Адміністрацыя Савецкага раёна горада Мінска да Міжнароднага дня сям'і арганізавала 16 мая ў парку імя Уладзіміра Мулявіна ў Мінску «Фестываль сям’і». Сярод удзельнікаў свята былі прадстаўнікі руху «Сужэнскія сустрэчы».
Прысутныя ўдзельнікі руху прадставілі сваю працу ў прэзентацыі з галоўнай сцэны, а таксама ў тэматычным намёце.
У прэзентацыі нацыянальны духоўны дарадчык «Сужэнскіх сустрэч» брат Алег Шэнда OFMCap, адзначыў:
«Сям’я ў нашай краіне мае асаблівую вартасць. Наша дзяржава прыкладае шмат намаганняў у сферы падтрымкі сем'яў. Царква і Касцёл з’яўляюцца нібы другой рукой, якая клапаціцца пра сям’ю. Намаганні ўсіх нас скіраваны на тое, каб у сваіх адносінах сужонкі былі не проста побач, але разам».
Затым брат Алег перадаў слова нацыянальным лідарам руху Дар’і і Яўгену Горбач, якія прадставілі слухачам накірункі працы руху: «Вечары для закаханых» і «Уікенды для сужонкаў».
Праца намёта дазволіла удзельнікам і гасцям урачыстасці ячшэ лепш пазнаёміцца з дзейнасцю руху ў Беларусі.



































