Пошук


Нарадзілася каля 1271 г. у Іспаніі. У маладым узросце была выдадзена замуж за партугальскага караля Дыянісія і стала каралеваю. Усё жыццё Альжбета фінансава падтрымлівала касцёлы і кляштары ў сваёй краіне, будавала шпіталі, дзіцячыя дамы і прытулкі, вялікую частку маёмасці раздала бедным. Будучы каралеваю, часта выступала пасрэдніцаю ва ўзброеных канфліктах.

Пасля смерці мужа Альжбета ўступіла ў Трэці ордэн святога Францішка. Яна памерла 4 ліпеня 1336 г. і была пахаваная ў заснаваным ёю кляштары святой Клары ў Каімбры. Святая Альжбета з’яўляецца апякункаю Партугаліі; яе заступніцтва просяць для прадухілення небяспекі вайны.

Успамін 4 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа