Мінск, 3 ліпеня 2012 года
Паведамленне Апосталькай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа
Бэнэдыкт XVI у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для
дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, зацвердзіў перавод шаноўнага
кс. прэлата Крыспіна Дубеля (Kryspin Dubiel), да гэтага часу сакратара
Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Апостальскую Нунцыятуру ў Рэспубліцы Калумбія. Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI
зацвердзіў перавод на службу ў Апостальскую Нунцыятуру ў Рэспубліцы
Беларусь шаноўнага святара Філіппо Чампанэлі (Filippo Ciampanelli) з
дыяцэзіі Навара (Італія).
Апостальскі Нунцый выражае шаноўнаму кс. Дубелю шчырую падзяку за працу ў Беларусі, таксама і ў якасці выконваючага абавязкі, што была выканана з адданасцю Святому Пасаду, у духу службы і святарскага запалу.