Чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 18 (616) 2023) знаёміць з актуальнымі тэмамі жыцця і дзейнасці Касцёла ў дыяцэзіі, у Беларусі і ў свеце.
Не прыпадабняцца да духавенства, але знайсці сваё месца ў Касцёле. Адносна ўдзелу свецкіх вернікаў у дзейнасці касцёльных структур на парафіяльным узроўні ідзе гаворка ў вялікім інтэрв’ю з пробашчам парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе ксяндзом канонікам Андрэем Зноскам, спецыялістам у галіне касцёльнага і свецкага права.
Урыўкі з інтэрв’ю публікаваліся на Catholic.by.
Касцёл у Казахстане вачыма ксяндза з Гродзенскай дыяцэзіі. Сваім місіянерскім досведам з чытачамі дзеліцца святар, які паўтара гады нясе душпастырскае служэнне ў архідыяцэзіі ў Астане.
Як крытычна ацэньваць сябе? Пра тое, як быць для сябе больш адвакатам, чым пракурорам, разважае ў традыцыйнай рубрыцы псіхолаг.
Пазнаёміцца з матэрыяламі нумара на беларускай і польскай мовах можна ў PDF-версіі ТУТ>>>
Набыць газету можна пачынаючы з 15 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).