Пошук

Пятніца, 9 сакавіка 2012
Аўторак, 6 сакавіка 2012
06.03.2012 14:29
Пераклад а. Аляксандра Уласа OFMConv Першая стацыя Крыжа Езус асуджаны на смерць Стаяў спякотны дзень, звычайны вясновы дзень у Палестыне. Па руках Пілата сцякала халаднаватая чыстая вада, у якой адбівалася золата міскі і збана. Той, хто стварыў ваду, золата і збан, знемагаючы ад смагі, бяссоннай ночы і адзіноты, стаяў перад зямным намеснікам зямнога цара! Па руках Пілата сцякала халаднаватая чыстая вада, калі ён змываў з іх кроў Нявіннасці, аддаючы яе віне. Той, хто не ведаў і дотыку Віны, любіў вінаватых так, што быў гатовы пайсці на смерць за іх віну. Абвешчаны смяротны прысуд. Няспраўны раб праліў ваду на мармуровую падлогу. Яна прыснула дробнымі кроплямі, нібы кроў. Смерць задрыжэла. Яна ведала, што Яе Уладар нарэшце прыйшоў, каб атрымаць над Ёй перамогу і стварыць з Яе брамы жыцця. Анёлы — дыяментавая карона для некаранаванага Цара — упалі ніцма і сваімі крыламі сплялі мяккую, пушыстую дарогу, што вяла Бога на спатканне з болем. Так загучала першая ўрачыстая нота пахавальнай песні пакутаў — Песня Песняў Любові. Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Аўторак, 28 лютага 2012
Пятніца, 24 лютага 2012
Чацвер, 23 лютага 2012
23.02.2012 13:21
Серада, 8 лютага 2012
Панядзелак, 9 студзеня 2012
09.01.2012 08:26
Субота, 17 снежня 2011
Аўторак, 15 лістапада 2011
Чацвер, 15 верасня 2011
Пятніца, 24 чэрвеня 2011
Аўторак, 14 чэрвеня 2011
14.06.2011 16:10
Папская рада «Cor Unum» N. 77/728/11                                                                                                    Ватыкан, 11 красавіка 2011. Ваша Эксцэленцыя дастойны біскуп Антоні Дзям’янка, Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ Ваша Эксцэленцыя, Наша рада атрымала копію ліста, які Каталіцкі Касцёл у Беларусі праз сваю раду па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру накіроўвае да ўсіх вернікаў з нагоды 25-годдзя выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Папская рада «Cor Unum» дзякуе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за ахвяраваную магчымасць ад імя Святога Айца выказаць шчырую падзяку ўсім тым, хто на працягу шматлікіх гадоў у Беларусі, а таксама ў далёкіх краінах — у Еўропе, Амерыцы і іншых месцах — з годнай захаплення ахвярнасцю і працяглай вернасцю прыкладаў намаганні дзеля аказання дапамогі ахвярам катастрофы, асабліва дзецям. Гатоўнасць і мабілізацыя, якія выклікала гэтае трагічнае здарэнне ў асобах і шматлікіх арганізацыях, без сумніву з’яўлялася матэрыяльнай і духоўнай падтрымкай пацярпелым, асабліва самым безабаронным, а таксама стала зернем дабра, якое прынясе вялікі плён як для тых, хто прымаў дапамогу, так і для тых, хто ахвяраваў гасціннасць і любоў. Просячы матчынага заступніцтва Марыі, Маці Божай, сэрца якой заўсёды блізкае тым, хто паступае паводле любові да бліжняга, асабліва да самых маленькіх іх братоў, яшчэ раз дзякуем усім і кожнаму, і застаемся адданымі. З вялікай павагай Робэр кардынал Сара, старшыня Папскай рады «Cor Unum» Кс. прэлат Джаванні Пьетра Даль Тоза, сакратар рады
Чацвер, 12 мая 2011
Серада, 11 мая 2011
11.05.2011 15:56
Нядзеля, 8 мая 2011
08.05.2011 17:05
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон, Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, — змiлуйся над намi. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змiлуйся над намi. Духу Святы, Божа, — змiлуйся над намi. Святая Тройца, Адзiны Божа, — змiлуйся над намi. Святая Марыя, — малiся за нас. Святы Ян Павел ІІ, — малiся за нас. Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць, — малiся за нас. З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека, — малiся за нас. Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам, — малiся за нас. Цалкам адданы Марыі, — малiся за нас. Сябра святых і благаслаўлёных, — малiся за нас. Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых, — малiся за нас. Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры, — малiся за нас. Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў, — малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога, — малiся за нас. Адданы шанавальнік Эўхарыстыі, — малiся за нас. Нястомны пілігрым гэтай зямлі, — малiся за нас. Місіянер усіх народаў, — малiся за нас. Сведка веры, надзеі і любові, — малiся за нас. Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў, — малiся за нас. Апостал паяднання і спакою, — малiся за нас. Натхняльнік цывілізацыі любові, — малiся за нас. Вястун Новай Евангелізацыі, — малiся за нас. Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню, — малiся за нас. Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця, — малiся за нас. Папа Божай Міласэрнасці, — малiся за нас. Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры, — малiся за нас. Пастыр, які вядзе аўчарню да неба, — малiся за нас. Брат і настаўнік святароў, — малiся за нас. Айцец кансэкраваных асобаў, — малiся за нас. Апякун хрысціянскіх сем’яў, — малiся за нас. Падтрымка сужэнцаў, — малiся за нас. Абаронца ненароджаных, — малiся за нас. Апякун дзяцей, сіротаў і адзінокіх, — малiся за нас. Сябра і выхаваўца моладзі, — малiся за нас. Добры самаранін для церпячых, — малiся за нас. Дапамога людзям старэйшым і самотным, — малiся за нас. Вястун праўды аб годнасці чалавека, — малiся за нас. Чалавек малітвы, заглыблены ў Бога, — малiся за нас. Шанавальнік літургіі, які цэлебруе Ахвяру на алтарах свету, — малiся за нас. Увасабленне працавітасці, — малiся за нас. Той, хто палюбіў крыж Хрыста, — малiся за нас. Той, хто верна рэалізуе пакліканне, — малiся за нас. Трывалы ў цярпенні, — малiся за нас. Узор жыцця і памірання для Пана Бога, — малiся за нас. Той, хто павучае грэшнікаў, — малiся за нас. Той, хто паказвае дарогу заблуканым, — малiся за нас. Той, хто прабачае крыўдзіцелям, — малiся за нас. Той, хто паважае праціўнікаў і ганіцеляў, — малiся за нас. Заступнік і абаронца прыгнечаных, — малiся за нас. Той, хто падтрымлівае беспрацоўных, — малiся за нас. Той, хто клапоціцца пра бяздомных, — малiся за нас. Той, хто наведвае вязняў, — малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае слабых, — малiся за нас. Той, хто вучыць усіх салідарнасці, — малiся за нас. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі. С.: Малiся за нас, святы Ян Павел ІІ. Н.: Каб мы жыццём і словам абвяшчалі свету Хрыста, Адкупіцеля чалавека. Молімся. Міласэрны Божа, прымі нашу падзяку за дар апостальскага жыцця і пасланніцтва святога Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Аўторак, 19 красавіка 2011
Нядзеля, 3 красавіка 2011
Аўторак, 29 сакавіка 2011
29.03.2011 15:00
Уступ. Пане, Ты сказаў: «Хто хоча быць Маім вучнем, няхай возьме свой крыж штодзённы і ідзе за Мною». Хачу зараз пайсці Тваімі слядамі і ў думках крочыць шляхам Тваёй Мукі. Таму дазволь, каб жывым вобразам паўстала перад маёй душой усё тое, што Ты выцярпеў дзеля мяне. Адкрый мае вочы і дакраніся да сэрца, каб убачыў і глыбока ўсвядоміў, як моцна Ты мяне палюбіў, каб я ўсёй душой звярнуўся да Цябе, мой Збаўца, каб пакінуў грэх, які прычыніў Табе горкія мукі. Шчыра шкадую за грахі мае, Пане. Хачу распачаць жыццё спачатку; з усёй рашучасцю прагну сёння адправіцца ў шлях і ісці за Табой. Дапамажы мне таксама побач з Табою несці свой крыж. Твой поўны болю шлях — гэта школа цярпення, вытрымкі і пераадольвання сябе. Адкрый мне мізэрнаць маёй слабасці. Дай глыбока зразумець мудрасць гэтага шляху болі, пакажы, штó менавіта я, і менавіта цяпер павінен рабіць. А потым узмоцні гэтае разуменне і зрабі яго плённым, каб паводле яго паступаў у жыцці. Амэн.
Пятніца, 18 сакавіка 2011
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця