Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Навіны
Замежжа
Літургія
Панядзелак, 19 студзеня 2009
Альжбета Партугальская
19.01.2009 17:38
Нарадзілася каля 1271 г. у Іспаніі. У маладым узросце была выдадзена замуж за партугальскага караля Дыянісія і стала каралеваю. Усё жыццё Альжбета фінансава падтрымлівала касцёлы і кляштары ў сваёй краіне, будавала шпіталі, дзіцячыя дамы і прытулкі, вялікую частку маёмасці раздала бедным. Будучы каралеваю, часта выступала пасрэдніцаю ва ўзброеных канфліктах.
Кірыл Александрыйскі
19.01.2009 17:34
Нарадзіўся напрыканцы IV ст. у Александрыі Егіпецкай.
Рамуальд
19.01.2009 16:01
Нарадзіўся ў 952 г. у Равэне, у шляхетнай сям’і. Цяжкім перажываннем юнацтва стаў для Рамуальда выпадак, калі яго бацька ў бойцы забіў аднаго са сваякоў. Пасля гэтага юнак знайшоў прытулак у бэнэдыктынскім кляштары, дзе пазней стаў манахам. Ва ўзросце 26 гадоў Рамуальд, жадаючы адрадзіць пустэльніцкае манаства з яго самотніцкім і аскетычным жыццём, разам з венецыянскім дожам Пятром Арсеоло заснаваў у Пірэнеях супольнасць эрэмітаў. Праз дзесяць гадоў ён вярнуўся ў Італію, дзе рэфармаваў шмат кляштараў і пустэльняў, сярод якіх быў таксама кляштар у Камальдолі (Таскана), які неўзабаве стаў цэнтрам манаства новага ўзору і даў імя заснаванаму Рамуальдам ордэну пустэльнікаў камедулаў. У гэтым адгалінаванні бэнэдыктынскага ордэна Рамуальд рэалізаваў свой ідэал манаства, у якім злучаны кінавія (супольнае жыццё) і пустэльніцтва.
Марцэлін і Пётр
19.01.2009 15:55
Марцэлін і Пётр жылі ў канцы ІІІ — пачатку IV ст. Марцэлін быў святаром, а Пётр меў першую з чатырох ніжэйшых ступеняў пасвячэння і быў экзарцыстам. Хутчэй за ўсё, абодва прынялі мучаніцкую смерць у Рыме каля 304 г. падчас пераследу хрысціянаў, разгорнутага імператарам Дыяклетыянам. Паводле падання, незадоўга да смерці Пётр аздаравіў апантаную дачку ахоўніка вязніцы і ахрысціў усю яго сям’ю.
Лаўрэнцій Руіс
19.01.2009 15:52
Нарадзіўся ў 1589 г. на Філіпінах. Меў сям’ю і служыў сакрыстыянам у 14 дамініканцаў-місіянераў, якія з вялікаю небяспекаю для жыцця абвяшчалі Евангелле ў Японіі. У 1633 г. галоўнакамандуючы японскага войска аддаў загад арыштоўваць і караць смерцю ўсіх замежнікаў, якія распаўсюджваюць хрысціянства. Неўзабаве пасля гэтага дамініканцаў і Лаўрэнція кінулі ў вязніцу, катавалі і нарэшце забілі. Гэта адбылося 14 жніўня 1633 г. у Нагасакі.
Вінцэнт дэ Поль
19.01.2009 15:31
Нарадзіўся 24 красавіка 1581 г. у мястэчку Пуі ў французскай Гасконі, якое сёння ў гонар святога называецца Сэн-Вэнсан-дэ-Поль. Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросце ён стаў святаром і праз дванаццаць гадоў святарскага служэння быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 г. святар прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 г. — законную супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.
Андрэй Кім Таэгон, святар, і Павел Чон Хасан
19.01.2009 15:26
Кім Таэгон нарадзіўся 21 жніўня 1821 г. у Карэі ў сям’і хрысціянаў і пры хросце атрымаў імя Андрэй. Нягледзячы на жорсткі пераслед хрысціянскай веры, які лютаваў тады ў Карэі, Андрэй Кім захаваў ёй вернасць і ў 1845 г. прыняў у Шанхаі (Кітай) святарскае пасвячэнне, стаўшы першым каталіцкім святаром карэйскага паходжання. Рызыкуючы жыццём, ён вярнуўся на радзіму, пасля чаго дапамог таксама іншым святарам прабрацца ў Карэю.
Пантыян і Гіпаліт
19.01.2009 14:34
Святыя Пантыян і Гіпаліт, якіх Касцёл узгадвае ў адзін дзень, жылі і працавалі ў ІІІ стагоддзі. Пантыян паходзіў з Рыма і быў выбраны Папам 21 ліпеня 230 г., а перад гэтым Гіпаліт пасля смерці Папы Зефірына ў 217 г. быў абвешчаны антыпапам. Гэта быў першы гістарычна зафіксаваны раскол у Касцёле.
Пятніца, 16 студзеня 2009
Нядзельнае казанне (ІІ Звычайная нядзеля)
16.01.2009 15:34
Нягледзячы на відавочнасць прыгажосці і велічы чалавечага жыцця, сапраўднасць і паўнату яму надае не здольнасць быць самотным, не незалежнасць, не самаўпэўненасць, а простая, хоць, быць можа, не для ўсіх відавочная праўда — мы часткі Хрыстовыя...
Пятніца, 9 студзеня 2009
Нядзельнае казанне (Хрост Пана)
09.01.2009 18:05
«Чаму мы аднаўляем абяцанні хросту, напрыклад, з нагоды хрышчэння або канфірмацыі сваіх дзяцей? Менавіта для таго, каб ажыўляць у сабе гэтую вялікую надзею і гонар, што мы сапраўды з'яўляемся дзецьмі Бога і можам прыняць Духа Святога, каб быў тым Жыватворцам, які ўжо цяпер распачынае нашу несмяротнасць...»
Аўторак, 6 студзеня 2009
Жанна Франсуазa дэ Шанталь
06.01.2009 16:05
Жанна Франсуаза Фрэміо дэ Шанталь нарадзілася 28 студзеня 1572 г. у Дыжоне (Францыя) у сям’і старшыні парламента Бургундыі. Яна выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцярых дзяцей. Калі раптоўна памёр муж Жанны, яна цалкам прысвяціла сваё жыццё рэлігіі. У 1610 г. у французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны.
Альфонс Марыя Лігуоры
06.01.2009 12:18
Нарадзіўся 27 верасня 1696 г. у прадмесці Неапаля ў Італіі. У 16-гадовым узросце атрымаў тытул доктара права і на працягу 10-ці гадоў працаваў адвакатам. Расчараваўшыся ў адвакацкай дзейнасці, вырашыў распачаць новае жыццё і ў 1726 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Напачатку Альфонс займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод вясковага насельніцтва ў ваколіцах Неапаля. У 1732 г. заснаваў манаскую супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля — ордэн рэдэмптарыстаў, мэтаю якога стала абвяшчэнне Евангелля духоўна занядбаным і бедным з дапамогаю місій і рэкалекцый.
Маргарыта Марыя Алякок
06.01.2009 12:12
Нарадзілася 22 ліпеня 1647 г. у Лёткуры (Бургундыя, Францыя) у сям’і паважаных гараджанаў. У 1671 г. уступіла ў закон Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (візіткі) у Парэ-ле-Маньяль. Ужо ў першыя гады жыцця ў кляштары перажыла містычнае бачанне палаючага любоўю Сэрца Езуса. Адно з такіх бачанняў адбылося ў 1675 г., калі Маргарыта Марыя атрымала наказ паклапаціцца пра тое, каб свята Сэрца Езуса было ўведзена ў літургічны каляндар.
Ян Леанардзі
06.01.2009 12:04
Нарадзіўся ў 1541 або ў 1543 г. у Д’ечыме (Таскана, Італія). Напачатку быў аптэкарам, але ў 1571 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас святарскага служэння ў тасканскім мястэчку Лукке арганізаваў сістэматычную катэхізацыю для мясцовых жыхароў і стварыў Таварыства хрысціянскага навучання.
Панядзелак, 5 студзеня 2009
Нядзельнае казанне (ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана)
05.01.2009 14:26
Бог стаў чалавекам — гэта факт гісторыі. Ён прысутны ў нашым лёсе, поўны праўды, поўны ласкі, поўны вернасці. Вернасць Езуса падцвярджае Яго любоў да чалавека, любоў, якая не слабее, не расчароўваецца, не стамляецца. Гэта Любоў, якой варта даверыцца...
Пятніца, 19 снежня 2008
Нядзельнае казанне (IV Нядзеля Адвэнту)
19.12.2008 19:11
Пачутае намі сёння Евангелле стварае рэчаіснасць Адвэнту ў літаральным значэнні гэтага слова. Бог ужо стаў чалавекам. Як вядома людское жыццё распачынаецца момантам зачацця, ужо тады становіцца фактам, пазней, падчас нараджэння, яно толькі аб’яўляецца, становіцца відавочным для іншых. Евангельская сцэна Звеставання якраз з’яўляецца пачаткам выключных падзей гісторыі збаўлення...
Чацвер, 18 снежня 2008
Кацярына Александрыйская
18.12.2008 13:32
Паводле падання, Кацярына да хросту мела імя Дасіфея. Яна нарадзілася ў 294 г. у Александрыі Егіпецкай у сям’і мясцовага валадара. Як апавядае Жыціе, дзяўчына вылучалася незвычайнай прыгажосцю і выключнымі здольнасцямі, але разам з тым была вельмі ганарыстаю і не жадала выйсці замуж ні за каго, хто б не пераўзыходзіў яе ва ўсіх адносінах. Маці Кацярыны, патаемная хрысціянка, адвяла дачку да пустэльніка, які распавёў дзяўчыне пра такога Жаніха: «Я ведаю аднаго цудоўнага Юнака, які непараўнальна перавышае цябе ва ўсіх тваіх талентах.
Калюмбан
18.12.2008 13:25
Нарадзіўся ў 543 г. у Лейнстэры (Ірланлыя). У 569 г. уступіў у славуты бэнэдыктынскі кляштар у Бангоры і неўзабаве стаў у ім адным з найбольш вядомых настаўнікаў. У 590 г. разам з некалькімі братамі скіраваўся на поўнач Францыі, дзе ў бургундскім мястэчку Люксэй каля 593 г. заснаваў кляштар, які з цягам часу адыграў значную ролю ў фармаванні культуры ўсёй Заходняй Еўропы.
Гертруда
18.12.2008 13:16
Нарадзілася 6 студзеня 1256 года. Пяцігадоваю дзяўчынкаю бацькі аддалі Гертруду, якая праяўляла літаратурныя, музычныя і мастацкія здольнасці, у школу пры кляштары цыстэрцыянак у саксонскім мястэчку Хэльфта. Падросшы, яна вырашыла прысвяціць сябе Богу ў хэльфцкім кляштары, які ў тыя часы быў найбуйнейшым жаночым манаскім асяродкам на нямецкіх землях.
Пятніца, 12 снежня 2008
Нядзельнае казанне (ІІІ Нядзеля Адвэнту)
12.12.2008 19:33
Сённяшняя, ужо трэцяя, нядзеля Адвэнту з’яўляецца адметнай, яна асаблівым чынам падкрэслівае радасць чакання. У літургіі Касцёла яна мае сваю назву — Gaudete (лац. «радуйцеся»). Безумоўна, гэта не выпадкова, што другая частка перыяду далікатна змяняе сваё значэнне...
Старонка 87 з 88
У пачатак
Назад
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Касцёл у Беларусі
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Папулярныя радзелы навінаў
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Грэка-каталіцкая Царква
Апостальская Сталіца
Замежжа
Інтэрв'ю
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа