Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Праца на місіях
Пятніца, 29 сакавіка
Касцёл у свеце: як перажываюць Вялікі пост і Вялікдзень эскімосы ў Арктыцы
29.03.2024 13:13
Пра тое, як праходзіць Вялікі пост і Пасха ў канадскай Арктыцы, расказаў ксёндз Даніэль Шварц OMI, святар з кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі.
Серада, 20 сакавіка
Амазонія: сведчанне сястры місіянеркі, якая плавае на караблі-шпіталі, што нясе надзею і суцяшэнне
20.03.2024 17:28
Каманда карабля-шпіталя «Папа Францішак» на Амазонцы ў Бразіліі аказвае медыцынскую і духоўную дапамогу каля 5200 чалавекам, якія жывуць у аддаленых і цяжкадаступных мясцінах.
Панядзелак, 16 кастрычніка 2023
У новым нумары газеты «Слова жыцця» — поўны тэкст інтэрв’ю са святаром і правазнаўцам Андрэем Зноскам
16.10.2023 12:42
Чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 18 (616) 2023) знаёміць з актуальнымі тэмамі жыцця і дзейнасці Касцёла ў дыяцэзіі, у Беларусі і ў свеце.
Пятніца, 6 мая 2022
Вербіст беларускага паходжання стане біскупам у Папуа — Новай Гвінеі
06.05.2022 15:09
7 мая ў Папуа — Новай Гвінеі прыме біскупскае пасвячэнне ксёндз Валенты Грык з Таварыства Божага слова (вербіст).
Пятніца, 27 жніўня 2021
З Афганістана эвакуявалі апошніх місіянераў
27.08.2021 11:02
У Рым былі эвакуяваныя апошнія місіянеры, якія на працягу мінулых гадоў неслі служэнне ў Афганістане.
Панядзелак, 1 чэрвеня 2020
Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій: Бог чакае нашай асабістай гатоўнасці
01.06.2020 14:12
31 мая было апублікавана пасланне Папы Францішка на 94-ы Сусветны дзень місій. Дакумент мае назву «Вось я, пашлі мяне ( Іс 6, 8)».
Панядзелак, 27 красавіка 2020
Ксёндз Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў місійны крыж з рук біскупа Станеўскага і рыхтуецца выехаць на місію ў Афрыку
27.04.2020 16:18
26 красавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў благаслаўленне і ўручыў місійны крыж ксяндзу Анджэю Ганчару.
Серада, 19 лютага 2020
Папа Францішак увёў місіянерскую практыку для дыпламатаў Святога Пасаду
19.02.2020 17:07
У лісце Папы Францішка да кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі арцыбіскупа Джозэфа Марыно тым, хто паступае на дыпламатычную службу Святога Пасаду, прапануецца правесці год у адной з дыяцэзій для атрымання місіянерскага досведу.
Субота, 19 кастрычніка 2019
Паведамленне на Сусветную нядзелю місій біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
19.10.2019 14:04
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі Пінск, 17 кастрычніка 2019 г. Дарагія дыяцэзіяне! На працягу апошняга тыдня ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам мы асаблівым чынам молімся ў інтэнцыях місійных спраў. Памятаем заданне нашага Пана Езуса Хрыста, якое Ён нам пакінуў перад Унебаўшэсцем: занесці Добрую Вестку аб збаўленні да кожнага без выключэнняў (гл. Мк 16, 15–16). Атрымаўшы гэтае заданне ад Боскага Настаўніка, усе вучні, напоўненыя Духам Святым, распачалі сваю місійную евангелізацыйную справу. Яна працягваецца па сённяшні дзень. І будзе працягвацца «аж да сканчэння веку» ( Мц 28, 20). Гэтая евангелізацыйная «эстафета» на пэўным этапе гісторыі дайшла да нашых продкаў і да нас. У сваю чаргу нашым заданнем з’яўляецца перадаць гэтую «эстафету» веры далей. Уся наша гісторыя — гэта драматычная, напоўненая разнастайнымі радасцямі і болем місія перадачы веры ў Езуса Хрыста. Папа Францішак заахвочвае нас, каб у кастрычніку мы асаблівым чынам звярнулі ўвагу на гэтую надзвычай важную справу і заданне кожнага хрысціяніна: быць місіянерам збаўлення. Нашае пакліканне да місіянерства бярэ пачатак у сакрамэнце хросту — браме новага жыцця кожнага вызнаўцы Езуса. Нездарма Ён заклікае нас не проста прапаведаваць, але ісці і дапамагаць кожнаму ахрысціцца «ў імя Айца і Сына, і Духа Святога» ( Мц 28, 19). Умілаваныя! Мы не адны ў гэтым свеце, і нельга нам клапаціцца толькі пра саміх сябе. Папа Францішак заклікае нас пачынаць сваю хрысціянскую місійную дзейнасць з асяроддзя сям’і і працы, але на гэтым не спыняцца. Ісці далей. Асабліва сёння, калі ва ўсім свеце адзначаем Місійную нядзелю, мы павінны памятаць пра тых, хто прапаведуе веру на далёкіх кантынентах, у аддаленых кутках зямлі. Там жывуць людзі і служаць місіянеры, якія чакаюць нашай падтрымкі, выражанай у малітве і ахвярным чыне салідарнасці. Некалькі гадоў таму арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн праводзіў у горадзе Арс у Францыі рэкалекцыі для святароў, сабраных з розных краін свету. Падчас гэтых духоўных практыкаванняў адбываліся размовы аб жыцці Касцёла. Хтосьці выказаў даволі песімістычны погляд пра будучыню хрысціянства і запытаўся, ці вытрымае Касцёл усе выпрабаванні, якія яго чакаюць. Кардынал адказаў: «Напэўна, вытрымае, але нідзе не сказана, што гэта будзе Касцёл у Еўропе». Божая справа не мае ні геаграфічных, ні гістарычных межаў. Касцёл трывае вечна. Ён павінен выконваць сваю збаўчую місію ў тым часе і месцы, дзе кожнаму пакаленню хрысціянаў дадзена жыць. Сёння, у Сусветную місійную нядзелю, мы дзякуем Пану Богу за дар місіянераў, якія прынеслі веру на нашу зямлю. Дзякуем і молімся за нашых продкаў, якія перадалі нам дар веры і святога хросту. Молімся за тых, хто ахвяраваў сябе, каб быць місіянерам Хрыста сярод людзей, якія яшчэ не ведаюць Касцёла. Просім таксама Бога аб тым, каб мы не забывалі пра місійнасць нашай веры. Быць хрысціянінам, католікам — гэта дзяліцца радасцю Евангелля, прыводзіць да святых сакрамэнтаў збаўлення кожнага. Таму будзем жа місіянерамі ў перадачы «эстафеты» веры наступнаму пакаленню людзей, якія вакол нас. Агорнем малітвай тых, хто прысвяціў сваё жыццё місіянерскаму служэнню. Будзем мець адкрытае сэрца і ахвярныя далоні, каб дапамагаць Касцёлу ў выкананні яго збаўчага місіянерскага задання ў гэтым свеце. З пастырскім благаслаўленнем, + Антоні Дзям’янка Біскуп Пінскі
Субота, 25 мая 2019
Усход — справа тонкая. Як жыве і служыць беларускі святар у Казахстане
25.05.2019 09:09
На прасторах былой савецкай імперыі, нават у самых аддаленых яе частках, жывуць католікі, якія часта траплялі туды не па сваёй волі. Сведчаннем пра жыццё вернікаў у Казахстане і сваё служэнне ў гэтай азіяцкай краіне дзеліцца кс. Павел Федаровіч , марыянін з Беларусі.
Серада, 15 мая 2019
Капуцын з Беларусі скіраваны на місію ў Грузію
15.05.2019 12:23
Брат Алег Вайцяховіч, святар з Беларускай кустодыі Ордэна меншых братоў Капуцынаў, адпраўляецца на місію ў Грузію. 14 мая ў парафіі св. Францішка Асізскага ў Мінску брату Алегу быў урачыста ўручаны місійны крыж.
Серада, 1 мая 2019
Ва Уздзе сустрэліся са святаром, які працуе на Мадагаскары
01.05.2019 15:39
28 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе адбылася сустрэча з кс. Пятром Кемніцам MSF, які больш за шэсць гадоў працуе на Мадагаскары.
Чацвер, 25 красавіка 2019
З працай каталіцкіх місіянераў на Мадагаскары можна пазнаёміцца ва Уздзе і Негарэлым
25.04.2019 11:22
У нядзелю Божай міласэрнасці 28 красавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Узда і ў п. Негарэлае (Стаўбцоўскі дэканат) адбудуцца сустрэчы з кс. Пятром Кемніцам — місіянерам, які працуе на Мадагаскары.
Панядзелак, 31 снежня 2018
Капуцын з Беларусі скіруецца на місію ў Афрыку
31.12.2018 12:10
29 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах падчас святой Імшы адбылося ўручэнне місійнага крыжа новаму місіянеру з Беларусі брату Валерыю Кунгеру OFMCap.
Пятніца, 11 жніўня 2017
72 аперацыі за 10 дзён: польскія хірургі пра місію ў Камеруне
11.08.2017 08:07
Фонд гуманітарнай дапамогі Redemptoris Missio ў Польшчы на працягу двух гадоў рыхтаваўся да рэалізацыі праекту па медыцынскай дапамозе ў Камеруне. У гэтыя дні ў Польшчу вярнуліся тры ўрачы, якія на працягу дзесяці дзён працавалі ў афрыканскім місійным шпіталі.
Чацвер, 9 сакавіка 2017
Беларускі дыякан пра місіі ў Афрыцы: «Дзяцей даводзілася лячыць са слоўнікам у руках»
09.03.2017 13:17
Тры з паловай месяцы правёў на місіях у Камеруне беларускі дыякан Анджэй Ганчар. Ён працаваў у дзіцячым місійным прытулку, якім вось ужо 23 гады кіруе польскі дамініканін а. Дарыюш Гадавы OP.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.