Вiльнюс, 16 лiстапада 2015 г.
Глыбокапаважанай спадарыніДамiнiк Газюi
Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Французскай Рэспублiкi ў Беларусi
Ваша Правасхадзіцельства!
Знаходзячыся з пастырскiм вiзiтам у Лiтве, з глыбокім болем у сэрцы ўспрыняў сумную вестку аб тэрарыстычных актах у Парыжы, якія мелі месца 13 лiстапада гг. і ў вынiку якiх загiнула больш за 130 нявiнных чалавек i каля 350 паранена. Гэтае злачынства выклікала асуджэнне ва ўсiм свеце i зрабіла сусветнае грамадства яшчэ больш салiдарным у барацьбе з тэрарызмам.
У гэты час цяжкага выпрабавання ад iмя Каталiцкага Касцёла ў Беларусi выказваю Вам i ў Вашай асобе ўсяму французскаму народу свае самыя глыбокiя спачуваннi. Католiкi нашай краiны раздзяляюць яго боль i моляцца аб вечным супакоi для загiнулых, хутчэйшым выздараўленнi для параненых, суцяшэннi блiзкiх ахвяр тэрарыстычных актаў, а таксама аб мiры ў Вашай Бацькаўшчыне i ва ўсiм свеце.
Няхай добры Бог сцеражэ ад усялякага зла вельмi блiзкую Беларусi Францыю. Няхай дасць разуменне тым, хто чыніць зло, што насiлле нiколi не вядзе да вырашэння праблем i не нясе шчасця. Няхай дасць новую надзею на мiрнае жыццё людзей розных культур, нацынальнасцяў i веравызнанняў.
З малiтвай аб Францыi
Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч
Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi
Старшыня Канферэнцыi Каталiцiх Бiскупаў у Беларусi