Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Навучальныя ўстановы
Бібліятэка
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Дзень малітваў аб пакліканнях
13.07.2009 15:34
У Евангеллі паводле святога Мацвея гаворыцца, што Езус, паглядзеўшы на натоўпы людзей, якія ішлі за Ім, убачыў, што яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра, і таму скіраваў да сваіх вучняў такія словы: «Маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё» (Мц 9, 38) . Гэта не проста заклік да малітвы, а наказ, скіраваны да сумлення ўсіх ахрышчаных. Адказваючы на гэты заклік Добрага Пастыра, мы сёння жадаем ва ўсім Касцёле на Беларусі звярнуцца з палымянымі просьбамі да Гаспадара жніва — да Бога, — ад якога паходзяць кожнае пакліканне і ўсе чалавечыя намеры, каб моцаю Святога Духа натхніў маладыя і высакародныя сэрцы дзяўчатаў і хлопцаў на выбар адзінай і найпрыгажэйшай Любові — Бога, а таксама на велікадушнае і поўнае прысвячэнне свайго жыцця працы ў вінаградніку Пана. Мы ўзносім нашыя малітвы ў еднасці з усім паўсюдным Касцёлам, які ў чацвертую Велікодную нядзелю — нядзелю Добрага Пастыра, адзначае Дзень малітваў аб пакліканнях, устаноўлены Папам Паўлам VI 23 студзеня 1964 г. падчас Другога Ватыканскага Сабору. Святы Айцец жадаў, каб адна з нядзеляў Велікоднага перыяду была прысвечана малітвам аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця і разважанню пра таямніцу паклікання. Выбіраючы для гэтага нядзелю паміж урачыстасцямі Змёртвыхпаўстання Пана і Спаслання Духа Святога, Папа Павел VI падкрэслівае, што пакліканне бярэ выток у таямніцы Уваскрасення, а сваёй паўнаты дасягае моцаю Святога Духа, якога апосталы прынялі ў дзень Пяцідзесятніцы. Езус Хрыстус, уцелаўлёны Бог, Адкупіцель чалавецтва, сказаў пра сябе: «Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак» (Ян 10, 11) . У гэтых словах Пан Езус праводзіць паралель з біблейскім матывам пастыра і авечак. Юдэі назвалі Бога пастырам Ізраэля. Шырока вядомыя словы псальму: «Пан — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы» (Пс 23 (22), 1) . Ізраэліты былі жывёлаводамі, таму гэтая вобразная аналогія, узятая са штодзённага жыцця, была для іх вельмі красамоўнай. З пастырамі параўноўваліся таксама выбраныя і ўстаноўленыя Богам правадыры народа. Вось што Бог вуснамі прарока Ераміі абяцае выбранаму народу: «Я дам вам пастыраў паводле Майго сэрца, і яны будуць пасвіць вас мудра і разважліва» (Ер 3, 15) . Наогул, пастыр — гэта той, хто клапоціцца пра статак, сцеражэ яго, вядзе на пашы і да патокаў вады. Хрыстус пашырае значэнне гэтага слова: пастыр — гэта той, хто аддае жыццё сваё за авечак (пар. Ян 10, 11–18) . Такім павінен быць добры пастыр, якога Езус адрознівае ад найміта, што не клапоціцца пра авечак. Менавіта такі сам Езус — першаўзор і прыклад добрага пастыра. Ён, пасланы Айцом, ахвяраваў на крыжы сваё жыццё, каб ніводзін чалавек не загінуў, але меў паўнату вечнага жыцця. У Вялікі чацвер, напярэдадні сваёй смерці, Езус Хрыстус устанавіў знак сваёй таямнічай прысутнасці сярод народа новага Запавету і даручыў актуалізаваць і працягваць сваю збаўчую справу выбраным апосталам, якія павінны былі дзейнічаць ад Яго імя і Яго моцаю. Езус застаўся з намі на ўсе дні аж да сканчэння свету (пар. Мц 28, 20) , а вымаўляючы словы «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19) , паслаў сваіх вучняў па ўсім свеце, жадаючы, каб праз іх служэнне Добрая Навіна і збаўчая моц дасягнула ажно да краёў зямлі. Місія Хрыста працягваецца ў гісторыі ў служэнні пастыраў, якім Ён даручае сваіх авечак. Ужо амаль дзве тысячы гадоў, як і падчас свайго зямнога жыцця ў чалавечым целе, Хрыстус скіроўвае да сэрца і розуму многіх людзей свой заклік «Ідзі за Мною!» (Мк 2, 14) . Часта так здараецца, што гэты заклік, які з’яўляецца прапановаю жыццёвага шляху, з’яўляецца неспадзяваным і незразумелым. Падобна, як гэта было з апосталамі, Бог кліча і выбірае тых, каго сам пажадае, не звяртаючы ўвагі на асобу. Святы апостал Павел піша ў сваім лісце да карынцянаў, што Пан, даючы пакліканне, не звяртае ўвагі на мудрасць у вачах людзей, матэрыяльны дабрабыт ці паходжанне, але выбірае зусім па-іншаму, каб мы не ганарыліся перад Богам (пар. 1 Кар 26 – 29) . Бог сам выбірае і здзіўляе… Прыкладам такога выбару можа для нас служыць гісторыя Давіда. Прарок Самуэль, пасланы ў Бэтлеем, увайшоў у дом Есэя, каб там выбраць і намасціць аднаго з ягоных сыноў на цара. Першым ён убачыў Эліява і падумаў, што гэта ён з’яўляецца памазаннікам Пана. Аднак падчас малітвы Пан сказаў Самуэлю не звяртаць увагі на ягоны выгляд і высокі рост, бо Бог глядзіць інакш, чым чалавек. Бог глядзіць на сэрца, а чалавек — на тое, што можна ўбачыць вачыма; яшчэ доўга памыляўся Самуэль, пакуль, нарэшце, не знайшоў Давіда, якім напачатку ўвогуле не цікавіліся: у той час ён працаваў, пасучы авечак (пар. 1 Сам 16, 4–12) . Не выключана, што калі б самі вернікі або святары скіроўвалі кандыдатаў у семінарыю ці ў ордэн, то шмат абраннікаў Божых не мелі б ніякага шанцу. Слуга Божы Ян Павел ІІ, разважаючы над гісторыяй свайго святарства, коратка і ёміста абагульніў сэнс і значэнне паклікання да служэння Богу і людзям у Касцёле. Вялікі Папа назваў гэта «Дарам і Таямніцаю». І сапраўды, кожнае пакліканне да святарскага жыцця, да манаства ці да місіянерскага служэння з’яўляецца дарам Бога, якога ніякім чынам немагчыма заслужыць. Чалавек не можа па сваёй ініцыятыве ступіць на шлях паклікання. Яно застаецца таксама поўнаю таямніцаю міласэрнай любові Бога да чалавека, якога Ён запрашае да асаблівага ўдзелу ў сваёй місіі і дае ў яго рукі моц сваёй прысутнасці ў Касцёле. Ніякім чынам немагчыма зразумець, ані растлумачыць гэтай таямніцы. Перад гэтым Божым дарам і таямніцаю чалавек можа толькі з пакораю ўсклікнуць разам з Псальмістам: «Чым аддзячу я Пану за ўсе дабрадзействы Яго для мяне? Келіх збаўлення ўзніму і буду заклікаць імя Пана» (Пс 116В (115), 12–13) . Насамрэч, кожнае пакліканне з’яўляецца сустрэчаю дзвюх свабодаў: свабоды Бога, які кліча, і свабоды чалавека, які адказвае Богу «так» або «не». Сёння мы таксама дзякуем Пану Богу за дар святарскіх і манаскіх пакліканняў на нашай беларускай зямлі. Як жа шмат тых, хто ў цяжкія часы панавання атэістычнага рэжыму мужна адказаў на голас паклікання, пераадольваючы разнастайныя перашкоды і не адступаючы перад заплохваннем і пераследам. Доўгія гады чакалі яны дазволу на тое, каб паступіць у семінарыю, або таемна рыхтаваліся да апостальскага служэння. Дзякуем Пану Богу за гады ахвярнай і трывалай працы святароў і кансэкраваных асобаў, якія ўжо адышлі да Пана. Вялікім жывым знакам пастырскай адданасці з’яўляецца для нас Сведка веры кардынал Казімір Свёнтэк. Дзякуем Пану Богу таксама за малодшае пакаленне хрыстовых апосталаў; за тых, хто рыхтаваўся да душпастырскай дзейнасці за межамі Беларусі і на нашай зямлі. Мы адчуваем вялікую радасць ад плёну дзейнасці семінарый у Гродне і Пінску, а таксама ад развіцця супольнасцяў кансэкраванага жыцця. Аднак у апошнія гады назіраецца невялікае змяншэнне колькасці пакліканняў. Прычыну гэтага мы ў пэўнай ступені бачым у змяншэнні натуральнага прыросту насельніцтва, а таксама ў секулярызацыі жыцця вернікаў і ў наступствах атэістычнай сістэмы. Сапраўды, цяжка пачуць голас паклікання там, дзе справы веры і рэлігійнага жыцця адыходзяць на другі план, а такія каштоўнасці, як самаадрачэнне і ахвярнасць сёння «не ў модзе». Заклік Езуса да малітвы аб пакліканнях сведчыць пра адказнасць усіх вернікаў за дапамогу ў распазнанні і абуджэнні пакліканняў. Мы звяртаемся перадусім да бацькоў, каб у сваіх сем’ях будавалі хатні Касцёл, дзе маладое пакаленне зможа пачуць бязгучны голас Хрыста, які кліча да святога служэння. Менавіта бацькі з’яўляюцца для сваіх дзяцей тымі першымі «азбукамі» і «катэхізісамі», з разгорнутых старонак якіх дзеці пазнаюць праўду пра Бога і навакольны свет, у тым ліку пра вышэйшыя каштоўнасці, пра святасць, пра ўзнёсласць святарскага і манаскага пакліканняў. Мы заклікаем бацькоў усіх дзяцей, якія чуюць голас Божага паклікання, ахвотна і велікадушна дапамагаць ім яго правільна зразумець і ўвасобіць у жыццё. Мы звяртаемся да святароў з просьбаю свядома і актыўна дзейнічаць у сферы душпастырства пакліканняў, а перадусім святасцю і радасцю свайго асабістага жыцця сведчыць пра прыгажосць і прывабнасць жыцця ў святарстве. Кансэкраваных асобаў мы просім быць у мясцовых супольнасцях жывымі сведкамі прысутнасці сярод нас Уваскрослага Пана. Усіх свецкіх вернікаў мы заахвочваем няспынна маліцца аб пакліканнях, бо сапраўды жніво ў Касцёле вялікае, а работнікаў на ім усё яшчэ мала (пар. Мц 9, 36–37) . Моладзь, поўную юнацкага запалу, мы заклікаем не прыстасоўвацца да гэтага свету, але ў малітве ўсклікаць: «Кажы, Пане, бо жадае пачуць Цябе слуга Твой» (пар. Рым 12,2; 1 Сам 3, 9) . На заканчэнне ўсе разам просім Пана Бога: Добры Пастыру, Гаспадару жніва, абудзі ў нашым народзе шмат палымяных пакліканняў да святарства, манаства і місіянерскага служэння, каб Тваю любоў удзялялі ўсё больш адданых Табе работнікаў Твайго вінаградніка. Каталіцкія Біскупы Беларусі
Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў і малітвe ў інтэнцыі сем’яў
22.09.2015 16:23
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Паведамленне з XXXII Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 15:32
12 красавіка 2007 г., Сакратарыят ККББ, Мінск У пасяджэнні прынялі ўдзел усе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысутнічалі таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. пралат Ежы Мірослаў Цудны. На пасяджэнні былі разгледжаны дапаўненні да Кодэксу Кананічнага права, якія згодна з касцёльным заканадаўствам зацвярджае кожная Канферэнцыя епіскапату. Старшыня ККББ прадставіў прысутным пераклад Кампендыума Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, а таксама Рытуалу сакрамэнту намашчэння хворых. Сабраныя зацвердзілі новага дырэктара Нацыянальнага «Caritas». Ім стаў кс. дырэктар «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сабраныя абмеркавалі магчымасць удзелу дэлегацыі каталіцкай моладзі з Беларусі ў Сусветным дні моладзі, які пройдзе ў 2008 г. у Сіднэі (Аўстралія). Прысутныя пазнаёміліся з ходам падрыхтоўкі да фестывалю «Магутны Божа», правядзенне якога запланавана на 12–21 ліпеня 2007 года ў Магілёве, і абмеркавалі магчымасць удзелу ў гэтай рэлігійна-культурным мерапрыемстве кожнай дыяцэзіі. Сабраныя таксама пазнаёміліся з папярэднім планам урачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якая пройдзе 2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Сустрэча ў гэтым годзе адбудзецца пад дэвізам: «Прыгледзьцеся, браты, да вашага паклікання», згодна з праграмай душпастырства, якая сёлета прысвечана святасці. Кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі, прадставіў сабраным план святкаванняў урачыстасці 350-годдзя мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі. Урачыстасці запланавана правесці ў месцы мучаніцкай смерці гэтага святога, які быў закатаваны казакамі ў Янаве Палескім (Іванаве). Урачыстасці распачнуцца ў дзень яго мучаніцкай смерці 16 мая а 15-й гадзіне. Былі абмеркаваныя таксама іншыя пытанні з жыцця Касцёла. Біскуп Антоні Дзям’янка Генеральны сакратар
Падзяка біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB за суботнік у Магілёве
27.09.2015 01:36
Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры!
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды 15-годдзя аднаўлення структуры і адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі
13.07.2009 15:16
Цябе, Бога, праслаўляем, Табе, Пане, хвала вечна (Гімн падзякі: Te Deum Laudamus) Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У пятнаццатую гадавіну аднаўлення структуры і адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі мы звяртаемся да вас з пастырскім прывітаннем і напамінам пра найбольш важныя моманты нашай сучаснай гісторыі, сумеснымі творцамі якой праз справу Божага Провіду вы з’яўляецеся. 1. Пачынаючы з 1917 года, на працягу 70-ці гадоў на ўсходніх тэрыторыях і 50-ці гадоў на заходніх тэрыторыях Беларусі савецкі рэжым паслядоўна і бескампрамісна рэалізоўваў сваю атэістычна-матэрыялістычную праграму. У выніку рэпрэсійных акцый савецкіх уладаў Каталіцкі Касцёл на Беларусі меў велізарныя страты сярод духавенства, а таксама былі знішчаны і забраныя шматлікія святыні і кляштары. З сапраўды шатанскай лютасцю пераследавалі тых, хто вызнаваў Бога і спрабаваў выконваць рэлігійныя практыкі. Гэта адбывалася пры адсутнасці ўмяшальніцтва Захаду ў абароне Касцёла і веруючых, якія пераследаваліся савецкім атэістычным рэжымам. Але Касцёл на Беларусі, пазбаўлены адпаведных касцёльных структураў, церпячы і не раз сыходзячы крывёю, трываў — і выжыў. І менавіта ў часы надыходзячых пераменаў у Еўропе Папа Ян Павел ІІ асаблівым чынам звярнуў свой позірк і сваё сэрца на жахлівы пераслед вернікаў на Беларусі. «Не бойцеся адчыніць дзверы Хрысту», — заклікаў ён. 2. У кастрычніку 1989 года ён прызначыў і кансэкраваў у Рыме біскупа, які — як Апостальскі Адміністратар — распачаў душпастырскую апеку над усімі католікамі на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам Святы Айцец засведчыў прыгнечаным вернікам збаўчую памяць, запэўніў ратунак і дапамогу, распачаў працэс аднаўлення веры, Касцёла і рэлігійнага жыцця на Беларусі. Ужо ў наступным годзе была адкрыта Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне, якая да 2006 года выхавала і адукавала больш за сто святароў. Ва ўрачыстым святкаванні 10-годдзя дзейнасці гэтай семінарыі ўдзельнічаў арцыбіскуп Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання, духоўных семінарый і навуковых інстытутаў. 3. 13 красавіка 1991 г. Папа Ян Павел ІІ стварыў у межах Рэспублікі Беларусь Мінска-Магілёўскую Мітраполію, у склад якой увайшла Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Пінская і Гродзенская дыяцэзіі. У гэты ж дзень былі прызначаны два біскупы. Гэта была вельмі важная гістарычная падзея для Касцёла на Беларусі, гадавіну якой мы якраз адзначаем. 4. Тым часам адбыўся распад Савецкага Саюза і стварэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Спыніліся яўныя пераследванні Касцёла і вернікаў, усталявалася прынамсі адносная рэлігійная свабода. Насталі гады інтэнсіўнага, поўнага энтузіязму і ахвярнасці ўдзелу духавенства і Божага народа ў адраджэнні Касцёла і аднаўленні рэлігійнага жыцця на Беларусі. Было пабудавана некалькі дзесяткаў новых касцёлаў на месцы тых, што былі цалкам разбураныя, была адрэмантавана значна большая колькасць святыняў, якія былі вернутыя, але моцна спустошаныя ці перабудаваныя для свецкіх мэтаў. Вялікую дапамогу ў гэтай працы аказала новаствораная Арцыбіскупская будаўнічая рада. Дасягненні ў будаўніцтве дазволілі яшчэ больш скіраваць душпастырскую працу на развіццё ўнутранага Касцёла ў чалавечых душах. 5. Пазітыўныя вынікі аднаўлення з’явіліся дзякуючы актыўнай працы мясцовых святароў, законніц і Божага народа, а ў значнай ступені дзякуючы ахвярнай інвестыцыйнай і душпастырскай дзейнасці святароў і сясцёр законных, якія прыбылі з Польшчы на дапамогу. У гэтае аднаўленне ўключыліся цэнтры катэхетычнай фармацыі ў Гродне і Баранавічах, а таксама каталіцкія выданні, якія пачалі выдавацца ў Мінску, Гродне і Баранавічах. Значны ўклад у гэта зрабілі выдавецтвы «Pro Christo» ў Мінску і дыяцэзіяльнае выдавецтва ў Гродне. На працягу гэтых 15 гадоў у значнай ступені былі навярстаны тыя вялікія страты, якія Касцёлу на Беларусі былі нанесены за час пераследу з боку атэістычна-матэрыялістычнай савецкай сістэмы. 6. Пазіцыя Касцёла на Беларусі настолькі ўзрасла, што ён здабыў аўтарытэт, павагу і прызнанне не толькі сярод веруючых людзей, але нават сярод тых, хто яшчэ 15 гадоў таму назад прыкладаў усялякія намаганні, каб цалкам яго знішчыць. Мінскі архікатэдральны касцёл — вернуты католікам, адбудаваны і рэкансэкраваны 21 кастрычніка 1997 года з удзелам Папскага легата кардынала Эдмунда Шокі — стаў бачным і красамоўным знакам Каталіцкага Касцёла на Беларусі, які адраджаецца. 7. У перыяд аднаўлення Касцёла на Беларусі мелі месца разнастайныя ўхвалы і падзеі, якія ўсё больш выразна і канкрэтна фармуюць аблічча тутэйшага партыкулярнага Касцёла ў паасобных дыяцэзіях. У лістападзе 1992 года адбылося наладжванне дыпламатычных адносінаў паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. 26 лістапада 1994 года Папа Ян Павел ІІ паклікаў у склад Калегіі кардыналаў Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Тым часам у 1998–1999 гадах адбылося далейшае папаўненне іерархіі ў структуры Касцёла на Беларусі. Менавіта былі прызначаны тры дапаможныя біскупы і адзін біскуп ардынарый у новайстворанай Віцебскай дыяцэзіі. 28 лістапада 1998 г. была заснавана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, старшынёй якой быў абраны Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Адбыліся ўжо два візіты Ad limina Apostolorum біскупаў з Беларусі ў Апостальскую Сталіцу. Красамоўнымі былі словы Святога Айца, з якімі ён звярнуўся да біскупаў 7 красавіка 1997 г.: «Езус Хрыстус перамог свет, з Ім і вы ўжо з’яўляецеся пераможцамі», а таксама 11 лютага 2003 г.: «Дзякуючы Богу гэты суровы перыяд скончыўся і ўжо на працягу некалькіх гадоў адбываецца рашучае, натхнёнае аднаўленне». 8. Каталіцкі Касцёл на Беларусі ў параўнанні з Праваслаўнай Царквой складае меншасць па канфесійнай колькасці вернікаў. З боку Каталіцкага Касцёла пастаянна праяўляецца добрая воля ў накірунку падтрымання ўзаемнага кантакту Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы ў духу экуменізму. 9. Велізарнае значэнне ў жыцці і дзейнасці Касцёла на Беларусі меў і надалей мае праведзены на працягу 4 гадоў (з 1996 па 2000 гады) Сінод Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, у заканчэнні якога прымаў удзел папскі пасланнік кардынал Каміллё Руіні, Генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі. 10. У Мінску-Пінску, Гродне і Віцебску былі скліканы Судовыя трыбуналы, якія займаюцца перадусім канфліктнымі сужэнскімі сітуацыямі. 11. 12 верасня 2001 года, пасля 62-гадовага перапынку, у вернутым і адрамантаваным будынку былой Вышэйшай духоўнай семінарыі Пінскай дыяцэзіі, была адчынена Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. 12. Важным элементам аднаўлення рэлігійнага жыцця, а асабліва марыйнага культу на Беларусі сталі, па жаданні Папы, тры вызначаныя (у 1991–1996 гадах) Меншыя базылікі: у Гродна, Будславе і Пінску, а таксама каранацыя папскімі каронамі (у 1996–2005 гадах) чатырох цудатворных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Брэсце, Лагішыне, Будславе і Гродне. 10 снежня 2005 г. па жаданні Святога Айца Яна Паўла ІІ быў каранаваны абраз Імя Марыі Беззаганна Зачатай, ахвяраваны і асвечаны Папам і змешчаны ў галоўным узноўленым алтары мінскай архікатэдры. Прыгожаю праяваю пашаны Найсвяцейшай Панны Марыі сталі праведзеныя ў 1993–1998 гадах у парафіях Мінска-Магілёўскай Мітраполіі перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай і фігуры Маці Божай Фацімскай, прывезенай з Партугаліі. Мы назіраем павелічэнне колькасці пілігрымак у Марыйныя санктуарыі з усё больш шматлікім удзелам у іх вернікаў. Самыя мнагалюдныя пілігрымкі накіроўваюцца ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. 13. 13 чэрвеня 1999 года Святым Айцом Янам Паўлам ІІ былі беатыфікаваныя адзінаццаць беларускіх мучанікаў, а 5 сакавіка 2000 года — адзінаццаць сясцёр назарэтанак з Наваградка. У гісторыю Касцёла на Беларусі залатымі літарамі ўпісана светлая постаць Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Перад яго труною спачатку ў крыпце, а цяпер у капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у пінскай катэдры пастаянна стаяць жывыя кветкі і рэгулярна ўзносяцца малітвы аб яго беатыфікацыі. Вялікі духоўны плён прынесла святкаванне Вялікага Юбілею 2000 Года ў катэдрах, у парафіяльных касцёлах і юбілейных святынях, у якія прыбывалі шматлікія пілігрымкі, каб атрымаць адпусты. 14. У мінулым годзе распачалася ўжо трэцяя кананічная візітацыя парафій у дыяцэзіях, якая дае магчымасць пазнаёміцца са становішчам кожнай парафіі і наладзіць непасрэдны кантакт біскупа са святарамі і вернікамі. 15. Вялікім дасягненнем стала выданне ў 2004 годзе Імшала на беларускай мове (вынік шматгадовай працы Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў). Гэты Імшал ва ўсім паўсюдным Касцёле з’яўляецца першым выданнем трэцяй версіі Рымскага Імшала (Editio Typica Tertio), які быў перакладзены на нацыянальную мову. Вынікам працы камісіі таксама з’яўляецца пераклад на беларускую мову некаторых літургічных кніг такіх як «Абрады святога хросту», «Сакрамэнт бежмавання», «Сакрамэнт сужэнства». 16. Вялікае значэнне мае ўдзел партыкулярнага Касцёла на Беларусі ў дзейнасці і рэлігійным жыцці паўсюднага Касцёла. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з’яўляецца членам рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. Біскупы ўдзельнічаюць у Сінодах біскупаў, у розных кангрэсах, канферэнцыях і сімпозіумах у многіх краінах свету. Аб прысутнасці Касцёла на Беларусі на міжнароднай арэне сведчаць шматлікія замежныя пілігрымкі. У 1997 годзе каля тысячы вернікаў выехала на спецыяльным цягніку ў Вроцлаў, каб прыняць удзел у 46 Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе і каб сустрэцца з Папам. З вялікаю радасцю была перажыта ў кастрычніку 1998 года аўтобусная пілігрымка каля 900 вернікаў з усёй Беларусі ў Рым на ХХ гадавіну пантыфікату Папы Яна Паўла ІІ. На заканчэнне спецыяльнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI Папа, нягледзячы на нямогласць, прайшоў праз усю залу сярод узрушаных і расчуленых да слёз беларускіх пілігрымаў, аказваючы ім асаблівую сардэчнасць і зычлівасць. У колах Захаду Касцёл на Беларусі, які адраджаецца, атрымаў прызнанне і нават выклікаў здзіўленне, і сёння займае ў паўсюдным Касцёле належнае яму месца нароўні з іншымі партыкулярнымі Касцёламі. 17. У пятнаццатую гадавіну адраджэння Касцёла на Беларусі, калі мы ўсведамляем вялікую колькасць здзейсненых пераменаў і дасягненняў, хоць і не можам іх усіх пералічыць, у пакоры схіляем галовы перад усемагутным Богам і з глыбіні сэрцаў выказваем падзяку за збавеннае кіраванне Божага Провіду, а таксама за пастаянную апеку Маці Божай. У той жа час шчыры клопат Папы Яна Паўла ІІ залатою стужкаю бацькоўскай любові атульваў гэтыя мінулыя гады цяжкіх выпрабаванняў і нялёгкай справы аднаўлення Касцёла на Беларусі. Асаблівыя словы ўдзячнасці трэба сказаць Святому Айцу Яну Паўлу ІІ за ратаванне Касцёла на Беларусі ад згубы, за выратаванне чалавечых душаў ад страты веры, за захаванне чалавечых сэрцаў ад знішчэння ў іх любові Бога і вернасці Касцёлу. Слава людзям за тое, што былі мужнымі ў справе фармавання аблічча Касцёла на Беларусі. Мы маем на ўвазе святароў, законнікаў, мясцовых і тых, хто прыехаў з Польшчы, хто плённа і ахвярна выконваў і выконвае душпастырскую працу ў даручаных ім розных касцёльных пляцоўках. Асаблівае прызнанне выказваем люду Божаму за вернасць у гады пераследу, а таксама за іх актыўны ўдзел у гады адраджэння Касцёла і рэлігійнага жыцця на Беларусі. Вялікіх спраў Божых нельга забываць. Святы Айцец Ян Павел ІІ сказаў: «Трэба, каб мы з удзячнасцю ўзгадвалі мінулае, усім сэрцам перажывалі сучаснае і былі адкрытымі на будучыню». З бязмежным даверам Касцёл на Беларусі даручае сваю будучыню міласэрнаму кіраванню Божага Провіду, чулай апецы Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, кіраўніцтву Апостальскай Сталіцы. Ад усяго сэрца благаслаўляюць Каталіцкія біскупы Беларусі
Спачуванні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча Паслу Францыі ў Беларусі ў сувязі з серыяй тэрарыстычных актаў у Парыжы
16.11.2015 17:51
Вiльнюс, 16 лiстапада 2015 г.
Прэс-камюніке Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 15:18
І. Сёння, 14 чэрвеня 2006 г., прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адрачэнне ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй, прадстаўленае Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам у адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права , кан. 401, § 1. Разам з тым, Святы Айцец прызначыў Яго Эксцэленцыю Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесвійскага і дапаможнага Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis названай Мітрапалітальнай сталіцы. Сёння ж біскуп Дзям’янка прыме высокую пасаду, даручаную яму Святым Айцом. ІІ. Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі, якому 21 кастрычніка гэтага года споўніцца 92 гады, працягне выконваць абавязкі Пінскага Апостальскага Адміністратара ad nutum Sanctae Sedis . ІІІ. Таксама сёння, 14 чэрвеня 2006 г., завяршаючы ХХІХ Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кардынал Казімір Свёнтэк папрасіў вызваліць яго ад пасады Старшыні названай Канферэнцыі ў сувязі з тым, што ён ужо не з’яўляецца дыяцэзіяльным біскупам (пар. Кодэкс Кананічнага Права , кан. 376). Вядома, што займаць пасаду Старшыні Канферэнцыі Епіскапату могуць толькі дыяцэзіяльныя біскупы і тыя, хто прыраўнаваны да іх у правах згодна з юрыдычнай нормай Кодэкса Кананічнага Права , кан. 381, § 2 (пар. Папская Камісія па аўтэнтычным перакладзе ККП, Адказ ад 23 мая 1988 г. AAS 81 [1989], с. 338; Notitiae 24 [1988], с. 669; Leges Ecclesiae , n. 5270). У адпаведнасці з артыкулам 7 Статуту , тэрмін паўнамоцтваў Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі працягваецца тры гады. Гэтыя паўнамоцтвы могуць быць працягнутыя на наступны тэрмін у выніку тайнага галасавання на Пленарным пасяджэнні. Такая ж норма дзейнічае ў адносінах іншых пасадаў у Канферэнцыі, сярод якіх пасады Намесніка Старшыні і Генеральнага Сакратара. Пасады Старшыні, Намесніка Старшыні, Генеральнага Сакратара і іншых кіраўнікоў вызначаюцца Кодэксам Кананічнага Права і Статутам Канферэнцыі, а таксама падстатутнымі актамі. Кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны Старшынёю на Устаноўчым Сходзе 11 лютага 1999 г. У далейшым на ХІІ Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 5 сакавіка 2002 г., і на ХХІІІ Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 28 снежня 2004 г., яго паўнамоцтвы былі працягнутыя на два наступныя трохгадовыя тэрміны. Цяперашні, трэці тэрмін, павінен быў скончыцца 11 лютага 2008 г. На Пленарным пасяджэнні пасада Старшыні была сёння даверана Яго Эксцэленцыі Аляксандру Кашкевічу, біскупу Гродзенскаму, які да гэтага часу з’яўляўся Намеснікам Старшыні. На згаданым Пасяджэнні пасада Намесніка Старшыні была даверана Яго Эксцэленцыі Уладзіславу Бліну, біскупу Віцебскаму.
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2015 года
20.11.2015 14:32
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія дыяцэзіяне!
Паведамленне з ХXІХ Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 15:21
[14 чэрвеня 2006 г., Сакратарыят ККББ, Мінск] У пасяджэнні прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі разам са Старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам. На пасяджэнні таксама прысутнічаў Нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Марцін Відавіч. Сабраныя аднагалосна зацвердзілі 3 тэмы на ХІІ Сінод Біскупаў. Старшыня прадставіў сабраным першы том брэвіяра на беларускай мове, падтрыхтаваны Секцыяй па перакладзе літургічных і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў ККББ. Ён таксама паведаміў, што Рытуал сакрамэнту сужэнства на беларускай мове высланы ў Ватыкан на зацвярджэнне Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў. Старшыня прапанаваў увесці ў Касцёле на Беларусі душпастырства пакліканняў. Сабраныя пазнаёміліся з матэрыяламі, пададзенымі на конкурс ведаў пра Слугу Божага Папу Яна Паўла ІІ для дзяцей і моладзі, а таксама з ходам падрыхтоўкі да навуковага сімпозіума, які адбудзецца 4 лістапада бягучага года ў Мінску і будзе прысвечаны асобе Вялікага Папы. Вызначаны дэлегат ККББ на курсы, якія адбудуцца ў Рыме з 10–11 ліпеня бягучага года ў межах даследчыцкага праекта, зацверджанага Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Еўропы «Навучанне рэлігіі ў Еўропе». Абмяркоўвалася прапанова Легіёна Марыі аб пабудове ў Мінску помніка ненароджанаму дзіцяці. На пасяджэнні былі разгледжаны таксама іншыя пытанні, якія датычацца душпастырскіх патрэбаў Касцёла на Беларусі. Біскуп Антоні Дзям’янка генеральны сакратар ККББ
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2015 г.
23.11.2015 14:30
Тэкст на польскай мове>>> Адвэнт – час духоўнага ўдасканалення
Паведамленне з XXХ Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 15:23
[12 верасня 2006 г., Сакратарыят ККББ, Мінск] У пасяджэнні бралі ўдзел члены ККББ. Старшыня прадставіў сабраным Рытуал «Пасвячэнне біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў» на беларускай мове, зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У хуткім часе ён будзе перададзены для выкарыстання ў паасобных дыяцэзіях. Было вырашана надрукаваць 600 экзэмпляраў Рытуалу сакрамэнту канфірмацыі на беларускай мове для патрэбаў дыяцэзій. Выдавецтва «Pro Christo» выканае адпаведную працу па падрыхтоўцы да друку згаданага Рытуалу. Быў таксама прадстаўлены пераклад Кампендыума Катэхізіса Каталіцкага Касцёла на беларускую мову, падрыхтаваны Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла. Гэты дакумент будзе накіраваны ў Ватыкан на зацвярджэнне адпаведнай Кангрэгацыяй. Сабраныя абмяняліся меркаваннямі наконт паляпшэння душпастырства пакліканняў. Была зацверджана кандыдатура душпастыра скаўтаў. Былі прызначаны дэлегаты ад ККББ для ўдзелу ў ІІІ Еўрапейскай экуменічнай сустрэчы ў Сібіу (Румынія) і ў міжнароднай канферэнцыі, якую арганізуе ў Ватыкане Папская Рада Душпастырства Службы Аховы Здароўя. Было прапанавана дапрацаваць шэраг дэталяў, звязаных з конкурсам ведаў пра Слугу Божага Яна Паўла ІІ. Біскуп Антоній Дзям’янка Генеральны Сакратар
Пастырскі ліст біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Адвэнт 2015 года
25.11.2015 12:28
Умілаваныя ў Хрысце Пану!
Паведамленне з XXХІ Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 15:25
[12 снежня 2006 г., Сакратарыят ККББ, Мінск] У пасяджэнні ўдзельнічалі члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысутнічалі таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. пралат Ежы Мірослаў Цудны. На пасяджэнні была разгледжана праграма душпастырства на 2007 год, пасля чаго сабраныя зацвердзілі праграму на паасобныя месяцы. Былі вызначаны тэрміны правядзення сустрэчаў, конкурсаў і сімпозіума на тэму «Паўсюднае пакліканне да святасці», якой будзе прысвечаны 2007 год. У адпаведнасці з зацверджанай праграмай у студзені 2007 г. вырашана падрыхтаваць пастырскі ліст ККББ, прысвечаны святасці. Плануецца таксама падрыхтаваць пастырскія лісты па дабрачыннай тэматыцы (на ІІІ нядзелю Вялікага посту) і пра пакліканне (на IV Велікодную нядзелю). Прысутным быў прадстаўлены пераклад на беларускую мову рытуала Сакрамэнту намашчэння хворых. Пасля ўнясення паправак і зацвярджэння тэксту пераклада Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў рытуал будзе надрукаваны для выкарыстання ў дыяцэзіях Беларусі. Біскупы пастанавілі, што ўсе дыяцэзіі атрымаюць адпаведную колькасць кніг «Біблія для дзяцей» на беларускай мове для патрэбаў катэхізацыі ў парафіях. Было вырашана правесці ў 2007 г. чарговы міжнародны хрысціянскі фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» і трэці міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat’ 2007». Сабраныя вырашылі звярнуцца з адозваю да вернікаў на заканчэнне сёлетняга тэрміну духоўнага ўсынаўлення, распачатага 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана. Для гэтага быў вызначаны дзень свята Святой Сям’і, якое ў гэтым годзе прыпадае на 31 снежня. Удзельнікі пасяджэння атрымалі праграму працы Бюро па справах сям’і на 2007 г. і план катэхез для сужэнцаў. Былі вызначаны дэлегаты ад ККББ для ўдзелу ў сустрэчы старшыняў Камісій па справах культуры пры Канферэнцыях Біскупаў, якая пройдзе з 2 па 6 мая 2007 г. у Сібіу (Румынія), а таксама для ўдзелу ў еўрапейскай сустрэчы выкладчыкаў універсітэтаў, якая пройдзе з 21 па 24 чэрвеня 2007 г. у Рыме. Біскупы ўзгаднілі расклад пленарных пасяджэнняў ККББ на 2007 г. Былі абмеркаваны таксама іншыя надзённыя пытанні жыцця Касцёла. Біскуп Антоні Дзям’янка Генеральны сакратар
Дэкрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб прызначэнні юбілейных святыняў Года Міласэрнасці
07.12.2015 16:09
Мінск, 7 снежня 2015 г. № 92/д/15
Камунікат Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і
13.07.2009 15:27
Умілаваныя ў Хрысце Пану! Кожны год у актаву Божага Нараджэння мы перажываем свята Святой Сям’і, якая з’яўляецца цудоўным узорам для кожнай сям’і. Яна — выключная, бо ў цэнтры яе штодзённага жыцця знаходзіцца Езус — Божы Сын, наш Збаўца. Гэта Ён учыніў яе шчасліваю, нягледзячы на тое, што яна цярпела нястачу, выгнанне і страх перад Ірадам. Тое, што Святую Сям’ю сустракала ў зямным жыцці, яна перажывала з Богам. У сённяшнія часы найбольш церпяць сем’і. Яны знішчаюцца і часта распадаюцца з-за разводаў, эгаізму, распусты, алкагалізму, забойства зачатых дзяцей. Так адбываецца, калі сям’я забываецца пра тое, што самай важнай асобай у іх сямейным жыцці павінен быць Бог, калі ў сваіх выбарах не лічыцца з Яго воляй. Літургія сённяшняга свята запрашае сем’і да таго, каб яны даверыліся Богу, каб глыбока з’ядналіся з Ім. Нагадвае, што асвячэнне штодзённага жыцця з’яўляецца першым заданнем і павінна быць самым важным клопатам сям’і. Яно з’яўляецца шляхам да асабістага развіцця і крыніцай сямейнага шчасця. Спяшаючыся на дапамогу сям’і, Касцёл прадпрымае шматлікія дзеянні. Адным з самых важных з’яўляецца ратаванне жыцця зачатага дзіцяці. Радасцю нас напаўняе той факт, што ў справу так званага «духоўнага ўсынаўлення» ўключылася шмат людзей, таксама і ў нашай краіне. На працягу дзевяці месяцаў праз добрыя ўчынкі і малітву, якая распачалася 25 сакавіка ў свята Звеставання Пана і працягваецца ажно да Божага Нараджэння, мы падтрымліваем маці, якія чакаюць патомства, просім для іх аб мужнасці прыняць дзіця, нарадзіць і палюбіць яго. Мы верым, што такім чынам была выратавана шматлікая колькасць зачатых чалавечых істотаў, жыццё якіх аказалася пад пагрозай. Мы жадаем падзякаваць усім тым, хто праз малітву і ахвяру прычыніўся да выратавання зачатых дзяцей. Спадзяёмся, што гэты жэст любові не будзе аднаразовым, але будзе паўтарацца кожны год многімі людзьмі з клопатам пра ратаванне жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай, а таксама пасадзейнічае распаўсюджанню цывілізацыі любові ў секулярызаваным свеце. Асаблівую падзяку жадаем скіраваць у адрас пробашчаў, якія заахвочвалі вернікаў да распачацця духоўнага ўсынаўлення. Усіх тых, якія распачалі гэтую высакародную справу і жадаюць яе працягваць, шчырым сэрцам благаслаўляем. Каталіцкія Біскупы ў Беларусі, сабраныя на XXXI Пленарнай канферэнцыі ў Мінску 12 снежня 2006 г.
Дэкрэт аб устанаўленні стацыйных касцёлаў у Пінскай дыяцэзіі з нагоды Юбілею Міласэрнасці
08.12.2015 17:48
Папа Францішак у лісце на тэму Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці напісаў: „Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны здзейсніць кароткую пілігрымку да Святых Дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры і ў касцёлах, вызначаных біскупам дыяцэзіі, а таксама ў чатырох Папскіх базыліках у Рыме, што будзе з’яўляцца знакам сапраўднага навяртання. Адначасова даю распараджэнне, каб у санктуарыях, дзе будуць адкрыты Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, традыцыйна прызначаных юбілейнымі, была магчымасць атрымання адпусту. Важна, каб гэты момант быў звязаны з сакрамэнтам пакаяння і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем над міласэрнасцю. Неабходна, каб гэтыя ўрачыстасці суправаджаліся вызнаннем веры і малітвай за мяне, а таксама ў інтэнцыях, якія я нашу ў сваім сэрцы для дабра Касцёла і ўсяго свету”.
Пастырскі ліст ККББ «Усе пакліканы да святасці»
13.07.2009 15:29
У імя Божае мы распачалі новы 2007 Год Пана. Бог у сваёй бязмежнай дабрыні дазволіў нам увайсці ў чарговы год трэцяга тысячагоддзя. 2006 год, які ўжо стаў гісторыяй, вернікі Каталіцкага Касцёла на Беларусі перажывалі ў духу памяці пра Слугу Божага Яна Паўла ІІ і пра яго вучэнне, дзякуючы такім чынам за дар гэтага Вялікага Папы і разважаючы над багатым вучэннем, якое ён пакінуў нам за 26 гадоў пантыфікату. Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, гэты год нашай зямной пілігрымкі мы будзем перажываць пад дэвізам: «Усе пакліканы да святасці». Такім чынам мы хочам нагадаць пра пакліканне кожнага чалавека да святога жыцця і нанава засяродзіцца на словах Другога Ватыканскага Сабору, які асабліва падкрэсліў, што «ўсе ў Касцёле, незалежна ад таго, адносяцца яны да іерархіі ці з’яўляюцца аб’ектам яе пастырскай апекі, пакліканы да святасці, згодна са словамі Апостала: „Бо воля Божая — гэта вашае асвячэнне“ (1 Тэс 4, 3) » ( Lumen gentium 39). Некаторыя людзі памылкова лічаць святасць чымсьці надзвычайным, даступным толькі для абраных, забываючыся, што кожны без выключэння чалавек можа яе дасягнуць, калі будзе нястомна супрацоўнічаць з Божай ласкай. У адказ на пытанне юнака: «Што належыць рабіць, каб быць збаўленым?», Хрыстус сказаў: «Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі» (пар. Мц 19, 16–17) . Гэта значыць, што святым становіцца той, хто ў штодзённым жыцці кіруецца Божым законам, яднаецца з Богам у святых сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі, і з любоўю служыць Богу ў бліжніх. Сапраўдная святасць не залежыць ад маштабу ўчынкаў, але заключаецца ў выкананні Божай волі. Таму кожны чалавек мае шанц стаць святым. Пра святасць хрысціяніна можна гаварыць тады, калі ён як мага паўней захоўвае вернасць вучэнню Хрыста, калі імкнецца да Яго, яднаецца з Ім і Яго наследуе. Аднак не ўсім дадзены аднолькавыя магчымасці ісці за Хрыстом. Яны адрозніваюцца ў залежнасці ад узросту чалавека, яго культурна-рэлігійнай фармацыі, узроўню жыцця, прафесіі або паклікання і нават ад стану здароўя. Шлях да святасці хрысціянскіх сужэнцаў будзе адрознівацца ад шляху святара або кансэкраванай асобы. Аднак кожны ахрышчаны абавязаны выкарыстаць дадзеныя яму для гэтага магчымасці. Усе пакліканні, усе прафесіі і жыццёвае становішча павінны разглядацца як шанц для рэалізацыі паклікання да святасці, або, інакш кажучы, як шанц для рэалізацыі паклікання да дасканалай любові ў адносінах да Бога і людзей. Такім чынам, святым чалавек становіцца не таму, што выбраў шлях кансэкраванага або святарскага жыцця, але таму, што яго жыццё ў адпаведнасці са становішчам і пакліканнем ператвараецца ў любоў да Бога і бліжняга. Такое разуменне святасці адкрывае надзвычай творчае асэнсаванне вартасці нават найбольш свецкага жыццёвага шляху і цалкам свецкай дзейнасці. Такая святасць мае шанц узрастаць і гераічна рэалізавацца нават пры самай звычайнай дзейнасці, калі толькі гэтая дзейнасць з’яўляецца вынікам любові да Бога і людзей. Распачынаючы год, на працягу якога мы засяродзім увагу на ўсеагульным пакліканні да святасці, звяртаемся да вас, дарагія браты ў святарстве. Дзякуючы вам за вашае ахвярнае святарскае служэнне, мы хочам нагадаць, што менавіта вы асабліва пакліканы да святасці, бо прынялі сакрамэнт святарства. Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскай адгартацыі Pastores dabo vobis напісаў, што пакліканне да святасці асабліва датычыцца святароў: «Яны пакліканы не толькі як ахрышчаныя, але таксама і асабліва як святары, гэта значыць, на падставе новага сану і асаблівых умоваў, якія вынікаюць з сакрамэнту святарства» (PDV 19) . Згодна з вучэннем Аб’яўлення, святар у Каталіцкім Касцёле з’яўляецца не толькі «паслом» Езуса Хрыста, але ў пэўнай ступені «другім Хрыстом» (alter Christus), — менавіта гэта асаблівым чынам вылучае каталіцкага святара. «Святарская тоеснасць, — тлумачыць Кангрэгацыя па справах духавенства, — вынікае з асаблівага ўдзелу ў святарстве Хрыста, дзякуючы якому той, хто прыняў пасвячэнне, становіцца ў Касцёле і для Касцёла сапраўдным, жывым і выразным вобразам Хрыста Святара, «сакрамэнтальнай актуалізацыяй Езуса Хрыста, Галавы і Пастыра» (PDV 15) . Таму жыццё і служэнне святара з’яўляюцца працягам жыцця і дзейнасці Хрыста. Дарагія браты, ваша імкненне да святасці выяўляецца ў пастырскай любові, якая з’яўляецца ў першую чаргу дарам сябе самога, прынясеннем без рэшты сябе самога ў дар Касцёлу, па прыкладзе дару Хрыста і ў супольнасці з Ім. Ён «палюбіў Касцёл і аддаў сябе за яго» (Эф 5, 25) . У вашай святарскай штодзённасці гэтая пастырская любоў павінна выяўляцца ў правільнай і самаахвярнай цэлебрацыі святых сакрамэнтаў, у ахвярнай і нялёгкай катэхетычнай і прапаведніцкай працы, у прыкладзе вашага жыцця, у кіраванні даручанай вам супольнасцю, у дабрачыннай і выхаваўчай дзейнасці, у лучнасці са сваім біскупам і ў еднасці з іншымі святарамі. Са словамі заахвочвання мы звяртаемся да кансэкраваных асобаў. Гэта вы, ідучы за голасам паклікання, велікадушна ўзялі на сябе заданне наследаваць Хрыста цнатлівага, убогага і паслухмянага Айцу. Ян Павел ІІ у адгартацыі Vita conseсrata падкрэслівае, што кансэкраванае жыццё, як дар Айца, «знаходзіцца ў самым сэрцы Касцёла як элемент, які мае вырашальнае значэнне для яго місіі, таму што выражае найглыбейшую сутнасць хрысціянскага паклікання» (VC 3). Фундаментам вашага жыцця з’яўляецца кансэкрацыя, якая азначае поўнае і выключнае адданне сябе Богу на векі. Ваш вобраз жыцця з’яўляецца радыкальным супрацьпастаўленнем часовым каштоўнасцям гэтага свету, якія зводзяцца да цялеснай пажадлівасці, пажадлівасці вачэй і жыццёвай пыхі. Вы з’яўляецеся для свету знакам таго, што існуе звышнатуральнае вымярэнне, рэальнасць неба, да якой чалавек, як Божае стварэнне, пакліканы. Вашае асабістае асвячэнне мае грамадскае вымярэнне; яно прыносіць карысць усяму Касцёлу, узмацняючы яго і паказваючы частку будучай хвалы. Заахвочваем, каб вы як духоўная святыня ўсё больш асвячалі сваё жыццё па прыкладзе Таго, Хто вас паклікаў. Нашае пастырскае слова мы скіроўваем да свецкіх асобаў. Без вас, свецкіх вернікаў, Касцёл не быў бы Касцёлам. Калі б у Касцёле не было свецкіх, то духоўныя і кансэкраваныя асобы страцілі б сваю ўласную тоеснасць. Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскай адгартацыі Christifideles laici заклікае ўсіх свецкіх, каб усё глыбей усведамлялі, што яны «не толькі належаць да Касцёла, але самі з’яўляюцца Касцёлам» (ChL 9) , а ў сваю чаргу, усё жыццё касцёльнай супольнасці павінна імкнуцца да святасці. На жаль, многія з ахрышчаных сцвярджаюць, што дастаткова быць «добрым хрысціянінам», гэта значыць, такім чалавекам, які ўпэўнены, што не чыніць цяжкіх грахоў, але таксама і не імкнецца да дасканаласці, задавольваючыся «адгаворваннем» штодзённых пацераў, «слуханнем» нядзельнай святой Імшы і спавядаючыся адзін раз на год, і пры гэтым лічыць, што амаль не мае грахоў. Прывілею духоўнага жыцця, імкненне да святасці такі хрысціянін пакідае святарам, кансэкраваным асобам, і ў першую чаргу законнікам і законніцам. Для такой пазіцыі духоўнага жыцця характэрна павярхоўнасць, таму што ў гэтым жыцці не адведзена першае месца Хрысту як Асобе, — жывому і праўдзіваму, — хоць сама назва «хрысціянін» адназначна ўказвае на вучня Хрыста. Існуе яшчэ іншая катэгорыя — умоўныя хрысціяне, гэтак званыя «яшчэ веруючыя, але ўжо не практыкуючыя». Такі падыход указвае на жахлівае скажэнне праўды пра Бога і пра чалавека, а значыць, на адсутнасць веры як фундамента духоўнага жыцця. У хрысціянскай веры Бог — гэта не ідэалогія, створаная людзьмі для іх часовага карыстання. Ён з’яўляецца жывой, хоць і нябачнай Асобай, Якую пазнаваць, прызнаваць і для Якой чыніць усё — значыць любіць Яе ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёй душой. Добры хрысціянін, такім чынам, гэта сталы ў веры чалавек, для якога духоўнае жыццё з’яўляецца найглыбейшай і найважнейшай патрэбай самарэалізацыі ў пакліканні быць чалавекам «па вобразе Божым» і хрысціянінам, — гэта значыць Божым Дзіцём, — свядомым, што ён таксама быў адкуплены Крывёй Хрыста. Нагадваючы пра ўсеагульнае пакліканне да святасці, нельга абмінуць праблему небяспекаў, якія існуюць у сучасным свеце. Секулярызм, маральны рэлятывізм і іншыя тэндэнцыі сучаснага свету моцна пагражаюць духоўнаму жыццю хрысціянаў. На жаль, многія сучасныя хрысціяне слухаюць зманлівы голас свету, які намагаецца любым коштам пераканаць, што сёння святасць немагчымая. Свет імкнецца пераканаць чалавека, што ўчынкі, за якія яго дакарае сумленне, робяць усе. Абмовы, злосць, нянавісць, распуста, алкаголь, наркотыкі, кантрацэпцыя і гэтак далей — усё гэта, на жаль, папулярна ва ўсім свеце і закранае сотні мільёнаў людзей. Гэта сапраўды так. Аднак Касцёл з плошчы святога Пятра вуснамі Папы няспынна аб’яўляе ўсяму свету імёны тых, хто на ўзор Хрыста праведна прайшоў шляхам зямнога жыцця. Гэта тыя, хто жыў, кіруючыся хрысціянскімі каштоўнасцямі, часта аддаючы за іх сваё жыццё. Яны не былі вольнымі ад людскіх слабасцяў, але заўсёды падымаліся і вярталіся, безупынна і глыбока верачы ў Божую Міласэрнасць. Усё яшчэ гучыць у нашай памяці вокліч Божага народа пасля адыходу Яна Паўла ІІ: «Santo subito!» — «Ужо святы!». Гэта ён здзейсніў 1338 беатыфікацый і 482 кананізацыі, каб заахвоціць нас наследаваць святых. Ён заклікаў дарослых і моладзь, духоўных і свецкіх: «Не бойцеся імкнуцца да святасці». Ідучы ў кірунку святасці, гэта значыць да збаўлення, неабходна ўспрымаць сваё зямное жыццё як экзамен на здольнасць кіравацца вераю і як час для назапашвання добрых справаў. Змаганне за святасць з’яўляецца для чалавека адказам на Божы заклік, нялёгкай і ахвярнай рэалізацыяй прынятага хросту. Зразумела, што святасць перавышае прыродныя сілы чалавека, але, заклікаючы да яе, Бог даў нам вялікую дапамогу: Ён даў нам Евангелле, якое з’яўляецца праўдай пра Бога, пра людзей, пра свет; даў сакрамэнт паяднання, Эўхарыстыю, даў нам свайго Духа. А таму давайце нанава ўсвядомім тую праўду, што мы пакліканыя да святасці, паверым, што можам яе дасягнуць, і будзем святымі, наследуючы нашага Настаўніка з Назарэта! Ад усяго сэрца благаслаўляем. Каталіцкія Біскупы Беларусі
Дэкрэт аб устанаўленні ў Віцебскай дыяцэзіі касцёлаў, у якіх будуць адчынены ў Юбілейны Год Брамы Міласэрнасці
09.12.2015 11:11
№ 25/11/2015 Віцебск, 4 снежня 2015 г.
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на V Нацыянальны дзень CARITAS
13.07.2009 15:30
11 сакавіка 2007 г., ІІІ нядзеля Вялікага посту «Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім» (1 Ян 4, 16) Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу і падабенства і адначасова даў яму зямлю, якая павінна была забяспечваць чалавека неабходнай для жыцця ежаю. Пакуль паміж Богам і чалавекам існавала гармонія, усё ў чалавека было добра: ён жыў у дастатку і цешыўся Божым благаслаўленнем. Аднак чалавек паддаўся спакусе і дапусціў, што з яго сэрца знік давер да Божай дабрыні і любові. Чалавек сам захацеў быць як Бог, але без Бога і па-над Богам (пар. ККК, 397, 398) . Праз першародны грэх смерць, хваробы і боль увайшлі ў гісторыю чалавецтва, пачаліся падзелы, і некаторыя людзі сталі адчуваць нястачу штодзённага хлеба. Праблема, якая як у даўнія часы, так і сёння стаіць перад чалавецтвам, гэта праблема недахопу любові. Уважліва назіраючы за тым, што цяпер адбываецца на зямлі, мы бачым вялікую дыспрапорцыю паміж рознымі краінамі. Адны краіны вельмі багатыя і заможныя, іншыя церпяць з прычыны беднасці і нястачы. Больш магутныя і багатыя імкнуцца любым коштам навязваць сваю волю і падпарадкоўваць сабе меншыя і слабейшыя. На жаль, гэта з’ява глабальнага маштабу. Касцёл рознымі спосабамі імкнецца задаволіць чалавечыя патрэбы і паказвае шлях да збаўлення, да сапраўднага дабра, якое вяртае надзею і прыносіць палёгку. Давайце задумаемся, чаму сучасны свет забываецца пра Бога і з цяжкасцю знаходзіць шлях да свайго Збаўцы? Святы Ян Багаслоў піша: «Той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць» (1 Ян 4, 20) . Мы ведаем евангельскую прыпавесць пра багача і Лазара: «Быў адзін багаты чалавек, які апранаўся ў парфіру і тонкае палатно і кожны дзень цудоўна банкетаваў» (Лк 16, 19) . І вось, гэты багаты чалавек з Евангелля паводле Лукі памірае і апынаецца ў пекле. Такі прысуд для яго становіцца поўнай нечаканасцю: ён жа не краў, не рабаваў, не пазычаў пад працэнты. Няўжо быць багатым — гэта грэх? Безумоўна, не. Багач асуджаны не за тое, што меў багацце, бо і ў самога Езуса былі адданыя сябры сярод заможных людзей, гасціннасцю якіх Ён неаднойчы карыстаўся. У Бібліі асуджаюцца не столькі багатыя людзі, колькі іх грахі. А грахі гэтыя, як вучыць нас шматвяковы вопыт, асабліва буяюць на глебе, удобранай золатам. У чым зграшыў багаты чалавек з прыпавесці Езуса? Каля брамы яго дому ляжаў хворы ўбогі чалавек, якога звалі Лазар. Багач ведаў пра яго існаванне і ўбоства, але не звяртаў на яго ніякай увагі, нічым яму не дапамог. Не заўважаць свайго бліжняга, асабліва калі той знаходзіцца ў крайняй нястачы, не працягнуць яму руку дапамогі, калі гэта так лёгка зрабіць, застацца абыякавым да беднасці вакол нас — гэта трывожная праява. Чалавек, які не ведае літасці, не можа быць справядлівым, пабожным, поўным унутранай дабрыні і блізкім да Бога. Міласэрнасць — гэта адна з формаў любові. Хто не мае міласэрнасці, той не любіць і гэтым самым парушае асноўную запаведзь Евангелля. «Калі хтосьці мае дастатак у свеце, — піша Ян Багаслоў, — і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім?» (1 Ян 3, 17) . Такі падыход, калі не заўважаюцца патрэбы іншага чалавека, асабліва беднага, калі яму адмаўляецца ў любові, пагражае кожнаму, не толькі багатаму. Але заможныя людзі ў гэтым сэнсе знаходзяцца ў асаблівай небяспецы. Адбываецца гэта перадусім таму, што багацце скіроўвае ўсю ўвагу яго гаспадара не на асобаў, а на рэчы. Сэрца пастаянна жыве пажадлівасцю таго, што ўбачылі вочы, па чым засумавалі пачуцці, і не ў стане адчуць патрэбаў бліжняга. Мы павінны заўсёды памятаць пра тое, што ў абліччы бедных да нас прыходзіць Хрыстус. Адкрытасць сэрца на патрэбы іншых людзей і гатоўнасць прыйсці ім на дапамогу — гэта тое, без чаго немагчыма стаць паўнавартасным чалавекам і хрысціянінам. Немагчыма без цяжкасцяў, самаадрачэння і ахвяры заўважыць добрае ў бліжнім, асабліва калі яно крыецца пад абліччам бедняка ці чалавека, адкінутага грамадствам. У Евангеліі паводле святога Мацвея ёсць апісанне апошняга суда, у якім Езус кажа асуджаным на вечны праклён: «Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне» (Мц 25, 42–43) . Ігнаруючы чалавека, не бачачы ў бедным Хрыста, багаты можа дайсці да таго, што перастане бачыць і Бога. Яму будзе здавацца, што ўсе яго жаданні могуць задаволіць грошы. Звычкі сучасных багатых людзей ні для каго не з’яўляюцца таямніцай. Прэса, радыё, кіно, тэлебачанне ахвотна звяртаюцца да гэтай тэмы, бо ўсе добра ведаюць, што гэта тэма, якая кранае «за жывое». Колькі ж людзей з зайздрасцю кідаюцца на гэтыя апісанні, колькі людзей са шчырым захапленнем, амаль робячы з гэтага культ, назіраюць за банкаўскімі рахункамі вядомых мільянераў, за тым, як яны апранаюцца, падарожнічаюць і легкадумна трацяць грошы. Мы ўжо бачылі, за што багач з евангельскай прыпавесці пайшоў у пекла. Адсутнасць спагады да Лазара была толькі часткаю большага і складанага цэлага, была трагічным фіналам дрэнна накіраванага і дрэнна пражытага жыцця, была сведчаннем заганнага ўнутранага выбару, які паставіў яго вышэй не толькі за Лазара, але вышэй за ўсіх людзей і нават вышэй за Бога. Але і бедны чалавек можа мець такое сэрца, як у таго багача, што да бяспамяцтва зачаравана скарбамі гэтага свету, якое «ўсёю сілаю, усёю душою, усімі сваімі думкамі» прагне не Бога, а дабрабыту. Іншая праява дэфіцыту міласэрнасці ў наш час — гэта недахоп часу. Усюды гаворыцца, што час — гэта грошы, але для хрысціяніна час — гэта любоў. У пагоні за кар’ерай, дабрабытам ці ведамі чалавек забываецца пра свой абавязак быць побач з жонкаю, мужам, дзецьмі, бацькамі. У выніку міграцыі з вёсак у гарады шмат людзей пажылога ўзросту засталося ў сваіх родных дамах часта зусім без дапамогі. Дзеці жывуць у гарадах, часам прыязджаюць. Але ці дастаткова такога клопату пра пажылых бацькоў? Час Вялікага посту павінен нам дапамагчы зразумець, што міласэрнасць адносіцца не толькі да незнаёмых людзей, якія сядзяць на вуліцы каля магазіна або касцёла, але і да нашых блізкіх. Як часта я наведваю бацькоў? Ці цікавіць мяне іх лёс і патрэбы? Хто і калі апошні раз адводзіў іх у касцёл ці запрашаў да іх святара? Такіх пытанняў можна задаваць шмат: яны дапамагаюць нам рэальна глядзець на нашу рэчаіснасць і заўважаць у ёй чалавека. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVІ у энцыкліцы Deus Caritas est («Бог ёсць любоў») разважае над рознымі аспектамі любові: над любоўю паміж жанчынай і мужчынам, і над той формай бескарыслівай любові, якая праяўляецца праз учынкі любові да бліжняга, перадусім да хворага, беднага, адкінутага. Гэты дакумент звяртае асаблівую ўвагу на дабрачынную місію Касцёла і нагадвае, што канкрэтныя праявы любові да бліжняга — гэта абавязак кожнага хрысціяніна. «Уся дзейнасць Касцёла — гэта выраз любові, якая жадае абсалютнага дабра чалавеку: жадае яго евангелізацыі праз Слова і сакрамэнты, што часта бывае гераічнаю справаю ў яе гістарычнай рэалізацыі; жадае яго развіцця ў розных сферах жыцця і чалавечай дзейнасці. Такім чынам, любоў — гэта служэнне, якое здзяйсняе Касцёл, каб нястомна адказваць на цярпенні і патрэбы людзей, у тым ліку і матэрыяльныя». Як католікі, мы павінны памятаць пра ўчынкі міласэрнасці для цела бліжняга і здзяйсняць іх, бо яны найлепш адлюстроўваюць наша стаўленне да бліжніх. Паўтараючы за Катэхізісам Каталіцкага Касцёла: галодных накарміць, спрагненых напаіць, нагіх адзець, падарожных прыняць у дом, хворых адведаць, вязняў суцешыць, памерлых пахаваць, мы ў той жа час чуем словы Хрыста: «Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40) . Каталіцкія Біскупы Беларусі
Дэкрэт аб устанаўленнні касцёлаў з Брамай Міласэрнасці на час святкавання Надзвычайнага Святога Года Божай Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі
09.12.2015 17:48
Гродна, 2 снежня 2015 г.
Старонка 19 з 23
У пачатак
Назад
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця