Парадак навэнны:
- Акт жалю.
- Малітва да Панны Марыі, якая развязвае вузлы.
- Частка Ружанца, адпаведная дню тыдня.
Акт жалю
Мой Божа, я вельмі шкадую за тое, што пакрыўдзіў(ла) Цябе, бо Ты бясконца добры і ненавідзіш грэх. Рашуча пастанаўляю з дапамогаю Тваёй святой ласкі больш не абражаць Цябе і адпакутаваць за грахі свае.
Малітва да Панны Марыі, якая развязвае вузлы
Панна Марыя, Маці Цудоўнай Любові! Маці, Ты ніколі не пакідаеш дзіцяці, што кліча Цябе на дапамогу, Багародзіца, чые рукі нястомна працуюць дзеля Тваіх любімых дзяцей, а Сэрца перапаўняе Божая любоў і бясконцая міласэрнасць, звярні на мяне свой позірк, поўны спагады.
Ты ведаеш, як мне не хапае надзеі і як я пакутую, і ведаеш, як гэтыя вузлы паралізуюць мяне.
Марыя, Маці, якой Бог даручыў развязваць цяжкасці сэрцаў Яго дзяцей, у Твае рукі я аддаю ўсё маё жыццё. Ніхто, нават злы, не можа пазбавіць Цябе магчымасці ўдзяляць мне міласэрную дапамогу. Няма такіх вузлоў, якія Ты, о Найсвяцейшая Панна, не змагла б развязаць.
Маці Усемагутная, прашу Цябе, вазьмі сёння гэтую складаную справу (…) і дзеля хвалы Божай, дзякуючы Тваёй ласцы і моцы заступніцтва ў Твайго Сына, Езуса, майго Збаўцы, развяжы яе, развяжы назаўсёды.
Толькі Ты адзіная Суцяшальніца, дадзеная мне Богам, умацаванне маіх слабых сіл, узбагачэнне ў маёй беднасці, вызваленне ад усяго, што перашкаджае мне быць з Хрыстом.
Прымі мае просьбы. Беражы мяне, вядзі мяне, сцеражы мяне. Ты – мая самая надзейная апора.
Марыя, якая развязваеш вузлы, маліся за мяне.