Пошук


Нарадзіўся ў 1541 або ў 1543 г. у Д’ечыме (Таскана, Італія). Напачатку быў аптэкарам, але ў 1571 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас святарскага служэння ў тасканскім мястэчку Лукке арганізаваў сістэматычную катэхізацыю для мясцовых жыхароў і стварыў Таварыства хрысціянскага навучання.

У 1574 г. з дапамогаю св. Філіпа Нэры заснаваў у Рыме супольнасць Рэгулярных клерыкаў Маці Божай (леанардзінаў), члены якой займаліся пераважна служэннем пры школах і шпіталях. У 1593 г. гэтая кангрэгацыя была афіцыйна зацверджана. Ян Леанардзі быў таксама адным з заснавальнікаў Калегіума распаўсюджання веры і рэфарматарам жыцця законнікаў. Памёр у Рыме 9 кастрычніка 1609 года.

Успамін 9 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.