Пошук

20.12.2024 09:00   Grodnensis.by

12 снежня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй выдаў дэкрэт, якім у Гродзенскай дыяцэзіі вызначаюцца юбілейныя касцёлы з нагоды Юбілею Святога 2025 года.

Гродна, 12 снежня 2024 г.

№ 369/C/2024

ДЭКРЭТ
аб вызначэнні юбілейных касцёлаў у Гродзенскай дыяцэзіі

На падставе дэкрэта Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 мая 2024 года «Нормы ўдзялення адпусту падчас Звычайнага Юбілею 2025 года, устаноўленага Яго Святасцю Папам Францішкам», вызначаю наступныя юбілейныя касцёлы, за пілігрымаванне ў якія альбо за пабожнае наведванне якіх вернікі могуць атрымаць поўны адпуст:

  • у Гродзенскім рэгіёне
    • катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне
    • санктуарый Езуса Хрыста Журботнага ў Росі
  • у Лідскім рэгіёне
    • санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях
    • касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Фарны) у Лідзе
    • касцёл святога Міхала Арханёла ў Навагрудку
  • у Смаргонскім рэгіёне
    • санктуарый Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, у Барунах
    • санктуарый Маці Божай Гудагайскай святога шкаплера ў Гудагаі.

На плённае карыстанне дарам адпустаў у Юбілейным 2025 годзе ўсю супольнасць Гродзенскай дыяцэзіі ад сэрца благаслаўляю.

Уладзімір Гуляй
Біскуп Гродзенскі

Кс. кан. др Аляксандр Мацкевіч
             Канцлер курыі

Абноўлена 20.12.2024 09:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця