслаўлены, Божа, Стварыцелю чалавека і Пане жыцця і смерці! Калі на тое ёсць Твая воля, о мой Божа, аздараві мяне ад гэтай хваробы. Няхай Дух Святы, атрыманы мною ў сакрамэнце хросту і канфірмацыі, дапаможа мне прыняць Тваю святую волю. Няхай Ён вядзе мяне, няхай адорыць мяне мужнасцю, каб я здолеў прыняць і несці свой крыж.

Праслаўляю Цябе, Пане, за ўсе ласкі, якімі Ты мяне адарыў і не перастаеш шчодра адорваць. Я хачу да канца выканаць заданне, якое Ты даручыў мне. Праз заслугі Твайго Сына, які цярпеў на крыжы, прашу Цябе, адары мяне здароўем душы і цела. Амэн.

Абноўлена 02.04.2020 18:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа