Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Навучальныя ўстановы
Бібліятэка
Святая гадзіна
15.07.2008 16:02
Святая гадзіна адбываецца ў касцёле перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам альбо асабіста – на ўспамін малітвы Хрыста ў садзе Аліўным. Ахвяруецца ў інтэнцыі суцяшэння Божага Сэрца, якое вельмі цярпела ў садзе Аліўным за нашыя грахі. Вызнанне веры С.: Верым, Пане Езу Хрыстэ, што з бясконцай любові да нас Ты ўстанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт. Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым, што ў кожнай Імшы святой праз святарскае служэнне перамяняеш сваёю ўсемагутнасцю хлеб і віно ў Цела і Кроў сваю! Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым, што ў гэтай Найсвяцейшай Гостыі прысутнічаеш з Целам і Крывёю, Душою і Боствам як наш Бог і Збаўца! Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым, бо Ты сам гэта аб’явіў, бо так вучыць Твой святы Каталіцкі Касцёл! Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: Верым больш, чым калі б бачылі Цябе вочы нашыя і рукі дакраналіся да ранаў Тваіх, бо пачуцці падмануць нас могуць, а вера – ніколі. Н.: О Езу, умацуй веру нашу! С.: О Езу, умацуй веру нашу, каб бачылі мы Цябе не толькі вачыма веры, але і вачыма любові, і былі заўсёды мілымі Сэрцу Твайму. Н.: Амэн. Ушанаванне С.: З найглыбейшаю вераю, пакораю і любоўю схіляемся да ног Тваіх, Божа ўсемагутны, і аддаем Табе пашану. Ушаноўваем Боства і Уцелаўленне Тваё, укрытае ў постаці хлеба. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем цела Тваё, за нас укрыжаванае, і кроў Тваю, за нас пралітую. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем Сэрца Тваё, для нас заўсёды адкрытае. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем Цябе за сябе і за тых, хто Цябе не ведае альбо, яшчэ горш, – словам і жыццём зневажае Цябе. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем Цябе з усімі душамі на зямлі і ў чыстцы, разам са святымі і анёламі ў небе, разам з Каралевай нашай Багародзіцай Марыяй. Н.: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану! С.: Ушаноўваем Цябе, Сыне Бога жывога, з Айцом і Духам Святым. Н.: Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн. Удзячнасць С.: Прымі, о Езу, нашу ўдзячнасць за ўсе ласкі, асабліва за гэты бясцэнны дар Тваёй любові, за тое, што ўстанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт. Н.: Дзякуем Табе, Пане Езу! С.: За тое, што дваццаць вякоў ахвяруешся штодзённа на кожным алтары. Н.: Дзякуем Табе, Пане Езу! С.: За тое, што прысутнічаеш няспынна ў кожным касцёле ва ўсім свеце. Н.: Дзякуем Табе, Пане Езу! С.: За тое, што нас паклікаў да свайго Вячэрніка, якім з’яўляецца Твой святы Касцёл, і дазваляеш нам удзельнічаць у Вячэры нябеснай. Н.: Дзякуем Табе, Пане Езу! С.: За тое, што прымаеш нашыя пакланенні, слухаеш нашыя просьбы і благаслаўляеш Твой люд. Н.: Дзякуем Табе, Пане Езу! Перапрашэнне С.: Пане Езу, Божа ўсемагутны, з глыбіні сэрцаў нашых перапрашаем Цябе за ўсе знявагі, якія ад пачатку аж дагэтуль церпіш, за ўсе грахі, блюзнерствы і святатацтвы. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсе занядбанні нядзельнай святой Імшы. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За занядбанне Велікоднай святой Камуніі, а таксама за недастойнае альбо непабожнае прыманне Цела і Крыві Тваёй. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсялякія знявагі, учыненыя ў святынях Тваіх. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсе грахі і нявернасць нашу. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! С.: За ўсялякую няўдзячнасць людскую. Н.: Перапрашаем Цябе, Божа! Ахвяраванне С.: Ахвяруем Твайму Божаму Сэрцу сябе саміх і ўсё, што маем, як і Ты аддаў нам сябе самога. Ахвяруем розум, каб Цябе ўсё лепш спасцігаў, і сэрца, каб Цябе ўсё мацней любіла, і волю, каб Тваёй волі усё больш верна служыла, і ўсё жыццё нашае, каб на хвалу Тваю палымнела, і ўсю вечнасць нашу, каб вечна шанаваць і любіць Цябе бясконца. Нашу шчырую волю ахвяры выказваем словамі: «У рукі Твае аддаю, Божа, сябе самога, жыццё і смерць маю». Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Усе мае імкненні, намеры і працу. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Усе мае радасці і смуткі. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Удачы і няўдачы мае. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Усіх, каго люблю і хто мяне любіць. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Прыяцеляў, іх дабро і пасвячэнне, ворагаў і паяднанне нашае. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Сем’і нашы і ўсё грамадства. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Касцёл Твой і Святога Айца. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! С.: Галодных, прагнучых, асірацелых і бяздомных. Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! Ойча наш... Суплікацыя Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі! ( Паўтараецца тройчы. ) Ад пажару, голаду, вайны і заразы, – барані нас, Божа! Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці, – сцеражы нас, Божа! Каб Касцёл свой святы каталіцкі бараніць і ўзвышаць меў ласку, – Цябе просім, Божа! Каб Айца Святога і ўсе духоўныя станы ў пабожнай еднасці захаваць меў ласку, – Цябе просім, Божа! Каб нас у святой службе Тваёй умацаваць меў ласку, – Цябе просім, Божа! Каб нас да шчырага пакаяння давесці меў ласку, – Цябе просім, Божа! Каб ураджай даць і захаваць яго меў ласку, – Цябе просім, Божа! Мы, грэшныя, Цябе, Бога, просім, – выслухай нас, Божа! О, Езу, Езу, Езу, – змілуйся над намі! О, Марыя, Панна і Маці Божая, – заступіся за нас! Малітва праслаўлення Хай будзе Бог праслаўлёны. Хай славіцца імя Яго святое. Хай будзе праслаўлёны Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і Чалавек сапраўдны. Хай будзе ўзвялічана імя Хрыстова. Хай будзе праслаўлена Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Хай будзе праслаўлена Найдаражэйшая Кроў Езуса. Хай будзе ўзвялічаны Езус Хрыстус у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Хай будзе праслаўлены Дух Святы Суцяшыцель. Хай будзе ўшанавана Найсвяцейшая Панна Марыя. Хай будзе ўшанавана Яе святое і беззаганнае зачацце. Хай будзе ўшанавана поўнае хвалы Яе ўнебаўзяцце. Хай будзе ўшанавана імя Марыі, Панны і Маці. Хай будзе ўшанаваны святы Юзаф, Яе прачысты абраннік. Хай славіцца Бог у сваіх анёлах і ўсіх святых. Амэн.
Ліст Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды Дня Caritas 2003 года
13.07.2009 13:15
Дарагія святары і ўмілаваны люд Божы! Касцёл Хрыстовы ад пачатку свайго існавання выконваў заданні, даручаныя яму сваім Заснавальнікам. Да іх адносяцца: абвяшчэнне Божага слова, справаванне святых сакрамэнтаў, а таксама справы міласэрнасці. Гэтая патройная місія вынікае з выразнага наказу Хрыста, а таксама з прыкладу Яго жыцця. Такім чынам, Езус, які аб’явіў нам міласэрнага Айца, прагне, каб мы як Яго вучні, неслі гэты воблік Бога ўсім людзям па ўсёй зямлі. У жыцці Езуса слова суправаджалася чынам. Таму аб любові Айца да людзей Ён засведчыў не толькі словам, але таксама сваімі канкрэтнымі ўчынкамі і сваімі адносінамі да слабых і прыгнечаных, хворых і засмучаных, грэшных і пакрыўджаных, бедных і самотных. Ён, які прайшоў праз жыццё, «робячы дабро ўсім», мог спаслацца на самога сябе і сказаць: «Я даў вам прыклад, каб вы любілі адзін аднаго». Хрыстус не толькі сам дапамагаў людзям у іх матэрыяльнай і духоўнай патрэбе, але таксама з самага пачатку сваёй публічнай дзейнасці вучыў сваіх вучняў аказваць дапамогу тым, каму яна патрэбна. Да гэтага клопату Ён пастаянна іх заклікаў, часам нават выразна патрабаваў ад іх, каб яны былі выканаўцамі Яго любові. Перад адыходам з гэтага свету Ён яшчэ раз даручыў ім выконваць справы любові, а любоў учыніў знакам прыналежнасці да Яго. «Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце любіць адзін аднаго» (пар. Ян 13, 35). Пасля атрымання Духа Святога апосталы не толькі пачалі абвяшчаць слова Божае, але таксама з запалам яны сведчылі пра Хрыста ўчынкамі любові. Дабрачынная дзейнасць першага Касцёла была ўкампанавана ў сукупнасць рэлігійнага жыцця. Лічыцца, што яна з’яўляецца інтэгральнаю часткаю Хрыстовага пасланніцтва. Таму першыя хрысціяне «трывалі ў навуцы апостальскай, у супольнасці, ламанні хлеба і ў малітвах» (пар. Дз 2, 42). Гэтае старажытнае сведчанне паказвае, што Касцёл ад пачатку свайго існавання выконваў свае асноўныя функцыі: прапаведванне слова Божага, літургію і дыяконію, ці інакш кажучы «службу Богу і службу братам». Гэтыя функцыі былі да такой ступені паяднаныя паміж сабою, што адна без другой не магла эфектыўна ажыццяўляцца. Святы апостал Якуб на літургічных сходах перасцерагаў і выразна пратэставаў супраць дыскрымінацыі ўбогіх, нагадваючы, што той, хто клапоціцца пра інтарэсы багатых і адначасова пагарджае беднымі, – парушае Божае права (пар. Як 2, 1-13). Гэтая патройная місія Касцёла нарадзіла ў хрысціянаў усведамленне таго, што без любові да бліжняга няма аўтэнтычнай службы Божай і годнага святкавання Вячэры Панскай. Гэта выразна пацвярджае святы Павел у Першым Пасланні да Карынцянаў (11, 17-34). Касцёл па-рознаму ажыццяўляў наказы Хрыстовай любові. Будаваліся дамы для сірот, інвалідаў, нямоглых і пажылых людзей, а для аказання дапамогі бедным ствараліся розныя брацтвы, члены якіх гэтай мэце прысвячалі сваё жыццё, свае здольнасці, свой час. Для ажыццяўлення гэтай мэты Бог на працягу стагоддзяў натхняў на стварэнне шматлікіх мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў. Другі Ватыканскі Сабор асаблівым чынам падкрэсліў, што дабрачынная дзейнасць з’яўляецца абавязкам і неад’емным правам люду Божага, а таксама сферай сваёй дзейнасці яна павінна ахопліваць усіх людзей і задавольваць усе іх патрэбы, «дзе б ні знаходзіліся тыя, каму патрэбна ежа і піццё, вопратка, жыллё, лекі, праца, адукацыя і сродкі, неабходныя для годнага жыцця чалавека, а таксама тыя, хто пакутуе ад бедстваў і хваробаў, пакутуе на чужыне альбо ў турме – усюды хрысціянская любоў павінна шукаць і знаходзіць іх, суцяшаць дбайным клопатам і падтрымліваць, аказваць ім дапамогу» (DA 8). Дабрачынная дзейнасць Касцёла з самага пачатку не мела арганізаваных структур. Яна выконвалася лакальнымі Касцёламі, законамі, групамі дабраахвотнікаў і асобнымі людзьмі. Спробы ўніфікаваць гэту дзейнасць і яе цэнтралізаваць распачаліся напрыканцы ХІХ стагоддзя. У першай палове ХХ стагоддзя пачалі з’яўляцца дыяцэзіяльныя Caritas, потым нацыянальныя, і яны паспрыялі стварэнню агульнай сусветнай арганізацыі Caritas пад назваю «Caritas Internationalis» – «Сусветны Caritas». Нягледзячы на тое, што людзі ў розных кутках свету гавораць на розных мовах, для азначэння дабрачыннай акцыі была выкарыстаная агульная назва «Caritas» – гэта значыць Любоў. Сэнс назвы разумеюць усе, як тыя, хто сведчыць пра гэтую любоў канкрэтнай дзейнасцю, так і тыя, хто яе атрымлівае. Сядзіба сакратарыяту Caritas знаходзіцца ў Рыме, які мае свае прадстаўніцтвы ў розных кутках свету. Гэты сакратарыят быў створаны ў 1950 годзе і ў яго склад уваходзяць прадстаўнікі Caritas 154 краінаў. Сусветны Caritas прымае рашэнні, што датычаць справаў дабрачыннасці, для вырашэння якіх трэба як мага хутчэй мабілізаваць, напрыклад, дапамогу пасля розных стыхійных бедстваў: катастрофаў, паводак, у выпадку ваенных дзеянняў і розных няшчасных здарэнняў. Фінансы для дапамогі ў такіх сітуацыях Сусветны Caritas бярэ з ахвяраванняў, якія складаюць людзі з розных краінаў. Сусветны Caritas не толькі дапамагае людзям у надзвычайных справах, але таксама прымае пад увагу матэрыяльныя і духоўныя патрэбы розных народаў, якія вынікаюць са складанай сітуацыі іх жыцця. Да такіх краінаў адносіцца таксама і Беларусь. Сусветны Caritas даручыў аддзяленню Caritas аўстрыйскай дыяцэзіі Лінц апекавацца тымі людзьмі на Беларусі, якім патрэбна дапамога. Праз пасрэдніцтва Caritas гэтай дыяцэзіі на працягу 8 гадоў Беларусь атрымлівае разнастайную дапамогу, якая перадаецца найбольш патрабуючым сем’ям, дзіцячым дамам, бальніцам, сацыяльным арганізацыям, а таксама тым, каму патрэбна дапамога ў паасобных парафіях. Вялікую дапамогу мы атрымліваем таксама ад іншых касцёльных дабрачынных арганізацый Caritas розных краінаў: Польшчы, Італіі, Францыі, Англіі, Ірландыі. Рэгістрацыя арганізацыі Caritas на Беларусі адбылася ў 1994 годдзе, на падставе якой Caritas атрымала юрыдычны статус, што дало ёй магчымасць дзейнічаць адпаведна з законам, а таксама больш зладжана працаваць. Ва ўсіх чатырох дыяцэзіях Беларусі дзейнічае Caritas, а ў 1999 г. была створана таксама арганізацыя «Нацыянальны Карытас», у заданні якой уваходзіць прэзентацыя Беларусі на міжнароднай арэне і каардынацыя дабрачыннай дзейнасці ва ўсёй краіне. Паколькі дзейнасць дыяцэзіяльнай арганізацыі Caritas не можа ахапіць усе мясцовасці Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца з просьбаю да ўсіх душпастыраў, каб у сваіх парафіях яны стваралі дабрачынныя парафіяльныя суполкі. У склад такой суполкі павінны ўвайсці асобы, якія вызначаюцца асаблівай рэлігійнасцю і добрасумленным жыццём. Для душпастыра парафіі яны павінны стаць дзейснаю дапамогаю ў ажыццяўленні заданняў міласэрнасці на тэрыторыі парафіі. Гэта могуць быць асобы, вызначаныя душпастырам пасля адпаведнай кансультацыі з парафіянамі альбо яны могуць быць выбраныя парафіянамі, калі душпастыр палічыць гэта слушным. Дзейнасць дабрачыннай суполкі ў парафіі будзе сведчаннем далучэння парафіі да справы міласэрнасці, а таксама аб’ектам кананічнай візітацыі. Дабрачынная дзейнасць парафіяльных суполак павінна быць разнастайнай. У іх заданні будуць уваходзіць: аказванне неадкладнай дапамогі патрабуючым, клопат пра бальніцы, сацыяльныя асяродкі, дзіцячыя дамы, прытулкі, таварыствы інвалідаў, шматдзетныя і няпоўныя сем’і, а таксама пра іншых людзей, якія знаходзяцца ў крытычных сітуацыях. Патрабуючыя асобы, якія падчас такіх стыхійных бедстваў, як пажар альбо паводка панеслі вялікія матэрыяльныя страты, таксама знаходзяцца пад апекай Caritas. У заданні парафіяльнай суполкі таксама будзе ўваходзіць арганізацыя пунктаў харчавання для найбольш патрабуючых людзей. У Мінску, Баранавічах, Віцебску і Полацку такія сталоўкі ёсць і кіруюць імі свецкія асобы, у Гродне і Гомелі сталоўкамі кіруюць законныя сёстры. З 1995 г. Caritas выдае часопіс-квартальнік «Misericordia», прысвечаны дабрачыннай тэматыцы, які таксама асвятляе дзейнасць гэтай арганізацыі на тэрыторыі чатырох дыяцэзій. Аказванне дапамогі патрабуючым – гэта таксама сведчанне любові да Бога. Самой дэкларацыі любові да Бога без пацвярджэння любові да бліжняга не дастаткова. Святы Ян выразна вучыць, што «хто мае дастатак у свеце, але, бачачы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца сваё, – дык як прабывае ў ім любоў Божая» (1 Ян 3, 17-18). Нічога дзіўнага, што св. Ян выразна абвяшчае першынства братэрскай любові над непасрэднай любоўю да Бога. Можа, гэтую праўду нам будзе цяжка зразумець, але мы павінны памятаць, што любоў да бліжняга мае ўплыў на ўдасканаленне нас у любові да Бога (1 Ян 4, 12). Аказванне дапамогі патрабуючым з’яўляецца таксама ўчынкам, які садзейнічае нашаму збаўленню. Катэхізіс пералічвае тры добрыя ўчынкі: малітва, пост і міласціна. Калі міласціна стаіць нароўні з малітваю, гэта значыць, што яна мае такую ж самую звышнатуральную каштоўнасць, як і малітва. На апошнім судзе нас будуць судзіць з любові, і любоў да бліжняга стане крытэрыем нашага збаўлення. Для аказвання дапамогі бедным патрэбны матэрыяльныя сродкі. Нягледзячы на тое, што Касцёл напрацягу ўсіх стагоддзяў свайго існавання абвяшчаў і рэалізоўваў дабрачынныя справы, ён не стварыў сучасных спосабаў збору сродкаў на гэтыя мэты. Таму і сёння спосабам збору сродкаў на дабрачынныя мэты з’яўляюцца ахвяраванні, як гэта рабіў святы Павел і святы Барнаба, якія ў 45 годзе ў багатай Антыёхіі, Македоніі і Карынце збіралі ахвяры для галадаючых хрысціянаў у Ерузалеме (Дз 11, 27-30). Св. Павел, гаворачы аб дапамозе бедным, не карыстаўся свецкім выразам «узнос» ці «збор», але гэтую акцыю называў ажыццяўленнем любові. Гэтае азначэнне мы хочам таксама выкарыстаць, прадстаўляючы да ведама вернікаў, што трэці тыдзень Вялікага посту – гэта значыць 23 сакавіка бягучага года – вызначаны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, як «Дзень Caritas у Касцёле на Беларусі». Ва ўсіх каталіцкіх парафіях нашай краіны будуць збірацца ахвяраванні на дабрачынныя мэты і мы таксама просім аб гэтых ахвяраваннях ўсіх католікаў Беларусі. Няхай яны будуць ажыццяўленнем нашай супольнай братэрскай любові, няхай яны таксама будуць дарам, які мы складаем самаму Богу. Няхай заахвочваннем будуць для нас словы Святога Айца Яна Паўла ІІ: «Кожнага з нас голад і бяда іншых неяк кранае. На кожным з нас ляжыць частка адказнасці за гэтае несправядлівае становішча. Давайце дзяліцца хлебам з тымі, хто яго не мае альбо мае яго менш за нас! Давайце адкрываць нашыя сэрцы на патрэбы братоў і сясцёр, якія церпяць з прычыны голаду і нястачы! Часам яны саромеюцца прызнацца ў гэтым і ўтойваюць сваю бяду. Трэба ім тактоўна працягнуць братнюю руку дапамогі». Бог Айцец міласэрнасці працягвае нам сваю далонь, выходзіць насустрач чалавеку. Ён прагне гэта рабіць таксама праз кожнага з нас! На гэтую высакародную мэту ад усяго сэрца ўсіх благаслаўляем у імя Айца, Сына і Духа Святога. Каталіцкія біскупы Беларусі
Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча аб прызначэнні новага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
09.06.2015 14:39
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
15.07.2008 16:01
Уступная малітва С.: Пане Езу Хрыстэ, паглядзі літасціва на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара. Дай нам ласку моцнай веры ў цудадзейную прысутнасць Тваю на гэтым алтары, каб мы зразумелі, што Ты – наш найлепшы прыяцель і Айцец. Учыні, каб гэтыя хвіліны адарацыі ўзмацнілі нас у добрых імкненнях і абяцаннях. Просім, выслухай малітвы нашыя. Н.: Літасцівы Збаўца наш, вось мы стаім сёння перад Табою, нашым Уладаром і найлепшым прыяцелем. Прыходзім аддаць Табе найглыбейшую пашану і падзякаваць за ўсе бясцэнныя дабрадзейнасці Твае. Ахвяруем Табе гэтыя хвіліны малітвы каля трона Твайго: – за Айца Святога, біскупа нашага і ўвесь Касцёл святы; – за Айчыну нашу; – за нас саміх, за бацькоў і за родных нашых, а таксама ў інтэнцыі, у якой кожны з нас сёння асабліва жадае маліцца. С.: Пане Езу, бясконцая любоў Твая да нас прымусіла Цябе застацца з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Ты знаходзішся тут – той самы, які хадзіў па свеце, навучаў, лячыў і так моцна палюбіў чалавека. Н.: Верым усёй душою, што Ты, о Езу, знаходзішся на гэтым алтары жывы, хоць укрыты, як Бог і як Чалавек. Верым, з любоўю глядзіш Ты ў гэтую хвіліну на нас, хоць мы не бачым Цябе, і не чуем голасу Твайго. Верым, што знаходзішся тут дзеля таго, каб мы маглі часта прыходзіць да Цябе як да найлепшага прыяцеля і Айца. Верым, што ў гэтым Найсвяцейшым Сакрамэнце прагнеш быць частым узмацненнем душ нашых. Ушанаванне С.: О Езу, Пане і Божа наш! Верым, што знаходзішся на гэтым алтары і аддаем Табе паклон у найглыбейшай пакоры і пашане разам з усімі Тваімі святымі і анёламі. Н.: Кланяемся Табе, о Езу. С.: З нашымі Анёламі Ахоўнікамі. Н.: Кланяемся Табе, о Езу. С.: З наймілейшай Маці Тваёй, Найсвяцейшай Паннай Марыяй. Н.: Кланяемся Табе, о Езу. Славім Цябе, благаслаўляем Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з любові да нас устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб у ім з намі заўсёды знаходзіцца і быць штодзённым узмацненнем для душ нашых. Праслаўляем Цябе за гэта, шануем і дзякуем. Перапрашэнне С.: О добры Езу, мы ўдзячныя Табе за ўсе дабрадзейнасці. Шкадуем, што мы так часта імі злоўжывалі, прагнем сёння Табе аддзячыць і перапрасіць Цябе: За занядбанне і неналежнае чытанне малітваў штодзённых. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! С.: За вымаўленне без належнай пашаны імёнаў святых. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! С.: За непабожныя паводзіны ў касцёле і няўважлівасць падчас святой Імшы. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! С.: За неналежную падрыхтоўку да святой Камуніі і абыякавасць пасля прыняцця Цябе ў сэрцы нашыя. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! С.: За гнеў, зайздрасць і назалянне іншым. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! С.: За нясціплыя думкі, жарты і ўчынкі. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! С.: За грахі ўсіх людзей. Н.: Перапрашаем Цябе, Пане! Надзея С.: Без Тваёй ласкі, о Езу, мы слабыя, але Ты падасі нам руку дапамогі. Н.: Давяраем Табе, о Езу! С.: Шмат спакусаў у свеце змагаецца за сэрцы нашыя, але Ты ўзмоцніш нашу добрую волю. Н.: Давяраем Табе, о Езу! С.: Абяцаем, што дойдзем калісьці да Цябе. Н.: Давяраем Табе, о Езу! С.: Найсвяцейшае Сэрца Езуса! Н.: На Цябе ўскладаем надзею! Любоў С.: Пане Езу, Ты ўмілаваў нас першы, сышоў з нябёсаў і стаўся чалавекам, быў маленькім дзіцяткам, цярпеў холад, нястачу, бяду. Н.: З любові да нас. С.: Працай рамесніка зарабляў на сваё жыццё трыццаць гадоў. Хадзіў па свеце, навучаючы і ўсім чынячы дабро. Н.: З любові да нас. С.: Дазволіў сябе мучыць, бічаваць, цернем каранаваць; нёс цяжкі крыж на гару Кальварыю, дазволіў сябе ўкрыжаваць. Н.: З любові да нас. С.: Але перад смерцю, каб нам аказаць яшчэ большую любоў, устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, застаўся з намі ў постаці хлеба і знаходзішся на гэтым алтары. Н.: З любові да нас. С.: О добры Езу, прагнем Цябе за гэта любіць. Н.: Мы хочам любіць Цябе, як любяць Цябе анёлы і святыя ў небе! С.: Мы хочам пакласці да ног Тваіх плён працы і дабрадзейнасцяў, годных Цябе! Н.: Мы хочам быць асвячанымі як найхутчэй! С.: Мы хочам пакорна прынесці Табе сэрцы нашыя, створаныя на падабенства Божага Сэрца Твайго. Н.: О добры Езу, не маем нічога, што было б годным Цябе і што маглі б ахвяраваць Табе, акрамя добрых нашых пажаданняў. С.: О Езу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, наш найлепшы прыяцель і Ойча, усім сэрцам любім Цябе! Н.: О Езу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, усім сэрцам любім Цябе! Больш за ўсе выгоды, больш за прыемнасці, больш за саміх сябе, больш за жыццё нашае! Любім толькі Цябе! Духоўная Камунія С.: О Езу, які прагнеш быць узмацаваннем душ нашых. Н.: Прыйдзі да нас! Прагнем прыняць Цябе, сумуем без Цябе, дай нам сябе самога, дай нам ласкі свае, асвяці і ўмацуй душы нашыя і застанься з намі назаўсёды. Хвіліна роздуму – размаўляй з Панам Езусам у сваім сэрцы. С.: О Езу, мы Табе належым. Н.: Табе саміх сябе і ўсё, што маем, аддаем і разам з душою і целам аддаемся Табе навекі. Просьбы С.: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Калі чаго ў імя Маё просіце ў Айца, дасць вам» (Ян 16, 23). Н.: Каб мы маглі любіць Цябе ўсё больш. С.: Памолімся за Айца Святога і ўвесь святы Касцёл, за нашага біскупа і нашу дыяцэзію, за нашу парафію і нашых святароў. Н.: Ойча наш.. . С.: За нашых бацькоў, за родных нашых, выхавацеляў і настаўнікаў, за ўсіх хворых, засмучаных і пакутуючых, за ўсіх грэшнікаў, асабліва за тых, якія сёння адыдуць з гэтага свету. Н.: Ойча наш... С.: За нашу Айчыну і за тых, хто ёю кіруе, за згоду і супакой між народамі. Н.: Ойча наш... С.: За ўсіх памерлых, асабліва за памерлых бацькоў і родных нашых. Н.: Ойча наш... С.: Вечны адпачынак дай ім, Пане. Н.: А святло вечнае няхай ім свеціць. С.: Няхай адпачываюць у супакоі. Н.: Амэн.
Пастырскі ліст на другую Вялікодную нядзелю 2003 года - нядзелю Божай Міласэрнасці
13.07.2009 13:18
«Благаславёныя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць» (гл. Мц 5, 7). Умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! У гэтыя дні сэрцы ўсіх вернікаў паяднаныя ў вялікай пасхальнай радасці, таму што ў літургіі мы перажываем Уваскрасенне Хрыста - гэта значыць Яго Перамогу над грахом і смерцю. Мы ўсведамляем бязмежную любоў Бога, які першым выйшаў да грэшнага чалавека са сваім дарам міласэрнасці і «так палюбіў (...) свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (гл. Ян 3, 15-16). Езус Хрыстус, такім чынам, з'яўляецца найбольш поўным праяўленнем любові Бога да людзей. Асаблівай надзеяй напаўняе нас сённяшняя нядзеля, якая называецца «Нядзеляй Міласэрнасці», таму што гэта час, калі мы ўзгадваем устанаўленне Хрыстом сакрамэнту пакаяння і паяднання - бязмежнай таямніцы Божай Міласэрнасці адносна кожнага чалавека. У Евангеллі мы чулі словы Езуса, якія Ён скіраваў да апосталаў і іх наступнікаў: «Спакой вам. Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас (...) Прыміце Духа Святога! Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца» (гл. Ян 20, 21-23). Такім чынам, Хрыстус давярае Касцёлу вялікі дар Божай Міласэрнасці з такой мэтай, каб вызваляць людзей ад грахоў і ўзвялічваць іх у веры, надзеі і любові. «Я прагну, - сказаў Езус падчас аб'яўлення святой сястры Фаустыне, - каб свята Міласэрнасці было прытулкам і сховішчам для ўсіх душаў, а асабліва для бедных грэшнікаў (...). Душа, якая (у гэты дзень) прыступіць да споведзі і Святой Камуніі, атрымае поўнае прабачэнне правінаў і караў (...); няхай не баіцца наблізіцца да Мяне ніводная душа, нават калі б грахі яе былі, як пурпур». Сёння мы часта адчуваем сябе бездапаможнымі, жывучы ў няволі грэшных прывязанасцяў: празмернага клопату пра матэрыяльныя рэчы, пачуццёвасці, а таксама алкагалізму. Мы так лёгка апраўдваем нашу адсутнасць на нядзельнай Святой Імшы, адсутнасць штодзённай малітвы, занядбанне ў катэхізацыі дзяцей і моладзі, нядобрасумленнасць, вульгарнасць, сквапнасць, зайздрасць і шмат іншых заганаў, якія ўскладняюць нам асабістае, сямейнае і грамадскае жыццё. Так шмат яшчэ ёсць вакол нас і ў нас саміх эгаізму, які ўскладняе альбо цалкам перашкаджае нам прыняць Уваскрослага Хрыста. Мы ж не падрыхтаваныя да дзеяння Яго ласкі, адчуваем сябе зняволенымі і згубленымі ў лабірынце спраў гэтага свету. Мы задаем сабе пытанне: як можна ўсё гэта змяніць, каб сфармаваць новае аблічча сваёй чалавечнасці і ўсяго сучаснага свету, якому пагражае нянавісць? «Чалавецтва не знойдзе спакою, пакуль не звернецца з даверам да Маёй Міласэрнасці!» (Дз. 300). Гэтыя незвычайныя словы Збаўвіцеля, якія Святы Айцец Ян Павел ІІ назваў найлепшым антыбіётыкам на хваробы сучаснага свету, былі перададзены праз Апосталку Божай Міласэрнасці - святую Фаустыну Кавальскую, законніцу з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці. Езус асаблівым чынам выбраў яе як «сакратарку» сваёй міласэрнасці, адначасова наказваючы намаляваць Яго абраз з надпісам «Езу, давяраюся Табе» . Гэты абраз быў намаляваны ў Вільні мастаком Яўгенам Казіміроўскім пад кіраўніцтвам святой сястры Фаустыны згодна з аб'яўленнямі і наказамі, якія яна атрымала ад Пана Езуса. Такім чынам Езус прагнуў нагадаць нам і ўсяму свету пра забытую праўду аб Божай Міласэрнасці і ўказаць шляхі выйсця з такой складанай сітуацыі, у якую гэты свет цяпер трапіў. Усведамляючы вялікія пагрозы для чалавецтва, якое ўваходзіць у трэцяе тысячагоддзе, Святы Айцец Ян Павел ІІ у Лагеўніках каля Кракава 17 жніўня 2002 года кансэкруе першы ў свеце санктуарый Божай Міласэрнасці і здзяйсняе гістарычны акт прысвячэння свету Божай Міласэрнасці. Адначасова ён выказвае пажаданне, каб Пасланне аб міласэрнай любові Бога загучала з новаю сілаю і дасягнула ўсіх жыхароў зямлі, а таксама напоўніла іх сэрцы надзеяй. «Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць Наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету; дзеля Яго балеснай Мукі - будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету», - гэта словы з Дзённіка сястры Фаустыны. «Да нас і да ўсяго свету» ... Як жа патрэбна сённяшняму свету Божая Міласэрнасць! На ўсіх кантынентах з глыбіні людскога цярпення, здаецца, узносіцца заклік аб міласэрнасці. Там, дзе пануе нянавісць, жаданне помсты, дзе вайна прыносіць боль і смерць непавінных, патрэбна ласка міласэрнасці, якая заспакойвае чалавечы розум і сэрцы і нараджае спакой. Дзе няма пашаны да жыцця і годнасці чалавека патрэбна міласэрная любоў Бога, у святле якой адкрываецца невымоўная каштоўнасць кожнага чалавечага існавання. Патрэбна міласэрнасць, каб усялякая несправядлівасць на свеце ў бляску праўды перастала існаваць. Папа ў сваёй гаміліі ўказаў, як моцна патрэбна сучаснаму свету Божая Міласэрнасць. Якім важным становіцца заклік «Езу, давяраюся Табе» , які, як зазначыў Ян Павел ІІ, трэба з глыбокаю вераю нястомна паўтараць. Словы Святога Айца з'яўляюцца для нас асаблівым выклікам, каб у кожнай парафіі, у касцёлах, дамах і сэрцах ажывіць культ Божай Міласэрнасці. Першапачатковая справа Божай Міласэрнасці - выратаваць чалавека, які знаходзіцца ў стане смяротнага граху, і паяднаць яго з Богам. Свет, паглыблены ў атмасферу рэлігійнай абыякавасці і бязвер'я, уласнымі сіламі не зможа духоўна аднавіцца і ісці па шляху паўсюднага братэрства і спакою. Праз свой уласны цяжкі грэх чалавек пазбаўляе сябе звышнатуральнага жыцця і, прабываючы ў духоўнай смерці адносна Бога, не ў стане адпаведна адказаць на любоў Божую. Толькі праз навяртанне і сакрамэнтальнае ачышчэнне з грахоў моцаю асвячальнай ласкі ён атрымлівае годнасць дзіцяці Божага. Неабходна таксама, каб кожны асабіста пастаянна дзякаваў Богу за шматлікія спазнаныя ласкі міласэрнасці, асабліва ў сакрамэнце пакаяння і паяднання. Спазнаючы ў саміх сабе Божую Міласэрнасць, мы павінны таксама гэтай міласэрнасцю дзяліцца з іншымі. Радуючыся адшуканаму Божаму жыццю, мы не можам быць абыякавымі да становішча тых нашых братоў і сясцёр, якія жывуць яшчэ ў стане духоўнай смерці, патанаюць у сваіх грахах, жывучы без Бога. Часта нашае заахвочванне, добрае слова, малітва, і перш за ўсё сведчанне жыцця любоўю Божай могуць стаць для іншых адзінаю аказіяй для навяртання. Як хрысціяне мы абавязаны несці такое апостальства. Іншай праявай міласэрнасці з'яўляецца распачынанне разнастайных дабрачынных спраў у адносінах да нашых бліжніх. Праз справы міласэрнасці мы выконваем запаведзь любові да бліжняга. Хрысціянская міласэрнасць, якая рэалізуецца ва ўсведамленні еднасці з Богам, абавязвае нас быць адказнымі за ўвесь Касцёл і за кожнага з паасобных яго членаў. Грэбаваць бліжнім, які знаходзіцца ў патрэбе, - азначае грэбаваць самім Хрыстом. Ніхто з нас не можа быць абыякавым да патрэбаў і бяды сваіх бліжніх. Нягледзячы на свае сціплыя магчымасці кожны павінен усведамляць абавязак аказваць паслугу міласэрнасці патрабуючым, таму што міласэрная любоў з'яўляецца істотным элементам у штодзённым рэлігійным жыцці хрысціяніна. Ён не можа інакш рэалізаваць свайго паклікання, як толькі праз бескарысны дар самога сябе для бліжніх. Толькі тады яго жыццё стане сапраўды вартасным. Сёння мы дзякуем Богу за атрыманыя ўжо шматлікія ласкі міласэрнасці і просім словамі малітвы Святога Айца: «Божа, Ойча Міласэрны, які аб'явіў сваю любоў у Тваім Сыне Езусе Хрысце і выліў яе на нас у Духу Святым, Суцяшальніку, Табе давяраем сёння лёсы свету і кожнага чалавека. Схіліся над намі, грэшнымі, вылечы нашую слабасць, перамажы ўсялякае зло, дазволь усім жыхарам зямлі адчуць Тваю міласэрнасць, каб у Табе, Трыадзіны Божа, заўсёды знаходзілі крыніцу надзеі. Ойча Спрадвечны, дзеля балеснай мукі і змёртвыхпаўстання Твайго Сына, будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету!». Амэн. Каталіцкія біскупы Беларусі
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2016 г.
21.03.2016 00:00
Тэкст паслання на польскай мове>>> Хрыстус уваскрос, і Ён з намі
Пра адпусты
15.07.2008 16:00
Касцёл не толькі заахвочвае да дабрачыннасці і пакаяння, але жадае таксама дапамагчы хрысціяніну праз заслугі Езуса Хрыста і святых атрымаць ад міласэрнага Айца адпушчэнне часовай кары за грахі. Хрысціянін, які ўчыніў грэх, пасля споведзі атрымлівае адпушчэнне віны і дараванне вечнай кары за гэты грэх. Аднак споведзь не выбаўляе нас ад часовай кары за грахі, якую нам трэба адбыць на зямлі альбо ў чыстцы. Ад гэтай часовай кары за нашыя грахі выбаўляе нас праз адпусты Касцёл па праву даручанай яму ўлады. Дзякуючы адпустам вернікі могуць атрымаць выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы. Папа Павел VI ліквідаваў адпусты, акрэсленыя канкрэтным часам (напр., колькасцю дзён ці гадоў), бо ў вечнасці няма часу. Поўнае альбо частковае адпушчэнне кары за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў. Для атрымання адпусту трэба быць у стане ласкі, прыняць святую Камунію, быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага, прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш... Вітай, Марыя... і Веру ў Бога... Некаторыя з гэтых умоваў могуць быць выкананы за некалькі дзён да альбо пасля ўзгаданых вышэй чынаў, звязаных з адпустам. Аднак пажадана, каб святая Камунія і малітва ў інтэнцыі Святога Айца мелі месца ў гэты ж дзень. Вось пералік некаторых поўных і частковых адпустаў, пададзеных Апостальскай Пенітэнцыярыяй 29 чэрвеня 1969 г.: за наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнту – частковы адпуст ; за адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту на працягу 30 хвілін – поўны адпуст ; за атрыманне папскага благаслаўлення (непасрэдна альбо па радыё ці тэлебачанні) Urbi et Orbi (гораду і свету) – поўны адпуст ; за ўдзел у рэкалекцыях, якія працягваюцца нават тры дні – поўны адпуст ; за наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і малітву за памерлых – поўны адпуст ; у іншыя дні – частковы адпуст ; за ўдзел ва ўрачыстым эўхарыстычным абрадзе на заканчэнне эўхарыстычнага кангрэсу – поўны адпуст ; за чытанне малітвы Душа Хрыстова – частковы адпуст ; за пабожнае чытанне Святога Пісання на працягу 30 хвілін з належным ушанаваннем слова Божага – частковы адпуст ; за малітву на ружанцы (адной з частак Ружанца) з разважаннем таямніц у касцёле, у публічнай капліцы, у сям'і, у манаскай супольнасці, у пабожным таварыстве – частковы адпуст ; за наведванне касцёла ў дзень парафіяльнага адпусту ці ў дзень апекуна гэтага касцёла альбо капліцы – поўны адпуст .
Паведамленне з XVIII пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 13:19
[ 25 верасня 2003 г., дыяцэзіяльная курыя ў Гродне ] У пасяджэнні прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам, прысутнічаў таксама нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Іван Юркавіч. Беручы пад увагу праграму ўрачыстасці святкавання 25-годдзя юбілею пантыфікату Папы Яна Паўла ІІ у Рыме, вызначаны тэрміны пілігрымкі з 13 да 21 кастрычніка. Адказны за пілігрымку паінфармаваў, што лічба пілігрымаў складае прыкладана 460 чалавек. Старшыня паведаміў сабраным аб зацвярджэнні Кангрэгацыяй па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў 6 жніўня бягучага года ў свята Перамянення Пана перакладу "Missale Romanum. Editio typica III" на беларускую мову. Старшыня прадставіў сабраным рытуал хросту на беларускай мове. Удзельнікі Канферэнцыі адобрылі рытуал хросту, ён будзе высланы на зацвярджэнне ў Кангрэгацыю па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў. Старшыня паведаміў біскупам, што "Карытас" Беларусі прынята ў Caritas Internationalis. Сабраным таксама было даведзена да ведама аб стварэнні на Беларусі таварыства каталіцкіх мас-медыя "SIGNIS" і аб прыняцці яго ў міжнародную арганізацыю. Старшыня звярнуў увагу сабраных біскупаў на вялікі попыт на дапаможнікі для катэхезы з боку душпастыраў і катэхетаў. З нагоды святкавання 25-годдзя пантыфікату Папы Яна Паўла ІІ прынята рашэнне аб правядзенні Міждыяцэзіяльнага конкурсу на тэму папскай дзейнасці. Сабраныя канстатавалі, што канчаткова ўзгоднены Парафіяльныя статуты і што можна пачынаць дзяржаўную рэгістрацыю парафій ва ўсіх дыяцэзіях. Прынята рашэнне, што прамая трансляцыя з Пастэркі на Божае Нараджэнне будзе весціся з гродзенскай катэдры. Біскуп Антоні Дзям'янка, сакратар ККББ
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2019 год
13.01.2019 09:08
13 студзеня, у свята Хросту Пана, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з Пастырскім пасланнем да вернікаў на 2019 год, прысвечаным тэме «Сям'я — крыніца радасці і надзеі моладзі».
Літанія да Божай Міласэрнасці
15.07.2008 15:44
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Міласэрнасць Божая, бязмежная годнасць Стварыцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, найбольшая дасканаласць Адкупіцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, незразуметая таямніца Святой Тройцы, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, праяўленне найвялікшай моцы Пана, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў стварэнні духаў нябесных, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая кліча нас з небыцця да існавання, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ахоплівае ўвесь сусвет, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас несмяротным жыццём, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас з няшчасця граху, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая апраўдвае нас у Слове ўцелаўлёным, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць з Сэрца Езуса, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю за Маці міласэрнасці, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні паўсюднага Касцёла, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні святых сакрамэнтаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце хросту і пакаяння, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў пакліканні нас да святой веры, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў навяртанні грэшнікаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў асвячэнні справядлівых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўдасканаленні праведнікаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, палёгка для хворых і церпячых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, суцяшэнне змучаных сэрцаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, надзея для тых, хто ў роспачы, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям заўсёды і ўсюды, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, што апярэджвае нас ласкамі, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, супакой паміраючых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, нябесная раскоша збаўленых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, прахалода і палёгка душаў чыстцовых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, карона ўсіх святых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, невычэрпная крыніца цудаў, – давяраем Табе. Баранку Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць у адкупленні свету на крыжы, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які міласэрна ахвяруеш сябе за нас падчас кожнай святой Імшы, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які з бясконцай міласэрнасці адпускаеш грахі нашыя, – змілуйся над намі. С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9). Н.: Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2). Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі. Усе: Амэн.
Пастырскі ліст Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі аб сям’і
13.07.2009 13:24
У сучасным свеце ідзе барацьба за чалавека. Гэта адбываецца ў розных сферах чалавечага жыцця. Асабліва гэтыя напады скіраваны на сям’ю, дзе чалавек не толькі з’яўляецца на свет, але падрастае і становіцца дарослым. Гэтая атака праяўляецца ў скажэнні праўды пра чалавека, пра яго паходжанне, сутнасць, годнасць і прызначэнне. Сёння чалавека ставяць на месца Бога, за чалавекам прызнаецца права вызначаць нормы паводзінаў, прапаноўваючы яму абсалютную свабоду, указваючы як мэту чалавечага існавання дасягненне максімальнай прыемнасці, матэрыяльных каштоўнасцяў і поспехаў, не зважаючы на патрэбы іншых людзей. Вартасць чалавека вымяраецца не ягонай годнасцю, а толькі яго фізічнай сілай, здароўем, фінансавым становішчам і прафесійнымі дасягненнямі. Усё гэта робіцца за кошт сям’і, якая перастае правільна функцыянаваць як супольнасць жыцця і любові. Замест гэтага яна ператвараецца ў групу свабодна звязаных між сабою асобаў, якія лёгка расстаюцца. Сужэнцы не здольныя прыняць большай колькасці дзяцей, бо ўспрымаюць іх як пагрозу для асабістых выгодаў і незалежнасці. У такой сітуацыі выхаваць новае пакаленне вельмі складана альбо ўвогуле немагчыма. Вынікам такога падыходу да жыцця, сужэнства і сям’і з’яўляецца вялікая колькасць разводаў на Беларусі, якая павялічваецца, а таксама вялікая колькасць несакрамэнтальных сужэнстваў. Усё часцей можна сустрэць людзей, якія жывуць у так званых свабодных саюзах, гэта значыць нават без грамадзянскага шлюбу. Некаторыя з іх плануюць праз нейкі час узяць шлюб, калі ўпэўняцца, што іх партнёр ім адпавядае — гэтак званае «пробнае» сужэнства. У такіх саюзах чалавек успрымаецца, як нейкая рэч, якую пасля ўжывання можна выкінуць. Касцёл, якому сам Бог даверыў чалавека, не застаецца абыякавым да гэтых пагрозаў для сям’і і абараняе чалавека ад страты ягонай тоеснасці. Гэта асабліва відаць у вучэнні Яна Паўла ІІ, які закранаў вышэй узгаданыя тэмы ў многіх сваіх прамовах, пасланнях, адгартацыях і энцыкліках. Ён часта паўтараў: «Справы сям’і і яе лёс вельмі блізкія майму сэрцу. Таму супольнымі намаганнямі Касцёла і іншых выхаваўчых асяроддзяў неабходна аднавіць пашану да традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і развіваць іх у супольнасці жыцця». Усведамляючы вялікую адказнасць за тое, каб давесці людзей да збаўлення, мы адказваем на заклік Святога Айца і звяртаемся да ўсіх сем’яў на Беларусі, каб шанавалі сваю вялікую годнасць і, з’яднаныя з Хрыстом, рэалізавалі свае абавязкі, якія вынікаюць са святой сужэнскай кансэкрацыі. Вядомая пісьменніца Агнешка Дзітрых, юрыст па прафесіі і член таварыства «Opus Dei» сказала, што яна займаецца шматлікімі справамі і дадала: «Можна працаваць у некалькіх фірмах, але самая важная з іх — сям’я. Гэта «фірма», шэфам якой з’яўляецца сам Пан Бог». А значыць, няма іншых шляхоў ратавання сям’і, як толькі грунтаваць яе на вучэнні Хрыста і на маральных прынцыпах. Другі Ватыканскі Сабор вучыць, што «сам Бог з’яўляецца творцам сужэнства» (KDK 48). Праўда аб паходжанні сужэнства ад Бога бярэ пачатак у акце стварэння. Бог, ствараючы чалавека як мужчыну і жанчыну, паклікаў іх ствараць супольнасць асобаў (пар. Быц 1, 27). І менавіта гэтая сужэнская супольнасць, якая, павялічваючыся, становіцца сям’ёй, з’яўляецца вобразам дасканалай любові Трох Боскіх Асобаў. «Вобразам і падабенствам да Бога чалавек стаў не толькі праз саму чалавечнасць, але таксама і праз «камунію» асобаў, якою з самага пачатку былі мужчына і жанчына». Паводле Божага замыслу сужэнства і сям’я павінны быць глыбокаю супольнасцю жыцця і любові (пар. КDK 48). Ян Павел ІІ таксама нагадвае, што «у выніку сутнасць і заданне сям’і вызначаюцца любоўю. Таму сям’я атрымлівае місію аховы, аб’яўлення і перадачы любові, якія з’яўляюцца жывым адлюстраваннем і сапраўдным удзяленнем Божай любові чалавецтву, а таксама любові Хрыста Пана Касцёлу, Яго абранніцы» (FC 17). Без любові не можа яна ні жыць, ні павялічвацца, а тым больш удасканальвацца, паколькі гэтая любоў — унутраны прынцып, сіла і канчатковая мэта супольнасці асобаў (пар. FC 18.) Можна сказаць, што чалавек рэалізуецца ў любові, і таму яна з’яўляецца галоўнаю справаю жыцця чалавека. Любоў неабходная для існавання кожнага чалавека, — пра гэта пісаў Ян Павел ІІ на пачатку свайго пантыфікату. «Чалавек не можа жыць без любові. Чалавек застаецца для сябе незразумелаю істотаю, яго жыццё пазбаўлена сэнсу, калі яму не адкрыецца Любоў, калі ён не сустрэнецца з Любоўю, калі не дакранецца да яе і калі яе не зробіць як-небудзь сваёю, калі не будзе ў ёй актыўным удзельнікам» RH (10). Нарачоныя сустракаюцца з Хрыстом, які ёсць Любоў, падчас заключэння сужэнскага саюзу. Гэта Ён іх яднае, умацоўвае, удасканальвае, робіць здольнымі выконваць сужэнскія абавязкі і вядзе да святасці. Ён з’яўляецца для іх прыкладам сапраўднай любові. З гэтага моманту яны павінны так любіць адно аднаго, як Хрыстус палюбіў Касцёл, а менавіта так, каб маглі аддаць жыццё адно за аднаго. Такая любоў пераходзіць на патомства, перамяняючы сужэнства ў сям’ю. А еднасць і непарыўнасць становяцца трывалаю і найважнейшаю асаблівасцю сужэнства. Нетрываласць сужэнстваў з’яўляецца сур’ёзнаю хваробаю сучасных сем’яў. Часам для іх разводу хапае малаважных прычынаў: узаемныя заганы, неадпаведнасць характараў, цяжкія матэрыяльныя умовы, але сапраўднай прычынай нявернасці сужэнскай прысязе з’яўляецца слабая рэлігійнасць сужэнцаў. Амерыканскі сацыёлаг Мерседэс Азур Вільсан правяла сацыялагічнае даследванне аб трываласці сужэнскіх саюзаў і зрабіла наступныя вынікі: калі сужэнцы жывуць без касцёльнага шлюбу, разводзіцца кожнае другое сужэнства, – г.зн. 50%; калі жывуць пасля заключэння касцёльнага шлюбу, але не выконваюць рэлігійных практык, то разводзіцца кожнае трэцяе сужэнства. Складае гэта 33%; калі жывуць пасля заключэння касцёльнага шлюбу і ўдзельнічаюць у нядзельнай Святой Імшы, то разводзіцца кожнае 50 сужэнства. Складае гэта 2%; калі жывуць пасля заключэння касцёльнага шлюбу, удзельнічаюць у нядзельнай Святой Імшы і разам моляцца, то разводзіцца адна пара з 1430 сужэнстваў. Гэтыя даследванні дакладна ўказваюць, які вялікі ўплыў на трываласць сужэнства мае выконванне рэлігійных практык. Перадаючы гэту інфармацыю, мы верым, што з развіццём рэлігійнага жыцця на Беларусі будзе павялічвацца трываласць сужэнства, якое сёння знаходзіцца ў небяспецы. Нам прыкра сцвярджаць, што на Беларусі, паводле апошніх статыстычных дадзеных, разводзіцца каля 70% сужэнстваў. «Сямейная «камунія» можа быць захавана і можа ўдасканальвацца толькі дзякуючы вялікаму духу ахвярнасці, бо яна патрабуе высакароднай гатоўнасці ўсіх і кожнага да ўзаемаразумення, талерантнасці, прабачэння і паяднання» (FC 21). Сілу для такіх паводзінаў сужэнцы чэрпаюць ад Хрыста. Глыбокая еднасць, узаемапавага і давер з’яўляюцца сапраўднымі толькі тады, калі сям’я моліцца. Гэта Хрыстус сказаў, што Ён прысутнічае там, дзе двое альбо трое сабраліся ў Яго імя (Мц 18, 20). Гэтую прысутнасць асаблівым чынам яшчэ ўзмацняе сакрамэнтальны сужэнскі саюз, які сужэнцы заключылі перад абліччам Бога і Касцёла. Хрысціянскія сужэнцы, звязаныя паміж сабою праз Хрыста, які прысутнічае сярод іх, у адпаведнасці з заключаным саюзам з’яўляюцца першым Хатнім Касцёлам, які здзяйсняецца праз перадачу жывой веры адно аднаму, а таксама і сваім дзецям. І менавіта гэты Касцёл, якім з’яўляецца сям’я, праяўляецца і рэалізуецца ў супольнай сямейнай малітве, што ажыўляе і ўмацоўвае веру і ўзаемную любоў. «Бацькі (...) з дапамогаю слова і прыкладу павінны быць першымі вестунамі веры для дзяцей» (КК 11). Дзейсная прысутнасць веруючага бацькі дапамагае ў фармаванні асобы дзіцяці. Таксама апека маці, якая асабліва патрэбна маленькім дзецям, яе глыбокая вера дазваляюць дзіцяці расці ў атмасферы даверу і бескарыслівасці (KDK 52). Бацькі павінны разам дапамагаць адно аднаму і ўзрастаць у любові, павялічваючы такім чынам аўтарытэт у дзяцей. Цэнтральнае месца ў сямейным жыцці павінен заняць удзел у нядзельнай Святой Імшы. А частае прыняцце святых сакрамэнтаў, асабліва сакрамэнту пакаяння і прыняцце Цела Хрыста ачышчае і ўмацоўвае сямейную еднасць. Наступным сродкам развіцця духоўнага жыцця як бацькоў, так і дзяцей з’яўляецца штодзённая супольная малітва. Пачуццё ўдзячнасці патрабуе малітвы перад ежай і пасля яе. Кожная сям’я павінна выпрацаваць свой уласны стыль малітвы. Гэта можа быць, напрыклад, сямейны Ружанец ці Вяночак да Божай Міласэрнасці. Толькі блізкі кантакт з Богам дае пачуццё бяспекі, сямейнага шчасця на зямлі і надзею на жыццё вечнае. У вельмі цяжкім становішчы знаходзяцца сужэнцы, якія па розных прычынах жывуць у несакрамэнтальных саюзах, бо праз гэта яны страцілі Божую ласку. Мы заахвочваем іх, каб яны выконвалі рэлігійныя практыкі, маліліся, рабілі дабро, а калі знікнуць перашкоды — заключылі сакрамэнтальнае сужэнства. Няхай для ўсіх сем’яў перасцярогаю будуць словы каталіцкага мысліцеля Ж. Гюёна, які сказаў: «Свет, які надыходзіць, будзе альбо Хрыстовы, альбо яго ўвогуле не будзе». Падобную думку можна з упэўненасцю скіраваць адносна сям’і: у ХХІ стагоддзі сям’я будзе альбо Хрыстовая, альбо яе ўвогуле не будзе. 21 кастрычніка 2001 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ узвысіў да годнасці благаславёных сужэнцаў Марыю і Алаізія Белтрамэ Кватроччы. Яны ўзялі шлюб у 1905 г., а ў сужэнстве пражылі разам 46 гадоў. У беатыфікацыйных урачыстасцях з чацвярых іхніх дзяцей не было толькі Стэфаніі, якая была бэнэдыктынкай і памерла ў 1993 г. Сярод канцэлебрантаў былі два іх сыны: 95-гадовы кс. Тарцісіо, святар Рымскай дыяцэзіі, і 92-гадовы кс. Паоліно, трапіст. Іх сястра Энрыхэта была чацвёртым дзіцем. Падчас цяжарнасці жыццё маці было ў небяспецы, таму ўрачы раілі ёй зрабіць аборт. Але сужэнцы гэтага не зрабілі. У дзень беатыфікацыі дачка дзякавала Богу за жыццё і за благаслаўлёных бацькоў. Святы Айцец у гаміліі сказаў, што «благаслаўлёныя сужэнцы пражылі звычайнае жыццё незвычайным чынам. Яны змаглі так духоўна паяднацца з Богам, што ўсё, што яны рабілі, служыла на хвалу Божую». Няхай гэтыя словы Святога Айца будуць указальнікам і заахвочваннем для ўсіх сем’яў Беларусі, каб яны наследавалі справы благаслаўлёнай сям’і і сваім святым жыццём павялічвалі колькасць благаслаўлёных сем’яў. На працу будавання сужэнства і сям’і паводле Божага замыслу ўдзяляем вам пастырскае благаслаўленне: у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Каталіцкія Біскупы Беларусі
Віншаванні біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікдзень 2016 г.
24.03.2016 00:00
Хрыстус уваскрос!
Літанія да Найсвяцейшай Тройцы
15.07.2008 15:44
(для прыватнага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, праз якога і ў якім усё існуе, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які Провідам сваім як Айцец усім кіруеш, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, літасцівы, цярплівы і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, Валадар над валадарамі, Пан над усімі пануючымі, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які не жадаеш згубы грэшнага чалавека, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, які тых, хто пакутуе, атуляеш сваёю ласкаю, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа, імя якога – Бясконцая Міласэрнасць, – змілуйся над намі. Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Пане. Будзь да нас літасцівы, – выслухай нас, Пане. Ад зла ўсялякага – выбаў нас, Пане. Ад пажару, голаду, вайны і заразы – выбаў нас, Пане. Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці – выбаў нас, Пане. Праз усемагутнасць Тваю, Бога Айца і Стварыцеля нашага, – выбаў нас, Пане. Праз уцелаўленне, муку і смерць Тваю, Бога Сына, Збаўцы нашага, – выбаў нас, Пане. Праз асвячэнне Тваё, Бога Духа Святога, Суцяшыцеля нашага, – выбаў нас, Пане. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых Тваіх – выбаў нас, Пане. Мы, нягодныя стварэнні Твае, просім Цябе – выслухай нас, Пане. Каб мы Цябе, Бога нашага, усім сэрцам, усёю душою і ўсёю моцаю нашаю любілі, – выслухай нас, Пане. Каб мы запаведзі Твае і навуку верна захоўвалі, – выслухай нас, Пане. Каб згоду і супакой паміж уладаю і людзьмі – выслухай нас, Пане. Ты памножыць меў ласку, – выслухай нас, Пане. Каб край наш ад усялякіх суровых пакаранняў Тваёй справядлівасці захаваць меў ласку, – выслухай нас, Пане. Каб нам грахі нашыя адпусціць і да хвалы Твайго Валадарства прыняць меў ласку, – выслухай нас, Пане. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, – даруй нам, Пане. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, – выслухай нас, Пане. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, – змілуйся над намі. Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Усе: Амэн.
Паведамленне з ХІХ Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 13:26
[ 15 снежня 2003 г., Апостальская нунцыятура ў Мінску ] У сустрэчы прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам. Прысутнічаў таксама нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Іван Юркавіч. Быў вызначаны тэрмін і месца правядзення паседжанняў ККББ у 2004 г.: 4 сакавіка – Пінск, 25 чэрвеня – Паставы, 24 верасня – Гродна, 7 снежня – Мінск. Старшыня растлумачыў прысутным, што асвячэнне Душпастырскага цэнтра ў Мінску не адбылося ў выніку выяўленых недакладнасцяў і недапрацовак. ... Старшыня паінфармаваў аб праграме пашырэння культу Божай Міласэрнасці сярод вернікаў. Прадугледжана перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага ў парафіях. Гродзенскі біскуп прадставіў прысутным просьбу айцоў-кармелітаў і вернікаў Гудагайскай парафіі, а таксама душпастыраў і вернікаў суседніх парафій аб дазволе распачаць захады па атрыманню згоды Апостальскай Сталіцы на ўкаранаванне абраза Маці Божай Гудагайскай папскімі каронамі. Прысутныя аднагалосна падтрымалі гэтую просьбу. Старшыня заахвоціў прысутных, каб яны, праз сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў, рэгулярна перадавалі інфармацыю для інтэрнэт-сайта ККББ, які дзейнічае з 1.09.2003 г. Зноў разглядалася справа рэкалекцыйнага дому для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Вырашана пабудаваць такі дом у Мінску альбо ў яго выколіцах. Дыяцэзіяльныя біскупы паінфармавалі аб дзяржаўнай перарэгістрацыі парафій у дыяцэзіях. Каля 30% парафій ужо прайшлі перарэгістрацыю. Канстатавана, што калі перарэгістрацыя будзе ісці такімі тэмпам, то да канца наступнага году ўсе парафіі пройдуць дзяржаўную рэгістрацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі новага Закона аб веравызнаннях. Абмеркаваны таксама іншыя душпастырскія патрэбы Касцёла на Беларусі. Біскуп Антоні Дзям’янка, Генеральны сакратар ККББ
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2016 г.
25.03.2016 00:00
Тэкст на польскай мове>>> Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія дыяцэзіяне!
Асноўныя малітвы на працягу дня
14.07.2008 14:32
( Асноўныя малітвы на лацінскай мове ) Знак Святога Крыжа У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн. Малітва Панская Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн. Анёльскае прывітанне Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. Апостальскі сімвал веры Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн. Анёл Панскі Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы. Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі, і зачала ад Духа Святога. Вітай, Марыя... Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова. Вітай, Марыя... А Слова сталася целам і пасялілася між намі. Вітай, Марыя.. . С.: Маліся за нас, Святая Багародзіца, Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых. Молімся: Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Калі Анёл Панскі ахвяруецца за памерлых, тады дадаецца: Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі. Амэн. У Велікодны перыяд замест малітвы Анёл Панскі чытаецца малітва Уладарка неба: Уладарка неба, усцешся, аллелюя. Бо той, каго пад сэрцам насіла, аллелюя, Уваскрос Ён, як прадказваў, аллелюя. Богу за нас маліся, аллелюя. С.: Весяліся і радуйся, Панна Марыя, аллелюя, Н.: Бо ўваскрос Пан праўдзіва, аллелюя. Молімся: Божа, Ты праз уваскрасенне Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, напоўніў свет радасцю, учыні, просім, каб праз заступніцтва Яго Маці, Панны Марыі, мы атрымалі радасць вечнага жыцця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Акт веры Веру ў Цябе, Божа вечны, У Тройцы адзіны, спрадвечны. Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа, Тваё слова памыляцца не можа. Акт надзеі Давяраю, бо Ты верны, Усемагутны і міласэрны. Дай грахоў мне адпушчэнне, Ласку й вечнае збаўленне. Акт любові Божа, хоць Цябе не разумею, Ды найбольш любіць умею, За ўсё, што створана Табою, Тваёй бязмежнай дабрынёю. Шкадую за злосць маю, Бо цаню любоў Тваю. Май літасць да грэшнага мяне. Бліжнім прабачаю дзеля Цябе. Штодзённае ахвяраванне Божае Сэрца Езуса, ахвярую Табе праз Беззаганнае Сэрца Марыі ўсе малітвы, справы, працу і крыж сённяшняга дня як перапрашэнне за грахі мае. Далучаю іх да ўсіх тых інтэнцый, з якімі Ты за нас ахвяраваўся на Крыжы і пастаянна ахвяруеш сябе на алтары. Ахвярую Табе іх за святы Касцёл, за Айца Святога і ў інтэнцыях сённяшняга дня, а таксама ў інтэнцыях нашай парафіі, сям’і, святароў і маіх родных – жывых і памерлых. Прагну таксама атрымаць усе магчымыя адпусты і ахвярую іх за душы ў чыстцы. Амэн. Малітва перад ежай Благаславі, Пане Божа, нас і гэтыя дары, якія будзем спажываць з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці, і навучы нас дзяліцца хлебам і радасцю з тымі, хто іх не мае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Малітва пасля ежы Дзякуем Табе, Пане Божа, за гэтыя дары, якія з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці мы спажывалі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Малітва да Анёла Ахоўніка Анёле Божы, дружа мой, Ты заўсёды будзь са мной. Рана, ўвечар і ўначы Будзь ласкаў мне памагчы Змагаць духа злога, Верна служыць Богу. Душу, цела сцеражы, Да жыцця вечнага давядзі. Амэн. Ранішняя малітва Пане і Божа мой, у глыбокай пакоры станаўлюся перад Табою на калені і аддаю Табе паклон, пашану і хвалу. Будзь праслаўлёна Найсвяцейшая Тройца! Божа Ойча, які мяне стварыў, Божа Сыне, які мяне адкупіў, Божа Духу Святы, які мяне асвяціў! Усемагутны вечны Божа, шчыра дзякую Табе за тое, што Ты мяне ў гэтую ноч ласкава аберагаў і захаваў ад раптоўнай смерці. Ахвярую Табе, о Божа, усе думкі, словы і ўчынкі мае, каб яны паслужылі яшчэ большай хвале Тваёй. Прымі мяне і ўсіх маіх родных, сяброў і дабрадзеяў пад сваю святую апеку і ўчыні, каб тут, на зямлі, мы верна Табе служылі, а пасля смерці дасягнулі шчасця вечнага. Амэн. Вячэрняя малітва Усемагутны вечны Божа, дзякую Табе за ўсе ласкі і дабрадзейнасці сённяшняга дня; за радасць і смутак, за дасягненні і няўдачы. Прымі ўсё на хвалу Тваю. Хачу таксама перапрасіць Цябе за ўсе мае сённяшнія правіны. Зрабі кароткі рахунак сумлення, прыгадай, што нядобрае ўчыніў, сказаў альбо падумаў на працягу дня. Якія абавязкі занядбаў? Ці быў ты сёння лепшы, чым учора? За добрае падзякуй Богу, за грахі – перапрасі. Божа, Ойча найлепшы, шкадую і перажываю ўсім сваім сэрцам, што Цябе – Найвышэйшае Дабро – грахамі абразіў і засмуціў. Адчуваю сорам і агіду да ўсіх сваіх грахоў і цвёрда пастанаўляю выправіцца з дапамогаю Тваёй ласкі, аб якой пакорна прашу Цябе. Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага! О мой Езу, будзь для мяне не Суддзёю, але Збаўцам! Цяпер, о Божа, вазьмі мяне ў сваю святую апеку. Захавай мяне ад усялякага няшчасця і небяспекі, а таксама захавай маіх родных і ўсіх, за каго я павінен маліцца. Праз заслугі мукі, смерці і ўваскрасення Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста захавай нас у гэтую ноч ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. Спашлі нам Анёла Ахоўніка, каб ён аберагаў нас ад подступаў сатаны. Дай нам спакойны і моцны сон, каб заўтра абудзіліся здаровымі для працы на хвалу і пашану імя Твайго. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Езу, Марыя, святы Юзэфе, вам аддаю сэрца і душу маю. Езу, Марыя, святы Юзэфе, будзьце са мною пры кананні. Езу, Марыя, святы Юзэфе, няхай пры вас у спакоі аддам духа майго. Амэн. Кладучыся спаць, зрабі знак крыжа асвячанай вадой і скажы: Езу Хрыстэ, у імя Тваё спаць кладуся, з душою і целам у апеку Табе аддаюся. Амэн. Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога... Анёл Панскі...
Паведамленне з XXVI Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 14:57
[27 верасня 2005 г., Мінск] У пасяджэнні прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ кс. кардыналам Казімірам Свёнткам. На пасяджэнні прысутнічаў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Марцін Відавіч, нунцый Апостальскай Сталіцы, а таксама новапрызначаны сакратар нунцыятуры кс. пралат Е.М. Цудны. Старшыня паінфармаваў прысутных, што Год Эўхарыстыі на Беларусі будзе працягвацца да 31 снежня 2005 г., а таксама аб тым, што на лістапад месяц апрацаваны і будуць выдадзены тэксты катэхезы і адарацый пра пакліканні. Біскупы зацвердзілі дату правядзення сімпозіума, прысвечанага пакліканням. Ён адбудзецца 18–19 лістапада бягучага года ў Маладзечне. Пастаноўлена таксама, што 3 лістапада г.г. ва ўсіх касцёлах Беларусі будуць служыцца святыя Імшы за памерлых – за святароў і за асобаў кансэкраваных. Біскуп, адказны за агульнае душпастырства, прадставіў праграму на 2006 г., прысвечаную памяці Слугі Божага Яна Паўла ІІ і яго вучэнню. Быў абмеркаваны план катэхетычных заняткаў для дзяцей і моладзі школьнага ўзросту. Старшыня Канферэнцыі заахвоціў прысутных да далейшага збору матэрыялаў аб асобах, якія падчас пераследавання Касцёла далі сведчанне веры. Старшыня перадаў усім членам Канферэнцыі апрацаваныя раней Нормы выступлення духоўных асобаў у мас-медыях. Прысутныя былі паінфармаваныя аб удзеле прадстаўнікоў з Беларусі ў VII Пленарным Кангрэсе Камісіі Біскупаў Еўропы па справах медыяў, які адбыўся 15–18 верасня 2005 г. у Варшаве, а таксама аб тэмах, якія там абмяркоўваліся. На пасяджэнні былі разгледжаны таксама іншыя пытанні аб душпастырскіх патрэбах Касцёла на Беларусі. Біскуп Антоні Дзям’янка, генеральны сакратар ККББ
Пажаданні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Вялікдзень 2016 г.
25.03.2016 00:31
Дарагія браты і сёстры!
Камунікат 27-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
13.07.2009 15:02
[13 снежня 2005 г., г. Мінск] У пасяджэнні ўзялі ўдзел усе каталіцкія біскупы ў Беларусі на чале са Старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам. Прысутнічаў таксама Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відаваіч. Дырэктар нацыянальнага «Caritas» прадставіў прысутным праект статуту парафіяльных «Caritas». Пасля ўнясення магчымых заўвагаў біскупаў, статут будзе вынесены на зацвяржэнне Канферэнцыі. Кожны ўдзельнік пасяджэння таксама атрымаў агульную справаздачу аб дзейнасці нацыянальнага «Caritas» за 11 месяцаў бягучага году і план дзейнасці арганізацыі на наступны год. Была зацверджана душпастырская праграма на 2006 год, мэтай якой з’яўляецца асвятленне постаці і набліжэнне вучэння Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Згодна з гэтаю праграмай, 16 чысла кожнага месяца Касцёл у Беларусі будзе маліцца за хуткую беатыфікацыю і кананізацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Старшыня Рады па пытаннях сужэнства і сям’і ККББ прадставіў прысутным выдадзеныя ў форме брашуры Рэкамендацыі па душпастырстве сем’яў . Пасля рассылкі па парафіях пастановы Рэкамендацый будуць рэалізоўвацца душпастырамі. Сабраныя біскупы зацвердзілі тэмы разважанняў на май 2006 г. Яны будуць прысвечаны рэлігійным рухам і апостальскім групам у Касцёле. Пасля абмену вопытам прысутныя аднагалосна падтрымалі прапанову Старшыні кожны год арганізоўваць у дыяцэзіях сімпозіумы і рэкалекцыі, прысвечаныя пакліканням, з мэтаю паказаць маладым людзям прыгажосць і патрэбу служэння Богу ў духоўным стане. Месцам правядзення такіх сустрэчаў былі вызначаны духоўныя семінарыі. На пасяджэнні былі абмеркаваныя таксама і іншыя душпастырскія патрэбы Касцёла ў Беларусі. Антоній Дзям’янка Генеральны Сакратар ККББ
Велікоднае пасланне біскупа Алега Буткевіча
25.03.2016 12:39
Дарагія вернікі Віцебскай дыяцэзіі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!
Старонка 17 з 24
У пачатак
Назад
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця