Мінск, 7 снежня 2015 г.
№ 92/д/15
У сувязі з абвяшчэннем Юбілейнага Года Міласэрнасці з 8 снежня 2015 года па 20 лістапада 2016 года, згодна з рэкамендацыямі Папы Францішка, прадстаўленымі ў буле “Misericordiae Vultus” ад 11 красавіка 2015 года, прызначаю юбілейнымі святынямі Года Міласэрнасці, у якіх будуць адчынены Брамы міласэрнасці, наступныя касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
1. Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску.
2. Конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў г. Магілёве.
3. Нацыянальны санктуарый у Будславе.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Кс. Дзмітрый Пухальскі
канцлер