Пошук

01.02.2024 17:51   Catholic.by

1 лютага 2024 г. ў будынку Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшло пазачарговае, 89-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, сакратар нунцыятуры кс. Кшыштаф Сэрока і Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў справаздачу аб удзеле ў Першай сесіі Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці, якая адбылася увосень мінулага, 2023 года ў Рыме (Італія).

Было абмеркавана правядзенне Агульнабеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Браславе. Вызначана і зацведжана дата правядзення духоўнага мерапрыемства: 19–21 ліпеня 2024 г. Выбрана тэма малітоўнай сустрэчы: «Моладзь — радасць і надзея Касцёла ў Беларусі». Абмеркавана праграма мерапрыемства.

Было абмеркавана стварэнне ўнутрыкасцельнай асацыяцыі кананістаў (спецыялістаў па кананічным праве). Біскупы падтрымалі гэтую справу.

Адбылося абмеркаванне пазіцыі ККББ адносна выдадзенай Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі веравучэння Fiducia supplicans, апублікаванай 18 снежня 2023 г. Распрацавана Паведамленне ККББ на тэму згаданай дэкларацыі.

Кс. Аляксей Ляшко распавёў пра падрыхтоўку да Юбілею 2025 г. у паўсюдным Касцёле.

На пасяджэння былі разгледжаны таксама іншыя бягучыя пытанні жыцця і дзейнасці Касцёла ў Беларусі.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Мінск, 22 лістапада 2023 г.

Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

Кс. канонік Юрый Санько
Сакратар

Абноўлена 04.03.2024 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.