8 лістапада 2024 года ў Пінску прайшло 93-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, намеснік Сатршыні ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для Грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў справаздачу з удзелу ў заключнай семсіі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая праходзіла ў Рыме з 30 верасня па 27 кастрычніка.
Біскупы абмеркавалі і прынялі «Нормы выступлення і прысутнасці духоўных асобаў і членаў Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльнай камунікацыі».
Адбыўся перагляд функцый і заданняў камісій і рад пры ККББ.
Былі абмеркаваныя пытанні святкавання Юбілею 2025 Святога года.
Была зацверджана тэма новага пастырскага года, сугучная дэвізу Юбілею: «Пілігрымы надзеі».
На пасяджэння былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні з жыцця Касцёла ў Беларусі.
Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.
Пінск, 8 лістапада 2024 г.
✠ Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ
Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар