Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
на ўрачыстасць Звеставання Пана — Дзень святасці жыцця 2024 года
Паважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты, людзі добрай волі!
«Мы ўносім сапраўды мір у нашу сям’ю, аружэнне, горад, краіну, у свет. Пачынаем з любові да маленькага дзіцяці ўжо ва ўлонні маці. Тое, што найбольш знішчае мір у сучасным свеце, — гэта аборты», — казала Маці Тэрэза з Калькуты.
1. Зусім нядаўна мы адзначалі ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста. Нашыя думкі ўсё яшчэ скіраваны да пустой магілы, дзе мы бачым разгубленых апосталаў і жанчын, якія не знайшлі свайго Пана, пахаванага ў магіле. Нашыя думкі скіроўваюцца да двух апосталаў, якія сустракаюць Уваскрослага Пана на дарозе ў Эмаўс. Нарэшце, мы зазіраем у Вячэрнік, куды Пан, нягледзячы на закрытыя дзверы, прыходзіць і вітае апосталаў словамі «Супакой вам». Сярод іх таксама Марыя, якая ў думках, напэўна, не раз вярталася да пачаткаў гэтай дзівоснай гісторыі, падрыхтаванай Богам.
2. У гэтым кантэксце сённяшняя ўрачыстасць і тэксты Евангелля кажуць нам вярнуцца разам з Марыяй да таго моманту, калі анёл стаў пасланцом Бога, які звеставаў, што Сын Божы прыйдзе на зямлю.
Апісанне звеставання Марыі анёлам Габрыэлем, што Бог выбраў Яе Маці Збаўцы, мы чытаем некалькі разоў на працягу касцёльнага года. Гэты тэкст, які мы, мж іншым, чытаем ва Урачыстасць Звеставання Пана, кажа нам пра далікатнасць Бога ў адносінах да нас.
Бог не хоча адорваць нас пад прымусам. Свае дары ён удзяляе нам тады, калі мы хочам іх прыняць.
Марыя прыняла Збаўцу ад імя ўсіх нас і такім чынам стала Маці Збаўцы і ўсяго чалавецтва. Але ў той жа час кожны з нас можа прыняць Яго ці адкінуць. Так і з усімі Божымі дарамі. Паглядзім гэта на прыкладзе здароўя і хваробы, таму што і тое, і другое з’яўляецца начыннем, у які Бог хоча даць нам свае дары. Тым не менш, кожны з нас, як у здароўі, так і ў хваробе, можа адкрыцца або зачыніцца на дары, якімі Бог жадае даць нам у сувязі з нашай канкрэтнай сітуацыяй.
У сваю чаргу, дзявоцтва Марыі, Яе поўная адданасць Богу з’яўляецца знакам таго, што, каб Хрыстус сапраўды ўвайшоў у нашае жыццё і ахапіў яго, мы павінны быць хоць крыху падобнымі да Марыі ў Яе скіраванасці да Бога, які хоча нас збавіць.
Адзначым таксама, што Марыя была збянтэжана словамі анёла. Таму што веліч Дару, які Яна павінна была атрымаць, пераўзыходзіла нават Яе, хоць Яна была беззаганнай і найсвяцейшай. Ніколі мы не ў стане цалкам спасцігнуць гэта: тое, што мы верым у Езуса Хрыста і атрымліваем Яго ласкі, з’яўляецца Дарам, які абсалютна перавышае нас. Інакш цяжка сказаць. Бо моцай гэтага Дару мы імкнемся да вечнага жыцця
3. Урачыстасць Звеставання Пана зноў з’яўляецца магчымасцю актывізаваць намаганні праз розныя ініцыятывы ў абарону чалавечага жыцця.
Дзень святасці жыцця, які адзначаем сёння, быў устаноўлены ў адказ на словы святога Ян Павел ІІ з энцыклікі Evangelium vitæ, бвешчанай 25 сакавіка 1995 года: «Я прапаную <…>, каб Дзень жыцця адзначаўся штогод у кожнай краіне <…>. Гэты дзень трэба рыхтаваць і святкаваць разам з актыўным ўдзелам усіх членаў мясцовага Касцёла. Яго асноўная мэта — абудзіць у сумленні, у сем’ях, у Касцёле і ў свецкім грамадстве адчувальнасць да сэнсу і каштоўнасці чалавечага жыцця ў кожны момант і ў кожным стане. У прыватнасці, неабходна паказаць, наколькі вялікім злом з’яўляюцца аборт і эўтаназія, але не варта ігнараваць і іншыя моманты і бакі жыцця, якія кожны раз неабходна ўважліва разглядаць у кантэксце зменлівай гістарычнай сітуацыі» (Evangelium vitæ, Ян Павел ІІ, № 85).
Пра якія моманты і сфры жыцця ідзе гаворка? Адказ дае святы Ян Павел ІІ у наступнай частцы энцыклікі, тлумачачы, што неабходна ўлічваць «<…> радасць нараджэння новага жыцця, павагу і волю абараняць кожнага чалавека, клопат пра церпячых і патрабуючых, блізкасць да старых і паміраючых, спачуванне ў жалобе, надзеюі жаданне бессмяротнасці» (Evangelium vitæ, Ян Павел ІІ, № 85).
У адказ на заклік Яна Паўла ІІ шмат гадоў таму мы вырашылі, што ў Беларусі Дзень святасці жыцця заўсёды будзе адзначацца ва ўрачыстасць Звеставання Пана. Сёлетні Дзень святасці жыцця з’яўляецца запрашэннем да разважання над гэтым цудам, над каштоўным Божым дарам, якім з’яўляецца жыццё кожнага чалавека.
Гэты дзень таксама з’яўляецца заахвочваннем задумацца над жыццём ненароджаных дзяцей: самых слабых і безабаронных, якія знаходяцца ў небяспецы рашэння пазбавіць іх асноўнага права — права на жыццё.
4. На працягу многіх гадоў Касцёл у Беларусі прадпрымае розныя дзеянні, скіраваныя на абарону чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці. Адной з такіх формаў з’яўляецца «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітва за дзяцей, жыццё якіх знаходзіцца ў небяспецы, і за іх бацькоў. Кожны раз яно працвгаецца дзевяць месяцаў і больш урачыста распачынаецца ў свята Звеставання Пана.
Гэта не значыць, што ў іншы дзень нельга духоўна ўсынавіць дзіця, жыццё якога знаходзіцца ў небяспецы. Дык што ж такое «духоўнае ўсынаўленне»? Гэта зарок, або абяцанне, дадзенае Богу, зместам якога з’яўляецца малітоўнае абавязацельства, якое бярэ на сябе канкрэтная асоба ў намеры захавання жыцця дзіцяці, якому прагражае аборт ва ўлонні маці, і справядлівага і праведнага жыцця пасля нараджэння дзіця, імя якога вядома толькі Богу.
Сутнасцю «Духоўнага ўсынаўлення» з’яўляецца асаблівая штодзённая малітва за дзіця і яго бацькоў і адна з таямніц святога Ружанца, а таксама добраахвотна распачатыя рэлігійныя практыкі, такія як: святая Камунія, пост, актыўная падтрымка дабрачыннай дзейнасці. Ёсць яшчэ адно вымярэнне «духоўнага ўсынаўлення», а менавіта абяцанне Богу таксама мае вялікае рэлігійнае значэнне для чалавека, які дае абяцанне, бо гэта ўмацоўвае яго ўнутранае стаўленне, больш мабілізуе яго да руплівага хрысціянскага жыцця і паглыбляе сувязь паміж чалавекам і Богам.
Мы заахвочваем маліцца гэтай малітвай перадусім святароў і кансэкраваных асобаў. Вашы адносіны і прыклад паказваюць вернікам, як дзейнічаць. Просім таксама, каб як мага больш вернікаў і людзей добрай волі далучылася да гэтай формы малітвы за жыццё дзіцяці, якое знаходзіцца ў небяспецы пад сэрцам маці. Гэта пакліканне Касцёла, а значыць, і ўсіх нас, хто да яго належыць. Давайце ж жыць згодна з гэтым пакліканнем, памятаючы, што кожны чалавек, у тым ліку ва ўлонні маці, належыць толькі Богу.
Ад усяго сэрца благаслаўляем усіх вас на няспынную малітву і рэлігійныя практыкі, прынятыя для абароны жыцця дзіцяці ў небяспецы.
Мінск, 24 сакавіка 2014 г.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Біскуп Віцебскі Алег Бутквіч
Старшыня Каферэнцыі Каталіцкіх Бісупа у Беларусі
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
Старшыня Рады па справах сям’і
пры ККББ
P.S. Гэты Пастырскі ліст належыць прачытаць ва Урачыстасць Звеставання Пана 8 красавіка 2024 г. на ўсіх св. Імшах з удзелам вернікаў ва ўсіх касцёлах Беларусі.