Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Навучальныя ўстановы
Бібліятэка
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы ў свята святых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша
31.10.2018 12:18
Моладзь, будзь радасцю і надзеяй Беларусі
Навэнна да Маці Божай, якая развязвае вузлы
15.05.2020 13:29
Парадак навэнны: Акт жалю. Малітва да Панны Марыі, якая развязвае вузлы. Частка Ружанца, адпаведная дню тыдня. Акт жалю Мой Божа, я вельмі шкадую за тое, што пакрыўдзіў(ла) Цябе, бо Ты бясконца добры і ненавідзіш грэх. Рашуча пастанаўляю з дапамогаю Тваёй святой ласкі больш не абражаць Цябе і адпакутаваць за грахі свае. Малітва да Панны Марыі, якая развязвае вузлы Панна Марыя, Маці Цудоўнай Любові! Маці, Ты ніколі не пакідаеш дзіцяці, што кліча Цябе на дапамогу, Багародзіца, чые рукі нястомна працуюць дзеля Тваіх любімых дзяцей, а Сэрца перапаўняе Божая любоў і бясконцая міласэрнасць, звярні на мяне свой позірк, поўны спагады. Ты ведаеш, як мне не хапае надзеі і як я пакутую, і ведаеш, як гэтыя вузлы паралізуюць мяне. Марыя, Маці, якой Бог даручыў развязваць цяжкасці сэрцаў Яго дзяцей, у Твае рукі я аддаю ўсё маё жыццё. Ніхто, нават злы, не можа пазбавіць Цябе магчымасці ўдзяляць мне міласэрную дапамогу. Няма такіх вузлоў, якія Ты, о Найсвяцейшая Панна, не змагла б развязаць. Маці Усемагутная, прашу Цябе, вазьмі сёння гэтую складаную справу (…) і дзеля хвалы Божай, дзякуючы Тваёй ласцы і моцы заступніцтва ў Твайго Сына, Езуса, майго Збаўцы, развяжы яе, развяжы назаўсёды. Толькі Ты адзіная Суцяшальніца, дадзеная мне Богам, умацаванне маіх слабых сіл, узбагачэнне ў маёй беднасці, вызваленне ад усяго, што перашкаджае мне быць з Хрыстом. Прымі мае просьбы. Беражы мяне, вядзі мяне, сцеражы мяне. Ты – мая самая надзейная апора. Марыя, якая развязваеш вузлы, маліся за мяне.
Евангелле ў аўдыё
14.01.2022 19:42
Агучыў і апрацаваў кс. Аляксандр Улас паводле першага поўнага афіцыйнага Рыма-Каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове (Выдавецтва «Про Хрысто», Мінск, 2017).
Адгартацыя Францішка C’est la confiance
09.11.2023 14:58
АПОСТАЛЬСКАЯ АДГАРТАЦЫЯ C’EST LA CONFIANCE СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА АБ ДАВЕРЫ ДА МІЛАСЭРНАЙ ЛЮБОВІ БОГА З НАГОДЫ 150-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ СВ. ТЭРЭЗЫ АД ДЗІЦЯТКА ЕЗУСА І НАЙСВЯЦЕЙШАГА АБЛІЧЧА
Апостальскі ліст Папы Льва XIV «In unitate fidei» з нагоды 1700-й гадавіны Нікейскага Сабору
27.11.2025 07:00
Дактрынальная Нота Дыкастэрыі Веравучэння «Mater Populi fidelis» адносна некаторых Марыйных тытулаў, якія тычацца супрацоўніцтва Марыі ў справе збаўлення
08.12.2025 00:15
Пасланне на Сусветны дзень барацьбы са СНІДам 1 снежня 2005 г.
13.07.2009 17:28
Да Канферэнцый Біскупаў, нацыянальных і міжнародных інстытутаў і арганізацый, неўрадавых арганізацый і асацыяцый, да ўсіх людзей добрай волі. 1. Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, арганізаваны ў гэтым годзе UNAIDS (Аб’яднанай праграмай ААН па ВІЧ/СНІД) пад лозунгам «Спыні СНІД. Выканай абяцанне» з’яўляецца заклікам да ўсіх і, перш за ўсё, да тых, хто займае адказныя пасады ў галіне барацьбы з ВІЧ/СНІДам, зноў аднавіць і асэнсаваць абавязак няспыннага прадухілення распаўсюджвання гэтай пандэміі, а таксама клопату пра тых, хто пацярпеў ад яе, асабліва ў бедных краінах, каб затрымаць і павярнуць назад тэндэнцыю росту распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі. 2. Папская Рада Душпастырства Аховы Здароўя далучаецца да нацыянальных і міжнародных арганізацый, у прыватнасці, да UNAIDS, якая кожны год праводзіць кампанію па барацьбе са СНІДам, каб супрацьпаставіць гэтаму злу, што блукае па планеце і выклікала глабальны крызіс, акцыю такую ж глабальную і супольную. Вернасць кіраўнікоў дзяржаваў і прадстаўнікоў урадаў Дэкларацыі абавязку барацьбы з ВІЧ/СНІДам 2001 г. стала важным момантам у абуджэнні свядомасці і ў фармаванні палітычнай прыхільнасці на сусветным узроўні ў абарону моцнага, глабальнага і рашучага супрацьстаяння эпідэміі і адказам сусветнай супольнасці. 3. Эпідэміялагічная сітуацыя ВІЧ/СНІД-краінаў выклікае ўсё большы неспакой. Палічана, што ў 2005 г. колькасць хворых СНІДам склала каля 40,3 мільёна, з іх 2,3 мільёна — гэта падлеткі ва ўзросце да 15 гадоў. Год за годам колькасць людзей, інфіцыяваных гэтым вірусам, працягвае расці. У 2005 г. 4,9 мільёна чалавек заразіліся ВІЧ, з іх 700 тысяч — падлеткі да 15 гадоў; у 2005 г. 3,1 мільёна чалавек памерлі ад СНІДа, з іх 570 тысяч — маладыя людзі, якія не дасягнулі 15 гадоў. ВІЧ/СНІД працягвае сеяць смерць ва ўсіх краінах па ўсім свеце. 4. Лепшае лячэнне — гэта прадухіленне заражэння ВІЧ/СНІД, які, як належыць памятаць, можа перадавацца трыма шляхамі: праз кроў, ад маці да дзіцяці, праз палавыя кантакты. Колькасць выпадкаў заражэння праз пераліванне крыві і іншыя кантакты з крывёю інфіцыяванага чалавека ў цяперашні час значна знізілася. Аднак, вельмі вялікую ўвагу трэба па-ранейшаму прысвячаць таму, каб выключыць гэты шлях інфіцыявання, асабліва ў цэнтрах, якія займаюцца пераліваннем крыві і праводзяць хірургічныя аперацыі. Мы павінны дзякаваць Пану Богу за тое, што перадача інфекцыі ад маці да дзіцяці можа кантралявацца праз адпаведныя лекавыя прэпараты. Барацьба за прадухіленне распаўсюджвання захворвання гэтым шляхам павінна быць узмоцнена дзякуючы дзейнасці грамадскіх арганізацый у розных краінах свету, якія забяспечваюць неабходнымі медыкаментамі інфіцыяваных маці. Трэці шлях распаўсюджвання інфекцыі — перадача палавым шляхам — па-ранейшаму застаецца асноўным. Яго буянню шмат у чым спрыяе геданістычная культура, якая абясцэньвае сексуальнасць, зводзячы яе да звычайнай забавы, і не бачыць у ёй больш глыбокага сэнсу. Радыкальнае прадухіленне гэтага спосабу перадачы павінна наступіць дзякуючы правільнаму разуменню і выкарыстанню сексуальнасці: сексуальная актыўнасць, у сваім сапраўдным значэнні, з’яўляецца поўнай і абсалютнай праяваю плоднай любові. Гэтая паўната можа рэалізоўвацца толькі ў сужэнстве, якое з’яўляецца непаўторным і непарыўным. Такім чынам, надзейны спосаб прадухілення заражэння гэтым шляхам ляжыць ва ўмацаванні трываласці сямейнага саюзу. У гэтым мае свой глыбокі сэнс шостая запаведзь, Божы закон, які з’яўляецца апірышчам, стрыжнем у надзейным прадухіленні распаўсюджвання СНІДу праз палавыя кантакты. 5. Бачачы цяжкае сацыяльнае, культурнае і эканамічнае ствновішча, у якім знаходзяцца многія краіны, неабходна памятаць, што абарона і падтрыманне здароўя іх насельніцтва стане праяваю ўзаемнай альтруістычнай любові, так неабходнай самым гаротным і слабым, якія змагаюцца з галечаю на ўзроўні індывіда і грамадства. Законы, якія не прысвячаюць належнай увагі стварэнню роўных для ўсіх умоваў аховы здароўя, павінны быць перагледжаны. Здароўе з’яўляецца дабром само па сабе, і, можна сказаць, што «яго стан — гэта закладная грамадства». Таму права на яго ахову павінна гарантавацца ўсім жыхарам зямлі; належыць праводзіць даследванне рэсурсаў, якія можна выкарыстаць для выздараўлення кожнага чалавека, у тым ліку па забеспячэнні элементарнай апекі і лячэння, у якіх па-ранейшаму адмаўляецца большасці насельніцтва зямлі. Права на ахову здароўя павінна, аднак, суправаджацца абавязкам захоўваць нормы паводзінаў і ладу жыцця, якія накіраваныя на абарону здароўя, і адмовіцца ад тых, якія разбураюць здароўе. Каталіцкі Касцёл працягвае рабіць свой унёсак як у прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІД, так і ў клопат пра інфіцыяваных і і іх сем’і на ўзроўні медычнай апекі і дапамогі, а таксама на сацыяльным, духоўным і пастырскім узроўнях. 26,7% цэнтраў дапамогі тым, хто пакутуе ад ВІЧ/СНІД у свеце, з’яўляюцца каталіцкімі. Лакальныя Касцёлы, рэлігійныя інстытуты і свецкія асацыяцыі з любоўю, пачуццём адказнасці і ў духу міласэрнасці рэалізуюць мноства праектаў і праграм, звязаных з трэнінгам, адукацыяй, абаронаю і дапамогаю, а таксама духоўнаю падтрымкай хворых людзей. 7. На падставе інфармацыі, што паступае ад лакальных Касцёлаў і каталіцкіх інстытутаў з усяго свету, акцыі ў галіне СНІДу фактычна можна падзяліць на наступныя катэгорыі: спрыянне кампаніям сенсібілізацыі, адукацыйныя праграмы па прадухіленні захворвання і догляду за хворымі, падтрымка сіротаў, размеркаванне медыкаментаў і прадуктаў, хатняя апека, адкрыццё шпіталяў, стварэнне цэнтраў і тэрапеўтычных таварыстваў, праца якіх звязана з апекаю і дапамогаю інфіцыяваным ВІЧ/СНІД, праца з урадамі, апека ў турмах, катэхізацыя, стварэнне сістэмаў дапамогі праз Інтэрнэт, стварэнне груп дапамогі хворым людзям. 12 верасня 2004 г. Папа Ян Павел ІІ заснаваў фонд «Добры самарытанін» для падтрымкі гэтых неацэнных і годных пахвалы памкненняў, які быў даручаны Папскай Радзе Душпастырства Аховы Здароўя; пазней фонд быў зацверджаны таксама Папам Бэнэдыктам XVI дзеля таго, каб дзякуючы атрыманым ахвяраванням аказваць эканамічную дапамогу хворым і найбольш патрабуючым людзям ва ўсім свеце, у тым ліку і ахвярам ВІЧ/СНІД. На працягу першага года працы Фонда значная фінансавая дапамога на куплю лекаў была аказаная лакальным Касцёлам у Амерыцы, Афрыцы і Еўропе. 8. Я б хацеў унесці некалькі прапановаў, вызначыўшы асноўныя кірункі працы тых, хто на розных узроўнях удзельнічае ў барацьбе з ВІЧ/СНІД: Хрысціянскія супольнасці павінны працягваць падтрымліваць стабільнасць сям’і і вучыць дзяцей правільна разумець сексуальнасць як дар Пана Бога, поўнае любові і плоднае самаахвяраванне. Урады павінны прысвячаць першачарговую ўвагу здароўю сваіх нацый і праяўляць клопат пра хворых на СНІД, грунтуючыся на прынцыпах адказнасці, салідарнасці, справядлівасці і законнасці. Фармацэўтычная індустрыя павінна спрыяць эканамічнай даступнасці антывірусных прэпаратаў для лячэння ВІЧ/СНІД і тых прэпаратаў, якія неабходныя для лячэння апартуністычных, умоўна-патагенных інфекцый. Навукоўцы і работнікі аховы здароўя павінны аб’яднаць свае намаганні і зрабіць усё магчымае для пашырэння біямедыцынскіх даследванняў у галіне ВІЧ/СНІД па стварэнні новых і эфектыўных лекавых прэпаратаў, здольных спыніць гэтае бедства. Сродкі масавай інфармацыі павінны распаўсюджваць сярод насельніцтва шчырую, аб’ектыўную і праўдзівую інфармацыю пра гэтую з’яву і пра метады яе прадухілення, адмовіўшыся ад усялякіх карыслівых памкненняў. 9. На заканчэнне я хачу прывесці словы Папы Бэнэдыкта XVI, звернутыя да біскупаў Паўднёвай Афрыкі падчас іх візіту Ad Limina 10 чэрвеня 2005 г.: «Браты Біскупы, я падзяляю вашую глыбокую занепакоенасць спусташэннем, выкліканым СНІДам і спадарожнымі захворваннямі. Асабліва я малюся за ўдоваў, сіротаў, маладых маці і за тых, чыё жыццё было разбурана гэтай бязлітаснай эпідэміяй. Настойліва прашу вас працягваць барацьбу з гэтым вірусам, які не толькі забівае, але і з’яўляецца сур’ёзнаю пагрозай для эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці кантынента». Кардынал Хав’ер Ласано Барраган Прэзідэнт Папскай Рады Душпастырства Аховы Здароўя Пераклад рэдакцыі часопіса «Ave Maria»
UNITATIS REDINTEGRATIO
01.05.2017 12:45
дэкрэт пра экуменізм
Прамова арцыбіскупа Джавані Анджэло Бэччу на адкрыцці новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску
05.10.2017 12:08
Намеснік Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка Джавані Анджэло Бэччу на інаўгурацыі новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь выступіў з прамовай. Змяшчаем тэкст прамовы цалкам:
Новы Запавет
20.04.2018 12:45
ПЕРШАЕ ПОЎНАЕ АФІЦЫЙНАЕ РЫМА-КАТАЛІЦКАЕ ВЫДАННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ «НОВАГА ЗАПАВЕТУ» (МІНСК, 2017) Пераклад кніг Новага Запавету здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні: Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 1993 27 ), Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 2012 28 ).
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на святой Імшы падчас асвячэння касцёла св. Станіслава ў в. Прасці
12.05.2018 23:47
12 мая 2018 г. «Езус Хрыстус той самы ўчора, і сёння, і навекі» (Гбр 13, 8)
Пампейская навэнна
15.05.2020 13:25
Пампейская навэнна складаецца з шасці навэннаў і працягваецца 54 дні. Дзеля зручнасці той дзень, калі мы распачынаем Пампейскую навэнну, можна адзначыць у календары. Кожны дзень мы молімся тры часткі святога Ружанца (радасныя, балесныя і хвалебныя таямніцы). Калі хтосьці жадае, можна маліцца чатыры часткі, далучаючы таямніцы святла. Пачынаем малітву як звычайны Ружанец. На крыжыку – Веру ў Бога… , на вялікай пацерцы – Ойча наш… , на маленькіх – Вітай, Марыя… (3 разы), потым – адзін раз Хвала Айцу… Называем просьбу, пасля якой кажам: Гэты Ружанец малюся на Тваю хвалу, Каралева Ружанца святога. Затым молімся выбраную частку святога Ружанца як звычайна. Пачатковыя малітвы Ружанца («Сімвал веры» і інш.) чытаем толькі адзін раз у дзень. Часткі Ружанца можна маліцца на працягу ўсяго дня. У першыя 27 дзён Пампейскай навэнны наша малітва мае характар просьбы, таму на заканчэнне кожнай часткі святога Ружанца мы прамаўляем: Памятай, о міласэрная Ружанцовая Панна з Пампеяў, што ніколі не здаралася, каб Ты пакінула таго, хто Цябе ўшаноўвае, з Ружанцам Тваім кліча Цябе на дапамогу. О Маці спрадвечнага Слова, не пагарджай просьбаю маёю, але праз Твой святы Ружанец і праз упадабанне, якое Ты аказваеш сваёй святыні ў Пампеях, ласкава выслухай мяне. Амэн. На працягу наступных 27 дзён Пампейскай навэнны мы выказваем падзяку Богу за атрыманыя ласкі, таму на заканчэнне кожнай часткі святога Ружанца прамаўляем: Што ж я магу даць Табе, о Каралева, поўная любові? Прысвячаю Табе ўсё сваё жыццё. Усімі сіламі буду пашыраць Тваю хвалу, о Дзева святога Ружанца з Пампеяў, бо калі я клікаў (клікала) Цябе на дапамогу, агарнула мяне ласка Божая. Паўсюль буду распавядаць пра міласэрнасць, якую Ты праявіла да мяне; як толькі здолею, буду пашыраць набажэнства святога Ружанца; усім буду абвяшчаць, якой ласкавай Ты была да мяне, каб і нягодныя, як і я, грэшнікі з даверам імкнуліся да Цябе. О, калі б увесь свет ведаў пра Тваю дабрыню і літасць да церпячых, усе стварэнні звярталіся б да Цябе. Амэн. Незалежна ад малітвы на заканчэнне, напрыканцы кожнай часткі святога Ружанца тройчы ўсклікаем да Маці Божай: Каралева Ружанца святога, маліся за нас! Плённасць ружанцовай малітвы заключаецца ў тым, што разам з Марыяй мы адкрываемся на словы Евангелля і такім чынам молімся Божым словам. Калі мы прымаем гэтае слова сэрцам, яно перамяняе нашыя думкі, словы і ўчынкі.
Адгартацыя Францішка Laudate Deum
19.10.2023 10:55
АПОСТАЛЬСКАЯ АДГАРТАЦЫЯ LAUDATE DEUM СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА ДА ЎСІХ ЛЮДЗЕЙ ДОБРАЙ ВОЛІ АБ КЛІМАТЫЧНЫМ КРЫЗІСЕ
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на першую нядзелю Адвэнту 2023 года
04.12.2023 10:00
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі! Сёння мы адзначаем у літургіі Касцёла першую нядзелю Адвэнту – пачатак новага літургічнага года. Перад намі гадавы цыкл касцёльных урачыстасцяў і святаў, а таксама літургічных перыядаў, якія, змяняючы адно аднаго, нагадваюць нам пра найважнейшыя падзеі гісторыі збаўлення і дазваляюць нанова іх перажыць. Гэта гісторыя любові Бога да чалавека, а найдасканалейшым чынам гэтую любоў нам аб’явіў Езус Хрыстус, Сын Божы, які для нас стаўся чалавекам, каб праз муку, смерць і ўваскрасенне адкупіць усё чалавецтва. Адвэнт, які пачынаецца, – гэта запрашэнне ўвайсці ў настрой суму па Збаўцу і чакання Яго прыйсця. У Старым Запавеце чытаем, як Пан Бог спрадвеку рыхтаваў свой народ да сустрэчы з абяцаным Месіяй. Натхнёныя Богам прарокі нястомна павучалі ізраэлітаў, указвалі на шматлікія выпадкі іх нявернасці і грахі, абвінавачвалі ў жорсткасці сэрца і пагардзе да Божага слова. Адначасова ў пасланнях прарокаў мы можам пачуць заклік апамятацца, распачаць пакаянне і навяртанне, разам з запэўніваннем, што Бог у сваёй бясконцай міласэрнасці акажа грэшнікам прабачэнне і літасць, а Яго ласка пераменіць і адновіць чалавечыя сэрцы. “Завялі мы, як лісце, – вызнае сёння з пакорай прарок Ісая, – а правіны нашыя, як вецер, нясуць нас. І няма нікога, хто заклікаў бы імя Тваё, хто ўстаў бы, каб моцна трымацца за Цябе. […] Але, Пане, Ты – Айцец наш, мы – гліна, а Ты – наш ганчар. І ўсе мы – справа рукі Тваёй” (Iс 64, 5-7). У перыяд Адвэнту Касцёл запрашае нас з такой жа ахвотай, у духу шчырага навяртання, з верай у Божую міласэрнасць і прабачэнне падрыхтаваць сэрцы да сустрэчы з Езусам Хрыстом, які да нас прыходзіць у таямніцы Нараджэння. Хоць Адвэнт не мае характару вузка пакаяннага, традыцыя Касцёла заахвочвае нас адмовіцца ад павярхоўных пацехаў і гучных забаваў, унутрана сцішыцца і звярнуць большую ўвагу на духоўныя справы. Не дазволім, каб гарачка перадсвяточных закупак, прысутныя паўсюль рэкламы ці спакуслівыя прапановы ў крамах заглушылі ў нас жаданне таго, што самае істотнае: больш інтэнсіўнай малітвы, больш уважлівага слухання Божага слова, больш стараннага прыняцця святых сакрамэнтаў. Няхай Адвэнт стане часам глыбокага аднаўлення нашай веры, ажыўлення надзеі, узрастання ў любові да Бога і бліжняга. Двухтысячагадовая традыцыя Касцёла выпрацавала разнастайныя адвэнтавыя практыкі, якія могуць быць карыснымі ў актыўным і свядомым перажыванні гэтага асаблівага часу ласкі. У многіх парафіях арганізоўваюцца рэкалекцыі і дні засяроджання, якія маюць на мэце нагадаць нам важныя праўды, звязаныя з верай, і дапамагчы прыняць адпаведныя адвэнтавыя пастановы, якія палегчаць нам пераадоленне ўласных слабасцяў і грахоў. Ужо цяпер сплануем час так, каб мы маглі ўзяць удзел у гэтых духоўных практыкаваннях, такіх важных і вельмі патрэбных. Па меры магчымасці пастараемся ўдзельнічаць у раратніх святых Імшах, якія традыцыйна цэлебруюцца ў Адвэнт у гонар Маці Божай. Паклапоцімся асабліва аб тым, каб у гэтых Імшах бралі ўдзел дзеці і моладзь. Няхай духоўнае знаходжанне побач з Найсвяцейшай Паннай Марыяй у чаканні прыйсця Сына Божага прынясе ва ўсіх нас плён паглыблення Марыйнай пабожнасці і яшчэ глыбейшага перажывання радасці Божага Нараджэння. Не забудзем прыступіць у перыяд Адвэнту да сакрамэнту паяднання, каб мы маглі сустрэць Хрыста, які прыходзіць, у стане асвячальнай ласкі ў нашых сэрцах. Няхай паяднанне з Панам Богам будзе для нас заахвочваннем да паяднання з бліжнімі шляхам узаемнага прабачэння, даравання правінаў і кампенсавання ўчыненых крыўдаў. Перыяд Адвэнту – гэта таксама час агарнуць асаблівым клопатам тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і аказаць ім сардэчную, бескарыслівую дапамогу. У гэты святы час агледзімся вакол сябе і заўважым людзей бедных, самотных, беспрацоўных, хворых, пажылога ўзросту, тых, якія перажываюць розныя жыццёвыя крызісы і цяжкасці. Пачуем іх нямое маленне аб дапамозе, зацікавімся імі, выкажам ім братэрскае спачуванне, падзелімся тым, што маем, і не пашкадуем для іх хвіліны часу, добрага слова і крупінкі сэрца. Будзем памятаць пра словы Езуса Хрыста: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40). Умілаваныя браты і сёстры! Сёлетні перыяд Адвэнту надзвычай кароткі. Ужо праз тры тыдні мы сядзем сем’ямі за вігілійным сталом, падзелімся аплаткай, выкажам адзін аднаму віншаванні і ў чарговы раз у жыцці адчуем выключную радасць, цеплыню, дабро, мір і любоў – штосьці, што мы часта называем магіяй святаў. Спытаемся ў сябе сёння, на пачатку Адвэнту: чаму мы так мала прыкладваем старанняў, каб падобная атмасфера любові, дабрыні і міру панавала ў нашых дамах штодзень, а не толькі ў святы? Можа, варта ўжо цяпер пачаць штосьці змяняць у нашым сямейным жыцці, каб зрабіць яго паўнейшым і прыгажэйшым, больш падобным да найдасканалейшага ўзору, якім з’яўляецца для нас, хрысціян, жыццё Святой Сям’і з Назарэта? Няхай пуцяводным святлом для кожнай сям’і будуць прыгожыя словы Папы Францішка з апостальскай