Пошук


Ойча нябесны, Ты паставіў на маім шляху чалавека, якому я аддала сваё сэрца і з якім хачу звязаць свой лёс. Апякуйся ім, захавай ад небяспекаў для душы і для цела і дзволь яму ў Табе дасягнуць жыццёвай сталасці. Дапамажы яму быць справядлівым і добрым, дай яму мужнае сэрца, каб ён не баяўся цяжкасцяў, але пераадольваў іх у Тваё імя. Учыні яго, Божа, прыладаю Твайго Провіду.

Святы Юзэфе, Апякуне мужчын, захавай майго хлопца ад спакусаў фальшывай «мужнасці». Навучы яго панаваць над пачуццёвасцю і аддаць сваё цела на служэнне сапраўднай любові. Захавай яго ад алкаголю і іншых спакусаў. Учыні, каб я магла бяспечна абаперціся на таго, каму давяраю мой лёс. Будзь яму дапамогай і падтрымлівай у кожнай патрэбе. Амэн.

Абноўлена 13.02.2019 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця