11–13 лістапада адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў і духоўных асоб ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у цэнтры Caritas у Ляскоўцы каля Бараўлянаў, што пад Мінскам.
Арганізатары запрашаюць узяць удзел у рэкалекцыях сем’і і духоўных асоб з усёй Беларусі.
Удзел у духоўных практыкаваннях ад «Сужэнскіх сустрэч» дае магчымасць і шанц наблізіцца адзін да аднаго, аднавіць эмацыйную сувязь у сужэнстве, вырвацца з бясконцых абавязкаў, руціны, працоўных пытанняў і заўважыць адно аднаго нечаканым чынам.
Унікальная аўтарская праграма рэкалекцый ужо 19 гадоў дапамагае сужонкам з Беларусі не толькі выходзіць са шматлікіх крызісаў сужэнскага жыцця, паглыбляць свае адносіны, абнаўляць пачуцці, рабіць пэўныя крокі насустрач адно аднаму, насустрач сваім дзецям, блізкім і іншым людзям.
Каму найбольш адпавядае праграма рэкалекцый?
- Сем’ям, якія перажываюць крызіс у розных сферах свайго сужэнскага жыцця, якія, магчыма, сёння нават не вераць у тое, што ёсць выйсце.
- Сем’ям, якія маюць трывалыя добрыя адносіны, але разумеюць, што пра адносіны вельмі важна ўвесь час клапаціцца. Ад гэтага клопату залежыць развіццё і ўмацаванне адносін.
- Сем’ям, якія толькі пачалі свой шлях і жадаюць закласці трывалы падмурак, на якім можна будаваць і развіваць свае маладыя адносіны.
- Духоўным асобам, якія хочуць развіваць свой дыялог і свае адносіны з Богам і іншымі людзьмі
«Сужэнскія сустрэчы» падчас рэкалекцый прапануюць вельмі канкрэтны інструмент — дыялог, які пасля удзельнікі змогуць самастойна выкарыстоўваць у сваёй штодзённасці, каб будаваць не толькі адносіны паміж сабою, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы і іншымі людзьмі.
Вось некалькі сведчанняў ад удзельнікаў рэкалекцый:
— Праграма рэкалекцый дазволіла нам вярнуцца адно да аднаго. Бытавыя справы, дзеці, абавязкі нас так аддалілі. А тут мы зноў пачалі размаўляць і слухаць па правілах дыялогу. Шмат працы ў адносінах у нас наперадзе, але цяпер мы маем надзею і інструмент для гэтага.
— Гэта быў для нас падарунак з нябёсаў на 25-годдзе нашага сужэнскага жыцця. Тут мы былі па-новаму разам, удзел у праграмме зноў зблізіў нас. Мы адкрылі нашае новае, больш сталае «разам».
— Мы вельмі маладая пара, у шлюбе менш за адзін год. Першапачаткова мы хваляваліся, што, магчыма, гэтая форма не для нас, а для сем’яў з вялікім стажам. Аднак мы хутка зразумелі, што тэмы былі важныя і вельмі карысныя для нас, што яны далі нам такі інструмент, які важна выкарыстоўваць зараз і прытрымлівацца яго ў будучыні.
Арганізацыйныя пытанні
Усе неабходныя санітарныя меры падчас правядзення рэкалекцый будуць забяспечаны: колькасць уздельнікаў строга абмежавана, масачны рэжым, сродкі дэзінфекцыі і г.д.
- Пачатак рэкалекцый у пятніцу 11 лістапада ў 18.00.
- Заканчэнне рэкалекцый у нядзелю 13 лістапада каля 15.00.
- У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
- Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.
- Адрас: Мінскі р-н,в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 (каля Бараўлянаў).
- Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44
Нашыя сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі. Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!
Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:
- Ад вечароў для закаханых да сужэнскіх сустрэч. Адзін год з жыцця маладажонаў Марты і Паўла
- «Наша знаёмства адбылося ў інтэрнэце». Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця Гелі і Вовы Белаусаў
- Дыялогі Олі і Сашы: адчуванне каштоўнасці нашага «разам»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Крошкі» для сужэнскіх адносін на кожны дзень — рэцэпт ад сям’і Панамаровых
- «Я ехала на ўік-энд, не ведаючы, што там будзе». Гісторыя сям’і Яўгена і Вольгі Хілько
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Бог пакрыху, маленькімі крокамі прыходзіў у нашае жыццё»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыя сям’і Ганны і Юрыя Лугаўцовых
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыі ўдзельнікаў «Сужэнскіх сустрэч»