Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Касцёл у Беларусі
Навучальныя ўстановы
Бібліятэка
Крыжовы шлях Бескарыслівай Любові
24.03.2015 13:08
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Уступная малітва Жыццё хрысціяніна — гэта шлях з Крыжам на Галготу. Крыж — вось выраз сапраўднай любові, калі ж хрысціянін выракаецца крыжа, ён не можа быць вучнем Хрыста. Дазволь нам, Езу, якія стаім зараз перад Табою, прайсці разам з Табою гэты Крыжовы шлях у пакоры сэрца і раздзяліць Твае пакуты. Навучы нас, Езу, несці Крыж без нараканняў, прымаючы яго з любоўю! Навучы нас даверу і бескарыслівай любові! С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Стацыя 1 Езус несправядліва асуджаны на смерць С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Пане! Ты вучыў: «Не судзіце і не будзеце асуджаныя». Езу! Ты не меў граху, але Цябе несправядліва асудзілі, вынеслі Табе смяротны прысуд, як злачынцу! О, якія жорсткія сэрцы людзей, што адплочваюць злом за дабро і судзяць невінаватых! Гэтыя людзі, на жаль, не ведаюць, што, несправядліва асуджаючы бліжніх, яны перш за усё асуджаюць самі сябе, таму што Бог глядзіць не на знешняе аблічча чалавека, а ў глыбіню сэрца. Жорсткія сэрцы, таму што не маюць любові да Бога і бліжніх!.. О Езу, барані мяне ад граху асуджэння бліжніх і навучы больш маўчаць і слухаць, чым гаварыць! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 2 Езус бярэ Крыж на Свае плечы С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Езу! Ты пакорна прымаеш Крыж — гэта цяжар маіх грахоў, занядбанняў, няўдзячнасці, непрабачэння... Ты бярэш Крыж на Свае плечы з любові да мяне, каб паказаць мне шлях сапраўднай бескарыслівай любові, якая нічога не шукае для сябе, а толькі клапоціцца пра бліжніх! Ты не выракаешся Крыжа і не гаворыш, што Крыж занадта цяжкі. Ты прымаеш яго ў маўчанні, бо маўклівая душа — моцная і ёй нічога не можа пашкодзіць. Маўчанне — гэта голас душы, які нашмат мацнейшы за крык. О Езу, навучы мяне таксама з пакораю прымаць крыж маіх штодзённых абавязкаў, клопатаў, цярпенняў, ведаючы, што Ты ніколі не даеш больш цяжкага Крыжа, чым той, які патрэбны для збаўлення маёй душы! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 3 Першае падзенне Езуса пад цяжарам Крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Езу, Ты падаеш першы раз пад цяжарам Крыжа, несучы яго на Галготу, але ўстаеш і зноў ускладаеш на плечы Крыж, і крочыш далей... Часам, і ў маім жыцці здараюцца падзенні, як фізічныя, так і духоўныя. Падзенне — гэта выпрабаванне маёй моцы. Ты паказваеш мне, Езу, што я — слабы чалавек, але сапраўдную моц можаш даць мне толькі Ты, Пане, бо Твая моц дасканаліцца ў маёй слабасці. Навучы мяне, Езу, не ўпадаць у роспач, калі часам здарыцца падзенне ў маім духоўным жыцці, калі аддалюся ад Цябе праз грэх. Дай мне, Езу, мужнасці, зруйнуй фальшывы сорам і дапамажы мне падняцца, стаць у праўдзе і адважна прасіць у Цябе прабачэння ў сакрамэнце пакаяння. Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас Cтацыя 4 Езус сустракае Сваю Маці С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! О, якая вялікая бязмежная любоў! Любоў і спагада блізкага чалавека асабліва ў цяжкую хвіліну! Сапраўдная Любоў — некрывадушная, яна радзяляе не толькі радасць, але і пакуты. На Сваім Крыжовым шляху, Езу, Ты сустрэў Сваю Маці! Яна не наракала на жыццё, чаму так сталася, што Яе Сын Адзінародны павінен цярпець такія жудасныя пакуты! Яна з глыбокім болем перажывала ўсё ў Сваім сэрцы, у маўчанні, у пакоры... Найсвяцейшая Марыя Панна прыняла гэта з вялікім даверам, ведаючы, што любоў бескарыслівая – ахвярная і што Сын Яе церпіць за Збаўленне ўсяго чалавецтва! О Марыя, мая духоўная Маці, навучы мяне з пакораю і даверам прымаць у жыцці Божую волю! Tваёй абароне аддаёмся… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 5 Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці Крыж С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Езу! На Тваім пакутным Крыжовым шляху сустракаецца чалавек, якога змушаюць Табе дапамагчы. Сымон стомлены, вяртаючыся з працы, неахвотна ўскладае сабе на плечы Крыж іідзе з Табою. Ён нават і не разумее, чаму менавіта ён павінен дапамагаць незнаёмаму чалавеку, прымаючы Цябе за злачынцу. Сымон Кірынэец не ведае, што праз дапамогу нясення Крыжа на Галготу, атрымае Божае благаслаўленне — вялікую ласку для Збаўлення сваёй душы. О Езу, прашу Цябе, навучы мяне дапамагаць бліжнім, не чакаючы ад іх узнагароды ці нават простай падзякі, ведаючы, што сапраўднай узнагародай з'яўляецца жыццё вечнае ў Валадарстве Нябесным! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 6 Вераніка выцірае твар Езуса С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Вось учынак бескарыслівай любові! Не саромеючыся і не разважаючы доўга, што падумаюць іншыя людзі з натоўпу, Вераніка адважна выйшла насустрач Езусу, каб выцерці Яго збалелы скрываўлены твар, тым самым прыносячы Яму хоць маленькую палёгку. Учынак малы, просты, але ад чыстага сэрца, не пад прымусам, а з любові. Вераніка не чакала аніякай узнагароды. Але Любоў — магутная сіла, здольная ператвараць малыя ўчынкі ў вялікія! Як доказ таму – адбітак Твайго Святога Аблічча, Езу, на хустцы Веранікі! Гэта Твой просты падарунак жанчыне з чыстым сэрцам, гэта пацалунак бескарыслівай любові! О Езу, навучы мяне таксама заўважаць побач тых, каму патрэбна мая дапамога, і, здзяйсняючы ўчынкі міласэрнасці, ахвярна служыць бліжнім. Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 7 Другое падзенне Езуса пад цяжарам Крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Стомлены Езус крочыць па дарозе... Крыж з кожным крокам здаецца ўсё цяжэйшым, але ж гэта той самы Крыж, не іншы. Толькі Езус паступова губляе сілы. Яго ўсё больш прыгнятаюць грахі і здрады людзей. І вось імгненне... Езус спатыкаецца і падае. Над Ім насміхаюцца і здзекваюцца з Яго, праклінаюць, бічуюць. Але Ён ведае кошт Збаўлення душы чалавека. Езу, Ты прыйшоў паклікаць грэшнікаў да пакаяння. Тваё другое падзенне пад Крыжам —невыпадковае, таму што чалавек часта жыве ў стане смяротнага граху, але з прычыны сваёй духоўнай слепаты не бачыць гэтага, таму што ўжо прызвычаіўся да такога ладу жыцця. Часам чалавек нават не адчувае патрэбы шчырага пакаяння перад Богам за здзейснены грэх. Езу! Пакажы мне мае грахі і правіны, якія мяне ад Цябе аддаляюць, і дай ласку шчырага жалю за іх, пакаяння і навяртання сэрца! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 8 Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! «Не па Мне плачце, а па сабе і па дзецях вашых!» — кажаш Ты, Езу, калі сустракаеш на Сваім пакутным шляху ерузалемскіх жанчын. Ты прыносіш палёгку і суцяшэнне тым, хто гэтага патрабуе, і ніколі не пакідаеш без Сваёй дапамогі тых, каму яна найбольш патрэбна. Для кожнага чалавека, Езу, Ты знаходзіш патрэбныя словы суцяшэння, бо Слова Тваё святое – сапраўды жывое і дзейснае! Езу! Прашу Цябе, учыні так, каб слёзы шчырага пакаяння і любові сталі для мяне такімі ж патрэбнымі ў маім духоўным жыцці, як хлеб штодзённы, і каб я заўсёды годна перажываў сакрамэнт пакаяння і яднаўся з Табою ў сакраманце Святой Эўхарыстыі, прымаючы з чыстым сэрцам Тваё Святое Цела і Найдаражэйшую Кроў! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 9 Трэцяе падзенне Езуса пад цяжарам Крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Езу! Ты амаль губляеш прытомнасць, падаеш на зямлю, Крыж моцна прыціскае Цябе да зямлі. Ужо трэці раз Ты падаеш, несучы Крыж на Галгофу. Здавалася б усё скончана... Ты не маеш больш сілаў устаць. Але Твая любоў нашмат большая, чым грахіўсяго чалавецтва. Толькі з любовіда чалавека Ты, прыкладаючы вялікія намаганні праз жудасныя пакуты і перамагаючы боль, устаеш, каб узысці з Крыжам на Галготу – на тое месца, дзе павінна адбыцца збаўчая крывавая ахвяра! Езу! Калі я ўпаду пад цяжарам грахоў і мая душа будзе клікаць Цябе – майго адзінага Збаўцу, дапамажы мне падняцца з бездані грахоў, спадзеючыся толькі на Тваю сілу, на моц Святога Крыжа і Тваёй найдаражэйшай Святой Крыві! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 10 З Езуса Хрыста здзіраюць аддзенне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Езу! У Цябе забралі ўсё, нават вопратку, якая прыкрывала Тваё збічаванае, зраненае Цела. Не здолелі адабраць у Цябе толькі чалавечую годнасць. Чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае! Езу! Ты меў чалавечы сорам, але аддаў усё, што меў: аддаў злосным злачынцам сваю вопратку! Гэта жэст бескарыслівай любові – аддаць усё, не затрымліваючы нічога для сябе! Бо самая галоўная каштоўнасць - гэта душа чалавека! Цела забіваюць, але душу забіць не могуць! Таму што чалавек не здольны знішчыць тое, што створана Усемагутным Богам. Езу! Навучы мяне больш даваць, а не прасіць штосьці для сябе, бо, даючы патрабуючым, атрымліваем нашмат больш, і той, хто аддае, перажывае духоўную радасць. Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 11 Укрыжаванне Езуса С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! О Езу, мой Збаўца! Ты палюбіў мяне першы, Ты пазнаў мяне яшчэ да майго нараджэння. Маё імя ўжо тады было пазначана на Тваіх святых далонях, якія цяпер з любові да мяне Ты даеш прабіць доўгімі затупленымі цвікамі. Ты церпіш жудасныя пакуты і нясцерпны боль за мяне. Ты цярпеў гэты боль за тых, каму дазволіў прыбіць Свае рукі да Крыжа. Езу, Ты прабачыў усім: хто зневажаў Цябе, хто прыбіваў Цябе да Крыжа! Вось сапраўдная бескарыслівая Любоў! Езу Хрысце! Ты Сам вучыў, што няма на свеце большай любові, чым калі хто жыццё сваё аддасць за сваіх сяброў. Навучы мяне, Езу, верыць, спадзявацца, цярпець і любіць! Навучы любіць так, як любіш Ты: проста, шчыра і бескарысліва! Навучы мяне прабачаць так, як Ты прабачаеш нам, грэшным! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 12 Смерць Езуса на Крыжы С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! О Крыж святы! О Крыж Збаўлення! Благаслаўлёнае дрэва Крыжа, на якім цярпеў і паміраў Божы Сын! — Ойча, у рукі Твае аддаю Я Дух Мой! — усклікнуў Езус моцным голасам і сканаў... (Малітва ў маўчанні сэрца, а потым Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому...) С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 13 Цела Езуса здымаюць з Крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Здавалася, па чалавечых меркаваннях цяпер сапраўды ўсё скончана. Але ўсё толькі пачынаецца: Любоў Божая не памірае. Яна трывае праз вякі, яна жыве зараз у нашых сэрцах! Любоў немагчыма забіць! Любоў жыла і ў Беззаганным Сэрцы Балеснай Маці, калі Ёй на рукі паклалі Цела Езуса, знятае з Крыжа. Маці Балесная, Найсвяцейшая Панна Марыя, мы – Твае дзеці, таму што Твой улюбёны Сын, наш Збаўца, Езус Хрыстус, даў нам Цябе за Маці, каб Ты дапамагала нам у змаганні з сіламі цемры, са спакусамі злога. Таму што Ты ніколі не пакідаеш без сваёй мацярынскай апекі ўсіх тых, хто да Цябе шчырым сэрцам звяртаецца! І ніводная душа, якая шчыра просіць Тваёй апекі і дапамогі, ніколі яшчэ не была падманута, таму, Найсвяцейшая Панна Марыя, выпрасі для нас, сваіх дзяцей, ласкі ўзрастання ў цнотах веры, надзеі і бескарыслівай Божай Любові! Тваёй абароне аддаёмся… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 14 Цела Езуса паклалі ў грабніцу С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты! Скатаванае Цела Езуса, якое ўжо не мела ў сабе жыцця, паклалі ў грабніцу і камень вялікі прывалілі да магілы... Чалавека забілі, але не Бога! Таму што Божая моц, Божая любоў перамагла смерць! У гэтай стацыі Езус дае надзею тым, хто яе не мае: надзею на вечнае жыццё, на збаўленне душы праз Сваё хвалебнае ўваскрасенне. Менавіта таму пасля пакутнай крывавай пятніцы надыходзіць ціхая субота - дзень чакання, дзень падрыхтоўкі сэрца да сустрэчы з Хрыстом у вялікі дзень Пасхі, дзень Яго светлага хвалебнага Уваскрасення. Укрыжаваная Любоў — крыніца суцяшэння! Укрыжаваная Любоў — душы маёй збаўленне! Хвала Табе, Хрыстэ, за Тваю жывую прысутнасць сярод нас, за тое, што даеш нам Сябе ў Святых Дарах! Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… С.: Які за нас цярпеў ад ранаў, Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! МАЛІТВА НА ЗАКАНЧЭННЕ КРЫЖОВАГА ШЛЯХУ Святы Божа, Святы моцны, Святы несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам (3 разы) О Кроў і Вада , якая выцекла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса, як крыніца міласэрнасці да нас — давяраем Табе! Езу, давяраем Табе! (3 разы) Для атрымання Божага дару адпусту памолімся ў інтэнцыях Святога Айца. Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… альбо Тваёй абароне аддаёмся… Тэкст Анастасіі Блусянковай
Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03.2017 16:36
2 сакавіка 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 64-е пленарнае (пазачарговае) пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для чыгуначнікаў у Будславе
05.08.2017 13:55
Глыбокапаважаныя браты і сёcтры, працаўнікі Беларускай чыгункі.
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на Дзень кансэкраванага жыцця
30.01.2014 14:47
2 лютага ў Касцёле адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця. “Касцёл у гэты дзень асаблівым чынам падкрэслівае глыбокі змест кансэкрацыі асобы, якая аддаецца Пану Богу з поўным даверам, беручы на сябе абавязак захоўваць евангельскія парады, дадзеныя самім Езусам Хрыстом. Вельмі важна, каб кожнае пакаленне вернікаў ведала і цаніла гэтыя парады і тых, хто на іх будуе сваё жыццё і служэнне”, - піша біскуп Пінскі ў пастырскім лісце з гэтай нагоды.
Змяненні ў тэкстах успаміну святога Юзафа ў Эўхарыстычных малітвах
14.11.2014 14:41
«РЫМСКІ ІМШАЛ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ»
Паведамленне з 58-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.12.2014 00:00
5 снежня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 58-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы на распачацце новага навучальнага года ў школе
03.09.2017 18:49
Мінскі архікатэдральны касцёл, 3 верасня 2017 г. Пастаянна ўдасканальвацца
Крыжовы шлях «Пане, памнож у нас веру»
12.03.2013 15:05
Стаім, Пане, на дарозе, якая вядзе на Галгофу. Хочам быць побач з Табой у апошніх перажываннях, якія напоўнілі Тваё сэрца перад смерцю. Прыходзім прасіць аб умацаванні нашай веры і веры нашых бліжніх. Учыні, каб разам з Тваёй малітвай і нашая малітва была пачута Айцом.
Паведамленне з 57-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
17.06.2014 16:03
17 чэрвеня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 57-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які прыбыў разам з арцыбіскупам на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap.
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2014 года
26.11.2014 00:00
Тэкст ліста на польскай мове>>> Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія дыяцэзіяне!
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на свята арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала падчас пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
29.09.2017 18:59
Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае свята найбольш вядомых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, якія залатымі літарамі ўпісаліся ў гісторыю збаўлення.
Літаніі
15.07.2008 17:25
Літанія да Найсвяцейшага Імені Езус Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская) Літанія да святога Юзафа Літанія да ўсіх святых (літургічная) Літанія да ўсіх святых (паралітургічная) Літанія да Духа Святога Літанія да Беззаганнага Сэрца Марыі Літанія за памерлых Літанія да Найсвяцейшай Тройцы Літанія да Божай Міласэрнасці Літанія да святога Яна Паўла ІІ
Віншаванне старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі новаабранаму папу Францішку
14.03.2013 13:25
13 сакавіка 2013 г. Яго Святасці Францішку Ватыкан Святы Ойча З вялікай радасцю мы прынялі шчаслівую навіну, што Калегія кардыналаў пад натхненнем Духа Святога даверыла Вашай Святасці высокую пасаду Пятра.
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2014
26.11.2014 10:12
Тэкст паслання на польскай мове>>> Адвэнт — час Божай інтэрвенцыі
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас X Малітоўнай сустрэчы моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянцы
28.07.2017 18:31
Вялікае ўчыніў мне Усмагутны (пар. Лк 1, 49) Глыбокапаважаныя браты і сёстры, дарагая моладзь!
Малітвы
15.07.2008 17:15
Асноўныя малітвы на працягу дня Агульны катэхізіс Малітвы ў розных патрэбах Малітвы да Маці Божай Малітвы да святых і благаслаўлёных Малітвы на кожны дзень тыдня Парадак святой Імшы (Ordo Missae) Літаніі Набажэнствы на працягу літургічнага года Асноўныя малітвы на лацінскай мове
Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2013
01.04.2013 03:00
«Заклік да Божай Міласэрнасці — гэта заклік да захавання годнасці чалавека, каштоўнасці кожнага чалавека, падставай чаго з’яўляецца жыццё, зачатае ўжо ва ўлонні маці. Абавязак кожнага чалавека, а значыць кожнага хрысціяніна і няверуючага, — абараняць гэтае жыццё», — нагадваюць беларускія біскупы ў Пастырскім пасланні на ўрачыстасць Звеставання Пана.
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2014
22.12.2014 08:49
Тэкст паслання на польскай мове>>> Каляды — заўсёды актуальны Божы дар
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы на распачацце новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля
03.09.2017 11:27
Мінскі касцёл свв. Сымона і Алены, 2 верасня 2017 г. Новы навучальны год – час кайросу
Літанія да Духа Святога
15.07.2008 15:42
(для прыватнага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы мудрасці, – змілуйся над намі. Духу Святы розуму, – змілуйся над намі. Духу Святы рады, – змілуйся над намі. Духу Святы мужнасці, – змілуйся над намі. Духу Святы ўмеласці, – змілуйся над намі. Духу Святы пабожнасці, – змілуйся над намі. Духу Святы боязі Божай, – змілуйся над намі. Духу Святы, Святло прарокаў і Апосталаў, – змілуйся над намі. Духу Святы, наш Суцяшыцелю, – змілуйся над намі. Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Духу Святы, Божа. Будзь да нас літасцівы, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Ад празмернага спадзявання на Божую міласэрнасць, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад усялякай роспачы і сумнення ў Божай ласцы, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад супраціўлення спазнанай праўдзе веры, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад зайздрасці бліжняму, які мае Божую ласку, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад закамянеласці сэрца, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад смерці без пакаяння, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад усялякіх злых і распусных учынкаў і думак, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад кары вечнай, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Праз цудадзейную справу Тваю пры зачацці Езуса Хрыста, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Праз прыйсце Тваё ў языках вогненных, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Мы, грэшныя, Цябе просім, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб Касцёл Твой святы накіроўваць і захоўваць у згодзе меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас у пабожнасці і пакоры ўзмацніць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас сталасцю і мужнасцю адарыць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб думкі нашыя да жадання нябесных спраў узнесці меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас ачысціць і для годнага жыцця дзеля Цябе прысвяціць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас у цярпенні нашым суцешыць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас у міласці сваёй упэўніць меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб нас усіх да хвалы вечнай давесці меў ласку, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Каб мы Цябе любілі і дзеля Цябе грахоў асцерагаліся, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. С.: Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа. Н.: І духа справядлівасці аднаві ў душы маёй. С.: Пане, выслухай малітвы нашыя. Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць. Молімся: Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн.
Старонка 12 з 23
У пачатак
Назад
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа