Пошук

14.11.2025 20:17   Catholic.by

Святы Юбілейны год доўжыцца ў Каталіцкім Касцёле з 24 снежня 2024 года да 6 студзеня 2026 года ўключна пад дэвізам «Пілігрымы надзеі». У вернікаў ёсць яшчэ крыху больш за 50 дзён, каб са скарбніцы Касцёла атрымаць адпусты, звязаныя з наведваннем юбілейных святыняў і выкананнем пэўных умоў.

9 мая 2024 года ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана была абнародаваная була Папы Францішка Spes non confundit «Надзея не расчаруе», у якой было абвешчана пра Юбілей Святога 2025 года.

Паводле гэтага дакумента, усе тыя, хто ў Святым годзе прыступяць да сакрамэнтальнай споведзі, прымуць святую Камунію, выключаць прывязанасць да любога граху і будуць маліцца ў інтэнцыях Святога Айца, могуць атрымаць поўны адпуст (поўнае дараванне перад Богам часовага пакарання за грахі):

  • калі здзейсняць пабожную пілігрымку — індывідуальна або ў групе — у юбілейную святыню, будуць удзельнічаць у святой Імшы, прымаючы святую Камунію, або ў набажэнстве Божага слова, Літургіі гадзінаў ці ў іншых набажэнствах, карыстаючыся сакрамэнтам пакаяння,
  • або правядуць адпаведны час у Эўхарыстычнай адарацыі і разважанні, завяршаючы яго малітвай «Ойча наш», вызнаннем веры ў любой зацверджанай форме і малітвай да Маці Божай.

Акрамя таго, нягледзячы на прынцып Касцёла, што на працягу аднаго дня можна атрымаць толькі адзін поўны адпуст, вернікі ў Юбілейным годзе атрымліваюць акт міласэрнасці дзеля чыстцовых душаў і, калі ў той самы дзень яшчэ раз прыступяць да святой Камуніі, могуць атрымаць яшчэ адзін адпуст з магчымасцю ахвяраваць яго толькі за памерлых.

Па наступных спасылках можна знайсці:

Ёсць таксама адмысловыя малітвы на Юбілейны год, у тым ліку малітвы падчас пілігрымкі ў юбілейную святыню.

Каб ніхто не застаўся пазбаўленым юбілейнай ласкі, варта выкарыстаць духоўныя магчымасці Святога Юбілейнага года, які звычайна абвяшчаецца Рымскімі Пантыфікамі раз на чвэрць стагоддзя.

Абноўлена 14.11.2025 23:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа