Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Дакументы ККББ
Чацвер, 24 верасня
Інструкцыя пра пастаянную паслугу лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла на Беларусі
24.09.2026 20:16
ІНСТРУКЦЫЯ пра пастаянную паслугу лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла на Беларусі Агульныя палажэнні 1. Касцёл, здзяйсняючы місію абвяшчэння Евангелля і асвячэння Божага народа, прызнае і развівае дары, якія Святы Дух удзяляе ўсім ахрышчаным. Удзел свецкіх вернікаў у жыцці касцёльнай супольнасці не з’яўляецца дадаткам да служэння духавенства, але вынікае з годнасці хросту, з агульнага святарства вернікаў і з адказнасці за будаванне цела Хрыстовага. 2. Свецкія вернікі ад апостальскіх часоў прымалі актыўны ўдзел у развіцці Касцёла [1] . Таксама і ў нашы дні многія вернікі праяўляюць шчыры клопат пра яго, імкнуцца больш глыбока перажываць сваю рэлігійнасць і жадаюць, каб касцёльныя ўлады адпаведным чынам заўважалі іх здольнасці і таленты. Імпульс, зададзены паўсюднаму Касцёлу Сінодам Біскупаў 2021-2024 гг., дазваляе нам нанова адкрыць і пераасэнсаваць гэту рэчаіснасць у святле выклікаў сучаснасці і актуальных душпастырскіх заданняў. 3. Жывая супольнасць Касцёла найбольш поўна выяўляе сябе ў літургічным святкаванні. Само ж паняцце «Літургія» (ад грэч. Leitourgia ) этымалагічна адносіцца да феномена агульнай справы або супольнага дзеяння. Таму важна, каб роля свецкіх вернікаў у гэтай сферы была асаблівым чынам канкрэтызаваная. 4. Згодна з кан. 228§1 і кан. 230§1 свецкія вернікі, прызнаныя прыдатнымі, могуць выконваць некаторыя касцёльныя заданні, у прыватнасці – быць прызначаны да пастаянных паслугаў лектара або акаліта. Канферэнцыі Біскупаў ўстанаўліваюць ўмовы адносна асобы, якім павінны адпавядаць кандыдаты на гэтыя служэнні, і вызначаюць шляхі фармацыі, якія неабходна прайсці, каб атрымаць доступ да гэтых служэнняў [2] . Пры гэтым належыць памятаць, што хоць дзеючая дысцыпліна Касцёла прадугледжвае шматлікія формы абвяшчэння Божага слова і прапаведавання, якія могуць быць даручаныя свецкім вернікам, аднак па-за гаміліяй і ў адпаведнасці з кананічным правам і ўласнай прыродай гэтых формаў абвяшчэння Евангелля. Адбор кандыдатаў да паслугі лектараў і акалітаў 5. Першаснае распазнанне паклікання да служэння лектара або акаліта адбываецца ў парафіяльнай супольнасці, дзе кандыдат вядомы сваім жыццём, верай і ўдзелам у касцёльным жыцці. Ініцыятыва адносна кандыдатуры можа зыходзіць ад самога верніка або душпастыра парафіяльнай супольнасці. Аднак нельга патрабаваць допуску да служэння як асабістага права. 6. Перад пачаткам фармацыі пробашч праводзіць з кандыдатам грунтоўную размову, падчас якой высвятляюцца матывы, разуменне служэння, сямейная і прафесійная сітуацыя, а таксама гатоўнасць да выканання абавязкаў у парафіі. 7. Лектарамі могуць быць як мужчыны, так і жанчыны, якія маюць адпаведныя здольнасці, а таксама адзначаюцца любоўю да Святога Пісання. Ніжэйшая ўзроставая мяжа кандыдата павінна складаць 14 гадоў. 8. З увагі на культурныя і псіхалагічныя асаблівасці беларускага эклезіяльнага кантэксту акалітамі мэтазгодна прызначаць выключна мужчын, узрост якіх не павінен быць меншым за 35 гадоў. 9. Як будучых лектараў, так і акалітаў павінны характарызаваць перадусім такія якасці, як пабожнасць і руплівае сакрамэнтальнае жыццё, добрая рэпутацыя і прыкладная пастава ў сямейным і прафесійным жыцці, неабходныя інтэлектуальныя здольнасці, наяўнасць адукацыі не ніжэй за сярэднюю, асабістая культура, ахайнасць і знешняя пастава. 10. Не могуць быць дапушчаны да ўстаноўленага служэння асобы, жыццё або публічная дзейнасць якіх супярэчаць веры і маральнаму вучэнню Касцёла, выклікаюць зграшэнне вернікаў або ставяць пад сумненне аўтарытэт касцёльнага служэння. Фармацыя і ўстанаўленне лектараў 11. Фармацыя лектараў павінна адбывацца ў месцах, дзе ёсць магчымасць наладзіць пастаянны дыдактычна-выхаваўчы працэс, паводле адзінай праграмы зацверджанай Канферэнцыяй Біскупаў (канкрэтныя прадметы, колькасць гадзін, тэрмін фармацыі) для ўсяго Касцёла ў Беларусі. 12. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі павінна прызначыць краёвага каардынатара фармацыі лектараў, а ў паасобных дыяцэзіях ардынарыі – рэгіянальных (дыяцэзіяльных) мадэратараў з ліку дасведчаных святароў, якія б клапаціліся пра фармацыю ў рэгіёнах. Душпастыры, якія будуць займацца гэтым пытаннем, павінны падыходзіць да справы з пачуццём адказнасці і пазбягаць усялякага фармалізму 13. Біскупы паасобных дыяцэзій, некалькіх або усе разам, павінен вызначыць месца (напр. парафія або араторый), дзе будудзь рэгулярна, згодна з праграмай, праходзіць фармацыйныя сустрэчы будучых лектараў. 14. Праграма падрыхтоўкі лектараў павінна ўключаць: асновы фанетыкі, тэхнікі маўлення і дыкцыі; практыку карыстання літургічнымі кнігамі; агульныя ўводзіны ў Святое Пісанне; веданне месца Святога Пісання ў літургіі; асноўныя палажэнні біблійнай тэалогіі; практычны курс выканнання паслугі. 15. Пісьмовую заяву кандыдата ў лектары з просьбай аб дыдактычна-выхаваўчай фармацыі перадае дыяцэзіяльнаму мадэратару, разам з іншымі дакументамі (копія пасведчання аб хросце і канфірмацыі, копія пашпарта, два фотаздымкі) пробашч, далучаючы да гэтага сваё меркаванне адносна кандыдата, выказаную пісьмова. 16. Асобам, якія жадаюць прыняць паслугу лектара, пасля адпаведнай фармацыі, неабходна прайсці кваліфікацыйную размову з дыяцэзіяльным мадэратарам. 17. Пасля заканчэння фармацыі кандыдаты у лектары павінны здаць адпаведны экзамен, які павінен уключаць практычнае веданне выканання паслугі. 18. Кандыдат у лектары, з ліку мужчын, павінен скіраваць на імя дыяцэзіяльнага біскупа пісьмовую заяву з просьбай аб удзяленні паслугі, а пасля ў вызначаным часе і месцы прыняць яе, удзельнічаючы ў адпаведным літургічным абрадзе – устанаўленні лектараў. 19. Кандыдат у лектары, з ліку жанчын, таксама павінен скіраваць на імя дыяцэзіяльнага біскупа пісьмовую заяву, аднак з просьбай аб удзяленні спецыяльнага благаслаўлення на выкананне абавязкаў лектара, а затым у вызначаным часе, месцы і форме атрымаць яго. 20. Устанаўленне лектараў з ліку мужчын ажыццяўляецца дыяцэзіяльным біскупам. У выключных выпадках можна прадугледзіць дэлегаванне паўнамоцтваў іншаму прэзбітэру. 21. Благаслаўлення на выкананне абавязкаў лектара, якое прадугледжана для жанчын, ажыццяўляецца біскупам або прэзбітэрам. 22. Літургічнае ўстанаўленне лектараў з ліку мужчын і ўдзяленне благаслаўлення на выкананне абавязкаў лектара з ліку жанчын можа адбывацца ў адным месцы і часе, пры гэтым заўсёды ажыццяўляецца адрозным літургічным чынам. Заданні лектара 23. Падчас святой Імшы і іншых літургічных цэлебрацый лектар: чытае Божае слова, за выключэннем Евангелля; калі няма псальміста, выконвае псальм паміж чытаннямі; калі няма дыякана, абвяшчае інтэнцыі агульнай малітвы; са згоды пробашча ажыццяўляе старшынства ў некаторых набажэнствах (Ружанец, Крыжовы шлях). 24. Лектар таксама можа быць далучаны да біблійнай анімацыі парафіі, падрыхтоўкі іншых чытальнікаў, рэдакцыі парафіяльнай інтэрнэт-старонкі, папулярызацыі рэлігійнай літаратуры, арганізацыі батлеек на біблійныя тэмы і іншых адпаведных душпастырскіх ініцыятыў. Фармацыя і ўстанаўленне акалітаў 25. У Каталіцкім Касцёле ў Беларусі на цяперашнім этапе яго развіцця кандыдатамі ў акаліты могуць быць толькі выпускнікі духоўных навучальных устаноў для свецкіх вернікаў, якімі з’яўляюцца Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля, Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра. 26. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі павінна вызначыць краёвага каардынатара фармацыі акалітаў, а ў паасобных дыяцэзіях ардынарыі – рэгіянальных мадэратараў з ліку дасведчаных прэзбітэраў, якія б клапаціліся пра фармацыю ў рэгіёнах. Душпастыры, якія будуць займацца гэтым пытаннем, павінны падыходзіць да справы з пачуццём адказнасці і пазбягаць усялякага фармалізму. 27. Краёвы каардынатар выконвае функцыю дэлегата Канферэнцыі Біскупаў па справах фармацыі акалітаў, які разам з рэгіянальнымі (дыяцэзіяльнымі) мадэратарамі адбірае кандыдатаў да прыняцця паслугі з ліку жадаючых асобаў, якія атрымалі дыпломы адной з навучальных устаноў, акрэсленых у п. 18, беручы таксама пад увагу патрабаванні, акрэсленыя ў п. 9. 28. Пісьмовую заяву кандыдата ў акаліты з просьбай аб дыдактычна-выхаваўчай фармацыі перадае дыяцэзіяльнаму мадэратару, разам з іншымі дакументамі (копія пасведчання аб хросце і канфірмацыі, копія пашпатра, копія дыплома каледжа, два фотаздымкі) пробашч, далучаючы да гэтага сваё меркаванне адносна кандыдата, выказаную пісьмова. 29. Асобам, якія жадаюць прыняць паслугу акаліта пасля адпаведнай падрыхтоўкі, неабходна прайсці кваліфікацыйную размову з дыяцэзіяльным мадэратарам. Кваліфікацыйная размова павінна адбыцца ў любым выпадку, нават калі кандыдат мае ў дыпломе аб заканчэнні каледжа выдатныя адзнакі. 30. Асоба, якая жадае быць акалітам, апрача агульначалавечых і маральных якасцяў, павінна адзначацца грунтоўнымі спецыяльнымі ведамі. 31. Фармацыя акалітаў павінна адбывацца ў месцах, дзе ёсць магчымасць наладзіць пастаянны дыдактычна-выхаваўчы працэс, паводле адзінай праграмы зацверджанай Канферэнцыяй Біскупаў (канкрэтныя прадметы, колькасць гадзін, тэрмін фармацыі) для ўсяго Касцёла ў Беларусі. 32. Біскупы паасобных дыяцэзій, некалькіх або усе разам, павінен вызначыць месца (напр. парафія або араторый), дзе будудзь рэгулярна, згодна з праграмай, праходзіць фармацыйныя сустрэчы будучых акалітаў. 33. Праграма падрыхтоўкі акалітаў павінна ўключаць тэмы: Літургія ў жыцці Касцёла; літургічны год; святая Імша – структура і значэнне паасобных частак; Эўхарыстыя як успамін, ахвяра і гасціна; прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі; умовы годнага прыняцця Святой Камуніі; эўхарыстычны культ па-за святой Імшой; службовае і паўсюднае святарства ў Каталіцкім Касцёле; свядомасць хросту і значэнне пакаяння ў жыцці хрысціяніна; практычны курс выканнання паслугі. 34. Пасля заканчэння фармацыі кандыдаты у акаліты павінны здаць адпаведны экзамен, які павінен уключаць практычнае веданне выканання паслугі. 35. Кандыдат у акаліты павінен скіраваць на імя дыяцэзіяльнага біскупа пісьмовую заяву з просьбай аб удзяленні паслугі. 36. Дыяцэзіяльны мадэратар прадстаўляе біскупу спіс кандыдатаў і іх пісьмовыя заявы, а таксама выказвае пісьмова сваё меркаванне адносна іх. 37. Кандыдат устанаўліваецца ў паслугу дыяцэзіяльным біскупам праз адпаведны літургічны абрад у вызначаны час і вызначаным месцы. У выключных выпадках можна прадугледзіць дэлегаванне паўнамоцтваў іншаму прэзбітэру. Заданні акаліта 38. Акаліту ў адпаведнасці з разважлівым рашэннем пробашча можа быць даручана выкананне наступных функцый: нясенне крыжа ў працэсіі ўваходу; раздаванне, у выпадку патрэбы, вернікам Святой Камуніі; здзяйсненне пурыфікацыі начынняў (аднак, не на алтары, а толькі на крэдэнсе); выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту для адарацыі без удзялення благаслаўлення; старшынства ў некаторых набажэнствах; занясенне цыборыя з Найсвяцейшым Сакрамэнтам у табернакулюм у выключных выпадках; у выпадку крайняй неабходнасці – занясенне Святой Камуніі хворым. Некаторыя іншыя заўвагі 39. Лектары і акаліты не атрымліваюць ад Касцёла матэрыяльнага ўзнагароджання за сваю паслугу (пар. кан. 230 § 1). 40. Падчас святой Імшы і набажэнстваў літургічным адзеннем лектараў (мужчын) і акалітаў з’яўляецца альба падперазаная цынгулюмам, калі дыяцэзіяльныя нормы або законны звычай не прадугледжваюць іншага. Для лектараў з ліку жанчын літургічнае адзенне не прадугледжана. Іх вопратка павінна быць сціплай і адпавядаць сакральнаму месцу і служэнню. 41. Пацвярджэннем прыняцця паслугі лектара або акаліта з’яўляецца імянное пасведчанне з фотаздымкам або сертыфікат. Яно, аднак, не дае аўтаматычнага дазволу на выкананне паслугі ў канкрэтнай парафіі. Лектар і акаліт могуць выконваць даручаную паслугу толькі са згоды мясцовага пробашча. 42. Устанаўленне ў паслугу лектара або акаліта мае пастаянны характар і не паўтараецца. 43. Пробашч лектара або акаліта можа звярнуцца да біскупа з пісьмовай просьбай аб прыпыненні або забароне выканання даручанай паслугі. Такая просьба павінна быць абгрунтаванай. Таксама сам лектар або акаліт можа звярнуцца да свайго біскупа з пісьмовым паведамленнем пра адмову ад выканання даручанага задання. 44. Калі лектар або акаліт змяняе месца жыхарства і перасяляецца ў межы іншай дыяцэзіі, біскуп гэтай дыяцэзіі вырашае пытанне пра дазвол на выкананне ўжо прынятай паслугі на сваёй тэрыторыі. Зацверджана на 98-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Гродна, 18 верасня 2026 г. ____________________________ [1] Пар. Дэкрэт аб апостальстве свецкіх «Apostolicam actuositatem», 1. [2] Пар. Выніковы дакумент 16-й Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў «Дзеля Касцёла сінадальнага: камунія, удзел, місія», 75. ДАДАТАК 1 ПРАГРАМА ПАДРЫХТОЎКІ ДА ПРЫНЯЦЦЯ ЛІТУРГІЧНАЙ ПАСЛУГІ ЛЕКТАРА 1. Мэта праграмы Праграма падрыхтоўкі лектараў мае на мэце фармацыю кандыдатаў да годнага і свядомага выканання літургічнай паслугі чытання Божага cлова ў парафіяльнай супольнасці (гл. Інструкцыя, 24-25) Праграма фармуе духоўныя, біблійныя, літургічныя і культурна-маўленчыя здольнасці кандыдатаў (гл. Інструкцыя, 16). Тэрмін фармацыі – два гады. Завяршэнне праграмы пацвярджаецца праверкай ведаў і дапушчэннем да лектарскай прамоцыі (гл. Інструкцыя, 18). 2. Адказныя асобы За рэалізацыю праграмы ў паасобных дыяцэзіях адказвае рэгіянальны (дыяцэзіяльны) мадэратар, прызначаны ардынарыем з ліку дасведчаных прэзбітэраў (гл. Інструкцыя, 13). Вядзенне заняткаў даручаецца прэзбітэрам, дыяканам і кампетэнтным свецкім вернікам, прызначаным ардынарыем дыяцэзіі па рэкамендацыі дыяцэзіяльнага мадэратара (гл. Інструкцыя, 14). 3. Удзельнікі Да праграмы дапускаюцца мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 12 гадоў, якія выяўляюць жаданне служыць Божаму слову (гл. Інструкцыя, 7, 17). Кандыдат павінен вылучацца добрай рэпутацыяй, дысцыплінаванасцю і гатоўнасцю да духоўнага росту (гл. Інструцкыя, 10-11). I. СТРУКТУРА І ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ 4. Напрамкі фармацыі Праграма складаецца з 4 (чатырох) абавязковых блокаў: Духоўная фармацыя Біблійная фармацыя Літургічная фармацыя Культура жывога слова і фанетычныя практыкаванні I. Духоўная фармацыя - 9 гадзін Вера лектара. Давер да Божай дабрыні Паслухмянасць лектара Божы выбар і пакліканне лектара Святасць паслугі лектара Евангелізацыйны абавязак лектара Паслуга лектара дзеля Божай хвалы Барацьба з уласнымі недахопамі Руплівасць і стараннасць лектара Парафіяльны касцёл – другі дом лектара Форма працы: аскетычныя канферэнцыі, адарацыі, індывідуальныя размовы з духоўнымі кіраўнікамі. Вынікі: кандыдат вядзе годнае хрысціянскае жыццё, мае духоўнага кіраўніка, адчувае адказнасць за парафію і супольнасць. II. Біблійная фармацыя - 7 гадзін Працэс узнікнення Святога Пісання. Біблійнае натхненне Навучанне Касцёла аб натхненні і кананічнасці Біблійныя мовы і пераклады Правілы чытання Бібліі Роля Бібліі ў жыцці чалавека Біблія як крыніца натхнення ў малітве Біблія ў літургіі і катэхезе Форма працы: лекцыі, біблійныя гадзіны, індывідуальная лекцыя Пісання. Вынікі: кандыдат разумее асноўныя біблійныя паняцці, адчувае патрэбу чытаць Пісанне, умее маліцца з Бібліяй. III. Літургічная фармацыя - 12 гадзін Нядзеля – першы дзень тыдня Адвэнт і Божае Нараджэнне Вялікі пост Вялікі Тыдзень і Пасхальны Трыдуум Вялікдзень і перыяд Збаўчага дзеяння Хрыста (Велікодны) Звычайны перыяд літургічнага года Святая Імша – уступныя абрады і Літургія слова Святая Імша – Эўхарыстычная літургія і абрады заканчэння Літургічныя нормы – кнігі, рубрыкі, звычаі. Літургічны каляндар. Літургічныя знакі – паставы, жэсты, шаты, колеры, начынне Слоўныя формы ў літургіі – гімны, псальмы, акламацыі Літургічная прастора – касцёл і яго ўнутраная структура Форма працы: лекцыі, практычныя заняткі, актыўны ўдзел у літургіі. Вынікі: кандыдат ведае літургічныя нормы і ўмее выконваць паслугу лектара ў літургічным сходзе. IV. Культура жывога слова. Фанетычныя практыкаванні - 9 гадзін Механізм і фізіялогія маўлення. Эмісія голасу Артыкуляцыя галосных і зычных Перадача акцэнтаў. Сімвалічны і гукапераймальны акцэнт Фразаванне і пунктуацыя Падрыхтоўка тэксту да чытання. Галасавая інтэрпрэтацыя Негаласавыя сродкі выразнасці Чытанне простых і складаных сказаў Чытанне акалічнасных сказаў, устаўных слоў і дужак Чытанне шматскладовых сказаў і пунктуацыя ў іх Форма працы: лекцыі, практыкаванні. Вынікі: кандыдат валодае культурай маўлення і ўмее правільна чытаць тэксты Літургіі слова. ІI. ПРАЦЭДУРЫ І МЕТАДЫ 1. Арганізацыя Заняткі адбываюцца паводле зацверджанага графіку (гл. Інструкцыя, 12). Удзел у занятках з’яўляецца абавязковым. 2. Метады Лекцыі. Практычныя заняткі. Індывідуальная і групавая праца. Удзел у літургіі. Лекцыя Святога Пісання. Праца з біблійным тэкстам. Аўдыявізуальныя матэрыялы. Дыскусіі. 3. Дыдактычныя сродкі Спецыялізаваная літаратура, «Новы Запавет» (Мінск, 2017 або 2019), Лекцыянарый, Евангеліярый, «Парадак пахавання» (Мінск, 2012), «Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла» (Мінск, 2010), «Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» (Мінск, 2008), «Святая Імша». Сто пытанняў і адказаў (Мінск, 2011), Літургічны каляндар, аўдыявізуальныя матэрыялы, інтэрнэт-рэсурсы, літургічныя кнігі і інвентар. IІІ. ЗАВЯРШЭННЕ ПРАГРАМЫ 1. Праверка ведаў Па завяршэнні курса кандыдат праходзіць праверку ведаў і навыкаў. Да прамоцыі дапускаюцца толькі тыя, хто засвоіў матэрыял і праявіў духоўную сталасць (гл. Інструкцыя, 18). 2. Удзяленне паслугі лектара Лектар абавязваецца служыць Божаму слову з годнасцю, руплівасцю і верай (гл. Інструкцыя, 19-20). Удзяленне паслугі лектара адбываецца падчас літургіі паводле нормаў Касцёла (гл. Інструкцыя, 21-23). ІV. ЗАКЛЮЧЭННЕ Праграма падрыхтоўкі лектараў прызначана для таго, каб кандыдаты ўпэўнена і з любоўю ішлі за Хрыстом, мелі глыбокую пашану да Божага слова і служылі супольнасці праз выразнае, малітоўнае і годнае чытанне Святога Пісання. ДАДАТАК 2 ПРАГРАМА ПАДРЫХТОЎКІ ДА ПРЫНЯЦЦЯ ЛІТУРГІЧНАЙ ПАСЛУГІ АКАЛІТА 1. Мэта праграмы Праграма падрыхтоўкі акалітаў мае на мэце фармацыю кандыдатаў да годнага і свядомага выканання літургічнай паслугі акаліта ў парафіяльнай супольнасці (гл. Інструкцыя, 37) Праграма фармуе духоўныя, біблійныя, літургічныя здольнасці кандыдатаў (гл. Інструкцыя, 31). Тэрмін фармацыі – два гады. Завяршэнне праграмы пацвярджаецца праверкай ведаў і дапушчэннем да прамоцыі (гл. Інструкцыя, 33). 2. Адказныя асобы За рэалізацыю праграмы ў паасобных дыяцэзіях адказвае рэгіянальны (дыяцэзіяльны) мадэратар, прызначаны ардынарыем з ліку дасведчаных прэзбітэраў (гл. Інструкцыя, 27) Вядзенне заняткаў даручаецца прэзбітэрам, дыяканам і кампетэнтным свецкім вернікам, прызначаным ардынарыем дыяцэзіі па рэкамендацыі дыяцэзіяльнага мадэратара (гл. Інструкцыя, 28) 3. Удзельнікі Да праграмы дапускаюцца мужчыны ва ўзросце ад 33 гадоў, якія выяўляюць жаданне выконаваць паслугу акаліта (гл. Інструкцыя, 8-9, 32). Кандыдат павінен вылучацца добрай рэпутацыяй, дысцыплінаванасцю і гатоўнасцю да духоўнага росту (гл. Інструцкыя, 10-11). I. СТРУКТУРА І ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ 4. Напрамкі фармацыі Праграма складаецца з 6 (шасці) абавязковых блокаў (з’ездаў): I з’езд Паслугі і функцыі ў літургічным сходзе; Хрост як уводзіны ў патройную місію Хрыста; Паслуга пры эўхарыстычным стале – яе фармаванне і мэта; Агульнае святарства Божага народа. II з’езд Годнае здзяйсненне і ўдзел у Эўхарыстыі паводле вызначэння літургіі; Формы эўхарыстычнага культу і іх спецыфіка; Літургічныя знакі, парамэнты і касцёльнае начынне; Часткі святой Імшы паводле Агульных ўводзінаў да Рымскага Імшала (II раздзел). IІІ з’езд Літургічны год і табліца першаснасці літургічных дзён; Тройца як запрашэнне да адносін стварэння са Стварыцелем – роля, годнасць і заданне кожнай Божай Асобы; Псіхалагічныя паставы паслугі сярод хворых; Розныя формы цэлебрацыі Святой Імшы – паводле Агульных ўводзінаў да Рымскага Імшала (IV раздзел). IV з’езд Як правільна фармаваць сумленне; Пагрозы і злоўжыванні пры няправільна сфармаваным сумленні; Ад малітвы падчас святой Імшы да малітвы самой Імшой; Нядзеля як дзень Пана і цэнтр хрысціянскага жыцця; Эўхарыстыя як сакрамэнт – успамін, ахвяра, гасціна. V з’езд Хрыстус, намашчаны Айцом, і спасланне Духа Святога; Малітва як вымярэнне духоўнага жыцця – формы, віды, спосабы і найвышэйшая мэта малітвы; Хрыстус – Адзіны і Найвышэйшы Святар. Агульнае святарства і яго сувязь са служэбным святарствам; Містагогія ўводных абрадаў і Літургіі слова; Акаліт – паслуга ў літургічным сходзе. Роля, заданні, функцыі і пасланне акаліта. VI з’езд Касцёл як новы Божы народ і спаўненне Запавету. Касцёл пілігрымуючы, церпячы і праслаўлены; Літургія Эўхарыстыі і яе містагогія – раней называная «Імша верных»; Паслуга акаліта падчас цэлебрацыі святой Імшы; Малітва як выраз удзелу ў духоўным жыцці. Літургія гадзінаў. Літургічныя набажэнствы. Літургічны каляндар. ІI. ПРАЦЭДУРЫ І МЕТАДЫ 1. Арганізацыя Заняткі адбываюцца паводле зацверджанага графіку (гл. Інструкцыя, 26). Удзел у занятках з’яўляецца абавязковым. 2. Метады Лекцыі. Практычныя заняткі. Індывідуальная і групавая праца. Удзел у літургіі. Праца з літургічнымі тэкстам. Аўдыявізуальныя матэрыялы. Дыскусіі. 3. Дыдактычныя сродкі Спецыялізаваная літаратура, «Новы Запавет» (Мінск, 2017 або 2019), «Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой» (Мінск, 2017), «Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла» (Мінск, 2010), «Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» (Мінск, 2008), «Святая Імша». Сто пытанняў і адказаў (Мінск, 2011), Літургічны каляндар, аўдыявізуальныя матэрыялы, інтэрнэт-рэсурсы, літургічныя кнігі і інвентар. IІІ. ЗАВЯРШЭННЕ ПРАГРАМЫ 1. Праверка ведаў Па завяршэнні курса кандыдат праходзіць праверку ведаў і навыкаў. Да прамоцыі дапускаюцца толькі тыя, хто засвоіў матэрыял і праявіў духоўную сталасць (гл. Інструкцыя, 33). 2. Удзяленне паслугі акаліта Акаліт абавязваецца служыць Касцёлу з годнасцю, руплівасцю і верай (гл. Інструкцыя, 34). Удзяленне паслугі акаліта адбываецца падчас літургіі паводле нормаў Касцёла (гл. Інструкцыя, 36). ІV. ЗАКЛЮЧЭННЕ Праграма падрыхтоўкі акалітаў прызначана для таго, каб кандыдаты ўпэўнена і з любоўю ішлі за Хрыстом, мелі глыбокую пашану да Касцёла і служылі супольнасці праз годнае шанаванне Эўхарыстыі.
ККББ выдала Інструкцыю аб пастаяннай паслузе лектараў і акалітаў у Беларусі ў дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі
24.09.2026 20:15
У адказ на пастырскія выклікі сучаснасці і клопат пра належнае ажыццяўленне літургічнага жыцця Касцёла ў Беларусі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на сваім 98-м пленарным пасяджэнні аднагалосна прыняла Інструкцыю аб пастаяннай паслузе лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, падрыхтаваную Камісіяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў .
Пятніца, 20 сакавіка
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на V Нядзелю Вялікага посту напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана
20.03.2026 09:48
25 сакавіка , ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у чарговы раз будзе адзначацца Сусветны дзень святасці жыцця. З гэтай нагоды Каталіцкія Біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастырскі ліст да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі.
Аўторак, 30 верасня 2025
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб павазе да бацькоў, іх пакліканні і заданнях
30.09.2025 19:32
Пятніца, 29 жніўня 2025
Пастырскі ліст Старшыні Камісіі ККББ па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы біскупа Уладзіміра Гуляя на новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026
29.08.2025 08:24
Субота, 26 красавіка 2025
Камунікат аб літургічных прадпісаннях у сувязі з выбарам новага Папы
26.04.2025 21:03
Аўторак, 8 красавіка 2025
Камунікат аб абавязковым дазволе біскупа месца для свецкіх вернікаў, якія жадаюць самастойна або ў супрацоўніцтве са святаром праводзіць рэкалекцыі
08.04.2025 13:44
Чацвер, 20 сакавіка 2025
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2025
20.03.2025 22:27
Аўторак, 11 лютага 2025
Надзея не падвядзе: Пасланне старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага на Сусветны дзень хворага
11.02.2025 08:55
Пятніца, 27 снежня 2024
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і 2024 года
27.12.2024 12:24
На свята Святой Сям’і, якое сёлета адзначаецца 29 снежня, Каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць Паведамленне з падзякаю ўсім удзельнікам акцыі «Духоўнага ўсынаўлення». Гэтае паведамленне належыць прачытаць ва ўсіх святынях Беларусі ў нядзелю Святой Сям’і, 29 снежня 2024 года.
Пятніца, 15 лістапада 2024
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прыняла нормы выступлення і прысутнасці духоўных і кансэкраваных асобаў у СМІ
15.11.2024 12:40
На 93-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое 8 лістапада прайшло ў Пінску, былі прынятыя «Нормы выступлення і прысутнасці духоўных асобаў і членаў Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльнай камунікацыі».
Пятніца, 8 лістапада 2024
Паведамленне з 93-а пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
08.11.2024 19:05
8 лістапада 2024 года ў Пінску прайшло 93-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Зварот арцыбіскупа Станеўскага да вернікаў Беларусі ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай
21.06.2024 19:00
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да вернікаў Беларусі адмысловы Зварот у сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай.
Пятніца, 31 мая 2024
Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі заклікае вернікаў Касцёла на Беларусі да малітвы за дабрадзеяў
31.05.2024 13:43
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая сёлета будзе адзначацца 7 чэрвеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі , Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, заклікае вернікаў да малітвы за дабрадзеяў.
Панядзелак, 13 мая 2024
Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі кіруе да вернікаў Беларусі просьбу аб малітве з Марыяй за святароў
13.05.2024 16:42
13 мая, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі , Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да вернікаў нашай краіны просьбу аб малітве за святароў.
Субота, 6 красавіка 2024
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Звеставанне Пана — Дзень святасці жыцця
06.04.2024 15:27
На Дзень святасці жыцця, які ў паўсюдным Касцёле адзначаецца ва ўрачыстасць Звеставання Пана, што сёлета прыпадае на 8 красавіка, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастырскі ліст да святароў, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі.
Пятніца, 16 лютага 2024
Пасланне арцыбіскупа Станеўскага да моладзі на Вялікі пост 2024 года
16.02.2024 10:10
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Рады па справах свецкiх i моладзі, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кіруе Пасланне да моладзі на Вялікі пост 2024 года.
Чацвер, 1 лютага 2024
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна Дактрынальнай дэкларацыі Fiducia supplicans
01.02.2024 18:10
1 лютага ў Мінску прайшло пазачарговае, 89-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, удзельнікі якога абмеркавалі пазіцыю ККББ адносна Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі веравучэння Fiducia supplicans і распрацавалі Паведамленне ККББ на гэтую тэму.
Паведамленне з 89-а пазачарговага Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
01.02.2024 17:51
1 лютага 2024 г. ў будынку Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшло пазачарговае, 89-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Чацвер, 28 снежня 2023
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і
28.12.2023 12:37
На свята Святой Сям’і, якое сёлета адзначаецца 31 снежня, Каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць Паведамленне з падзякаю ўсім удзельнікам акцыі «Духоўнага ўсынаўлення».
Старонка 1 з 3
У пачатак
Назад
1
2
3
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця