Святыя Пантыян і Гіпаліт, якіх Касцёл узгадвае ў адзін дзень, жылі і працавалі ў ІІІ стагоддзі. Пантыян паходзіў з Рыма і быў выбраны Папам 21 ліпеня 230 г., а перад гэтым Гіпаліт пасля смерці Папы Зефірына ў 217 г. быў абвешчаны антыпапам. Гэта быў першы гістарычна зафіксаваны раскол у Касцёле.
Падчас пераследу хрысціянаў пры цэзары Максіміну Траку абодва былі сасланыя на Сардынію, дзе ў 235 г. адмовіліся ад пасаду святога Пятра, каб такім чынам пакласці канец расколу і даць магчымасць абраць новага Папу. Абодва памерлі ад цяжкай працы ў каменяломнях у 236 г. і таму ўшаноўваюцца Касцёлам як мучанікі. Гіпаліт, які лічыцца адным з лепшых грэцкіх пісьменнікаў Касцёла свайго часу, з’яўляецца аўтарам каментараў да Святога Пісання, трактатаў пра ерасі і пра антыхрыста, а таксама кананічна-літургічнага зборніка «Апостальская традыцыя».