Пошук


Нарадзілася 6 студзеня 1256 года. Пяцігадоваю дзяўчынкаю бацькі аддалі Гертруду, якая праяўляла літаратурныя, музычныя і мастацкія здольнасці, у школу пры кляштары цыстэрцыянак у саксонскім мястэчку Хэльфта. Падросшы, яна вырашыла прысвяціць сябе Богу ў хэльфцкім кляштары, які ў тыя часы быў найбуйнейшым жаночым манаскім асяродкам на нямецкіх землях.

27 студзеня 1281 г. Гертруда ўпершыню ў містычным з’яўленні ўбачыла Езуса, і з таго часу ажно да смерці ёй было дадзена бесперапынна перажываць глыбокую духоўную еднасць з Хрыстом. З 1289 г. яна пачала запісваць свае містычныя перажыванні. Найбольш вядомыя такія яе творы, як «Пасланец Божай любові» і «Духоўныя практыкаванні». Гертруда Хэльфцкая ў значнай ступені паспрыяла распаўсюджанню культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса, стаўшы такім чынам папярэдніцаю святых Тэрэзы Авільскай і Маргарыты Алякок. Яна памерла ў сваім кляштары ў 1301 (1302 ?) г. і засталася ў гісторыі як адна з найбольш вядомых нямецкіх жанчын-містыкаў, у сувязі з чым яе часта называюць Гертрудаю Вялікаю. У ХХ ст. узнялася новая хваля цікавасці да яе твораў, і сёння ў іх нанава адкрываецца глыбокі рэлігійны змест.

Успамін 16 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця