10 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выдаў Дэкрэт аб прызначэнні юбілейных святыняў Юбілею Святога 2025 года ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мінск, 10 снежня 2024 г.
№ 85/Д/24
ДЭКРЭТ
аб прызначэнні юбілейных святыняў Юбілею Святога 2025 года
У сувязі з абвяшчэннем Юбілею Святога 2025 года з 24 снежня 2024 года па 6 студзеня 2026 года, згодна з рэкамендацыямі Папы Францішка, прадстаўленымі ў буле Spes non confundit («Надзея не расчаруе» ад 9 мая 2024 года), прызначаю юбілейнымі святынямі Юбілею Святога 2025 года, у якіх можна атрымаць поўны адпуст ва ўзгаданы перыяд, наступныя касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
- Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе;
- архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску;
- конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Кс. кан. Дзмітрый Пухальскі
Канцлер курыі