адгартацыі Amoris Laetitia пра любоў у сям’і: “Уцелаўленне Слова ў чалавечай сям’і ў Назарэце, – піша Святы Айцец, – ўзрушвае сваёй навізной гісторыю свету. Мы павінны паглыбіцца ў таямніцу нараджэння Езуса, у „так“ Марыі, сказанае падчас нябеснага звеставання, калі ў Яе ўлонні было зачата Слова; таксама ў „так“ Юзафа, які даў імя Езусу і паклапаціўся пра Марыю; у радасць пастухоў пры яслях; у пакланенне трох Мудрацоў; у таямніцу ўдзелу Езуса ў пакутах свайго выгнанага, пераследаванага і прыніжанага народу. […] Далей трэба паглыбіцца ў перыяд трыццаці доўгіх гадоў, калі Езус зарабляў на сваё жыццё, працуючы сваімі рукамі, узносячы малітвы і захоўваючы рэлігійныя традыцыі свайго народу, выхоўваючыся ў веры сваіх айцоў, клапоцячыся, каб яна дала плён ў таямніцы Валадарства. Гэта таямніца Божага Нараджэння і таямніца Назарэта, […] з яе таксама чэрпаюць прыклады хрысціянскія сем’і, каб аднавіць сваю надзею і радасць. Запавет любові і вернасці, якім жыве Святая Сям’я з Назарэта, пралівае святло на прынцып, які надае форму кожнай сям’і і дазваляе ёй лепш спраўляцца са зменлівасцю жыцця і гісторыі. На гэтым падмурку кожная сям’я таксама ў сваёй слабасці можа стаць святлом у змроку свету. […] Няхай Назарэт сам нагадае, чым ёсць сям’я, чым ёсць еднасць любові, яе суровая і простая прыгажосць, яе святы і непарушны характар” (AL, 65-66). З усяго сэрца жадаю кожнаму з вас, дарагія браты і сёстры, цудоўнага і глыбокага, поўнага сэнсу і шчодрага на духоўныя плёны перажывання Адвэнту. Няхай гэты святы час будзе ўзбагачаны асабістай малітвай, прыняццем святых сакрамэнтаў і ўважлівым слуханнем Божага слова. Няхай не будзе ў вас недахопу ва ўнутранай цішыні і засяроджанасці, якія дазволяць пачуць у сэрцы далікатны і поўны любові Божы голас. Памятаю пра вас, дарагія вернікі дыяцэзіі, у маіх малітвах, даручаю ваш шлях адвэнтавага чування клапатлівай апецы Беззаганнай Панны Марыі і на плённую падрыхтоўку да святаў Божага Нараджэння ўсіх з усяго сэрца благаслаўляю. Aляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі Гродна, 27.11.2023 г.
Нормы выступлення і прысутнасці духоўных асобаў і членаў Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльнай камунікацыі
15.11.2024 12:37
Прымаючы на сябе заданне арганізаванай і плённай перадачы евангельскага паслання ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльнай камунікацыі, а таксама у клопаце пра забеспячэнне дакладнай інфармацыі пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вызначае асноўныя нормы выступлення ў СМІ і сродках сацыяльнай камунікацыі духоўных асобаў і членаў Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця (далей – духоўныя і манаскія асобы). 1. Дадзеныя нормы распаўсюджваюцца таксама на асобаў, якія праходзяць адпаведную фармацыю ў духоўных установах. 2. Свецкія асобы, якія паступаюць на працу або распачынаюць пастаяннае супрацоўніцтва з інстытуцыямі Касцёла, павінны выразіць пісьмовую згоду на распаўсюджванне на іх дадзеных нормаў. 3. Толькі заявы тых духоўных і манаскіх асобаў, якія выступаюць з выразнага дазволу ардынарыя месца, згодна з кан. 831 § 1 і 832 Кодэкса Кананічнага Права, можна лічыць пазіцыяй інстытуцыі Касцёла, ад імя якой яны выказваюцца. 4. Духоўныя і манаскія асобы абавязаны верна перадаваць каталіцкае вучэнне ў адпаведнасці з дактрынай Настаўніцтва Касцёла і захоўваць нормы, выдадзеныя дыяцэзіяльным біскупам, а таксама захоўваць прадпісанні, устаноўленыя Канферэнцыяй Біскупаў, згодна з кан. 772 §1 і 2 Кодэкса Кананічнага Права. 5. Духоўныя і манаскія асобы, якія выказваюцца ў СМІ альбо ў сродках сацыяльнай камунікацыі, павінны адзначацца вернасцю вучэнню Евангелля, адпаведнымі ведамі і кампетэнцыяй, разважлівасцю і адказнасцю за сказанае слова, клопатам і любоўю да праўды, павагай да іншых людзей і шчырым пошукам супольнага дабра, каб Касцёл мог эфектыўна выконваць сваё заданне (гл. кан. 822 § 3 Кодэкса Кананічнага Права). 6. Пры выступленні ў СМІ альбо ў сродках сацыяльнай камунікацыі духоўныя і манаскія асобы павінны памятаць, што яны пакліканы прапаведаваць вучэнне Хрыста, а не ўласныя меркаванні і погляды, асабліва такія, якія могуць выклікаць блытаніну, скандал, стаць прычынай падзелаў паміж людзьмі, і каб такое выступленне спрыяла бездакорнаму захаванню праўдаў веры і добрых нораваў (гл. кан. 823 § 1 Кодэкса Кананічнага Права). Гэта таксама ўключае ў сябе ўстрыманне ад палітычных заяў і выказванняў. 7. Пры выступленні ў СМІ або ў сродках сацыяльнай камунікацыі духоўных і манаскіх асобаў неабходна дакладна выконваць касцёльныя прадпісанні (гл. кан. 822-832 Кодэкса Кананічнага Права) і дзяржаўнае заканадаўства, асабліва ў сферы аховы непаўналетніх, публікацыі фотаздымкаў іншых асоб, абароны асабістых дадзеных і аўтарскіх правоў. 8. Для ажыццяўлення супрацоўніцтва з прэсай, радыё- або тэлепраграмай, інтэрнэт-парталам, для рэгулярнага выступлення ў СМІ і вядзення ўласных праграм духоўным і манаскім асобам неабходна мець выразную згоду ўласнага ардынарыя або ўласнага вышэйшага настаяцеля (кан. 831 §1 і §2, кан.832 Кодэкса Кананічнага Права). 9. Кожны дыяцэзіяльны біскуп павінен клапаціцца пра тое, каб духоўныя і манаскія асобы, якія служаць у яго дыяцэзіі, а таксама супрацоўнікі касцёльных установаў рэгулярна прымалі ўдзел у адукацыйных праграмах, якія забяспечваюць адпаведную медыяадукацыю і кампетэнцыі для адказнага і эфектыўнага ўдзелу ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльнай камунікацыі. 10. Духоўныя і манаскія асобы нясуць персанальную маральную і юрыдычную адказнасць за ўсе ўласныя публікацыі і дзеянні ў СМІ і сродках сацыяльнай камунікацыі. 11. Нягледзячы на тое, што часта прысутнасць духоўных і манаскіх асобаў ў СМІ альбо сродках сацыяльнай камунікацыі, асабліва ў сацыяльных сетках, з’яўляецца іх прыватнай ініцыятывай, аднак яны заўсёды ўспрымаюцца як прадстаўнікі Касцёла. Іх прысутнасць у медыйнай прасторы не можа спрыяць і выкарыстоўвацца для вядзення дзейнасці супраць Бога, Евангелля, Касцёла, свайго настаяцеля, а таксама любога іншага чалавека. Такім чынам, згодна з кан. 831 §1 Кодэкса Кананічнага Права, яны не могуць удзельнічаць у медыйных кампаніях і праектах, якія супярэчаць каталіцкай веры і маралі. Кожны ўдзел у медыйных праектах павінен быць адпаведна зацверджаны ўласным ардынарыем або ардынарыем месца, дзе будзе рэалізоўвацца праект. 12. У сродках сацыяльнай камунікацыі духоўныя і манаскія асобы павінны выступаць ў духоўным або манаскім адзенні, у адпаведнасці з іх дыяцэзіяльнай або манаскай прыналежнасцю. У асобных выпадках, калі дазваляецца выключэнне з гэтага правіла, неабходна атрымаць выразную згоду ардынарыя або вышэйшага настаяцеля. 13. Адказнасць за адміністраванне сайта або старонкі касцёльнай установы ускладаецца на кіраўніка гэтай касцёльнай установы або ўпаўнаважанаю ім асобу. Адміністратары сайтаў або інтэрнэт-старонак касцёльных установаў павінны быць прызначаныя дыяцэзіяльным біскупам. 14. Неабходна мець асаблівую асцярожнасць і разважлівасць ў справах духоўнага кіраўніцтва або прыватнай кансультацыі праз сродкі сацыяльнай камунікацыі. З мэтай захавання канфідэнцыяльнасці абсалютна немагчыма цэлебрацыя сакрамэнту пакаяння і паяднання праз гэтыя сродкі, у тым ліку па тэлефоне ці праз Інтэрнэт (пар. кан. 960 Кодэкса Кананічнага Права і Нормы Апостальскай Пэнітэнцыярыі адносна гэтых пытанняў). 15. Каб пазбегнуць парушэння вышэйпералічаных нормаў уласны Ардынарый або ўласны вышэйшы настаяцель, які нясе адказнасць за тое, каб вера і добрыя норавы захоўваліся бездакорна (кан. 823 §1 Кодэкса Кананічнага Права), можа выдаць адпаведныя распараджэнні, увесці неабходныя абмежаванні і ў абгрунтаваных выпадках накладаць прадугледжаныя Кананічным Правам санкцыі (гл. кан. 1368 §1, 1373, 1378 §1 Кодэкса Кананічнага Права). Нормы выступлення і прысутнасці духоўных асобаў і членаў Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльнай камунікацыі уваходзяць у жыццё з моманту іх публікацыі.
Намінацыйная була Святога Айца Францішка аб прызначэнні кс. прэлата Юзафа Станеўскага біскупам
01.02.2014 12:03
Францішак Біскуп, Слуга Слугаў Божых, дарагому сыну Юзафу Станеўскаму, святару лацінскага абраду Гродзенскай дыяцэзіі і там да гэтага часу рэктару Вышэйшай семінарыі, прызначанаму памочнікам гэтай жа дыяцэзіі, а таксама абранаму тытулярным біскупам Табайкарэйскім, дасылае прывітанне і апостальскае благаслаўленне.
SACROSANCTUM CONCILIUM
01.05.2017 12:45
канстытуцыя пра святую Літургію
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы ў межах III Сустрэчы каталіцкай моладзі Беларусі
30.04.2018 13:41
Гродна, 30 красавіка 2018 г.
Навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнага Зачацця
15.05.2020 13:20
(паводле св. Яна Боска) Парадак навэнны: Малітва на кожны дзень навэнны. Малітвы Вітай, Марыя… Хвала Айцу... С. : Маліся за нас, Беззаганная Панна. Н. : Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых. Літанія аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі Першы дзень О Марыя, Тваю беззаганную чысціню, вечна жывую і пастаянна збаўляючую, сімвалізаваў дзівосны куст, што палаў на гары Сінай, які гарэў, але не згараў. Моцаю гэтай ласкі Беззаганнага Зачацця падтрымлівай нашае нялёгкае змаганне за чысціню сэрца, думак і ўчынкаў, каб мы пераможна ўмелі пераадольваць усялякія пачуццёвыя слабасці, што вядуць да граху. Другі дзень О Марыя, Цябе Бог у сваім бязмежным Провідзе захаваў, быццам містычную арку, ад сусветнага патопу зла. Будзь побач з намі ў хвіліны выпрабаванняў і падтрымай нас сваёю ласкаю, калі грэх і каварства гэтага свету будуць намагацца ахапіць нас сваёю падступнасцю і звесці з добрага шляху. Трэці дзень О Марыя, Ты, нібы галубка бездакорнай чысціні, узнеслася над брудам свету і была пазбаўлена ўсялякага граху, што ганьбіць гэтую зямлю. Учыні, каб прамінальныя даброты не зацьмілі нашага духа. Навучы нас карыстацца імі дзеля хвалы Божай і на карысць бліжнім. Чацвёрты дзень О Марыя, поўная ласкі, водблiск святасці самога Бога, Ты захапляеш вочы і сэрцы ўсіх пакаленняў зямлі, бо Ты – вечна прыгожая, у суквецці духмяных цнотаў адорваеш нас пладамі сваёй мацярынскай любові. Выпрасі нам у Стварыцеля ласку, каб мы, пазбавіўшыся ад граху, фармавалі ў сабе Яго вобраз, становячыся адлюстраваннем Яго дасканаласці. Пяты дзень О Марыя, Ты па волі самога Бога стала зачыненым садам і абяцаным раем, у які не меў доступу каварны змей. Просім Цябе, Маці, барані нашыя душы ад зламысных справаў злога духа, каб мы ніколі не сталі яго ахвяраю. Шосты дзень О Марыя, Ты з’явілася ў цемры змучанаму грахом чалавецтву як Заранка надзеі, атуленая бляскам цноты. Рассейвай цемру ілжы, а ў чорную ноч нашага няшчасця і ўпадку заззяй святлом ранішняй зоркі, несучы збаўленне Пана. Сёмы дзень О Марыя, Ты, нібы поле, расквечанае безліччу каляровых ружаў. Іх духмяны водар знішчае злавесныя павевы. Дазволь нам Табою дыхаць, прывабнасцю Тваіх цнотаў насычацца, каб, узіраючыся ў Цябе, мы змаглі захаваць душы чыстымі і вольнымі ад атрутных і зламысных уплываў гэтага свету. Восьмы дзень О Марыя, Ты з’явілася на гэтай зямлі, як лілея паміж цернямі, заквітнела дасканалай прыгажосцю, чаруючы сваім духоўным хараством. Дапамагай нам развіваць у сабе духоўнае жыццё, прасякнутае нябеснаю ласкаю, нягледзячы на спакусы, слабасці і атакі падступных людзей. Дзявяты дзень О Марыя, Ты стала святыняю Бога, Маці ўсіх жывых, брамаю збаўленых, Каралеваю Усіх Святых і прытулкам грэшнікаў. Будзь маёю Маці і Правадніцаю, каб, наследуючы Твой прыклад, мы пазбягалі ўсялякага маральнага бруду, жылі ў сяброўстве з Богам і станавіліся прыкладам сапраўданага хрысціянскага жыцця.
Апостальскі ліст DESIDERIO DESIDERAVI Святога Айца Францішка
03.08.2022 13:14
Апостальскі ліст DESIDERIO DESIDERAVI Святога Айца Францішка Да біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў, кансэкраваных асобаў і ўсіх свецкіх вернікаў Аб літургічнай фармацыі Божага народу Desiderio desideravi hoc Pascha manducare vobiscum, antequam patiar (Lc 22,15).
Старонка 1 з 24
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа