Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых
Каляндар
01.11.2013 00:00

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

 
Ксёндз экзарцыст Андрэй Шут пра Хэлоўін: хрысціянін не можа лічыць сябе вучнем Хрыста, а практыку мець бязбожную
Інтэрв'ю
31.10.2013 21:28

“Шатан не пытаецца, яму не цікава — свядома ці несвядома ты ўдзельнічаеш у такіх «святах». Ты зайшоў на яго тэрыторыю — ён задаволены будзе. Бог жа ствараў чалавека свабодным, і таму Бог лічыцца з выбарам чалавека, шатан — не”. Пра цяжкія наступствы Хэлоўіну распавёў парталу Naviny.by ксёндз экзарцыст Андрэй Шут.

 
Душпастыр сем’яў Пінскай дыяцэзіі: усе праблемы сем’яў у свеце можна аднесці і да беларускай сям’і
Інтэрв'ю
28.10.2013 13:41

На міжнародную пілігрымку сем’яў у рамках Года веры ў Ватыкан прыбыла група пілігрымаў з Беларусі ў суправаджэнні а. Пятра Бялевіча ОМІ — душпастыра сем’яў Пінскай дыяцэзіі, члена Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё святар распавёў пра выклікі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі ў пытанні душпастырства сем’яў.

 
«Касцёл просіць вас, каб вы глыбока жылі сваёй верай»: арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-католікаў у Баранавічах
Грэка-Каталіцкая Царква
27.10.2013 20:46

27 кастрычніка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-каталіцкую парафію Святых Кірыла і Мятода ў Баранавічах. Прадстаўнік Святога Айца ўзначаліў Боскую Літургію, у якой напрыканцы Года веры былі ўзгаданы вялікія сведкі веры, і звярнуўся да ўдзельнікаў малітоўнага ўспаміну з гаміліяй.

 
Супрацоўнікі «Карытас» у Беларусі вучыліся правільна прадстаўляць праекты дабрачынных ініцыятыў
Дабрачыннасць
26.10.2013 11:35

На працоўнай сустрэчы з Зігрыд Шпіндльбэк, прадстаўніком партнёрскага «Карытас» з Лінца (Верхняя Аўстрыя), супрацоўнікі «Карытас» у Беларусі шукалі адказы на пытанні, як правільна і ў карэктнай форме прадставіць праекты дабрачынных ініцыятыў, як належным чынам прадставіць мэтавую аўдыторыю і зрабіць так, каб праект пачаў дзейнічаць згодна з еўрапейскімі стандартамі, якім чынам добра складаць справаздачы, бюджэт праектаў, як еўрапейскія эксперты праводзяць кантроль вынікаў і дасягненняў.

 
Беларускія скаўты з Канады: шляхам да Айчыны Нябеснай, з любоўю да Айчыны зямной
Інтэрв'ю
23.10.2013 10:55

У незнаёмай большасці менчукоў прыгожай форме ідуць па Мінску два чалавекі — дарослы з 11-гадовым хлопцам. Яны заходзяць у Чырвоны касцёл. Пасля Імшы мы знаёмімся з Віктарам Саўрыцкім, скаўтам з Канады, які рэгулярна адведвае Беларусь і гэтым разам прыехаў са сваім сынам Мішам.

 
У грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры ў Мінску прайшла «японская вечарына» для дзяцей з прытулку
Грэка-Каталіцкая Царква
22.10.2013 11:26

19 кастрычніка грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску наведалі дзеці з мясцовага прытулку. Спецыяльна для іх валанцёры Руху св. Мікалая арганізавалі сапраўдную «японскую вечарыну».

 
22 кастрычніка — літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Літургічныя тэксты
Каляндар
22.10.2013 06:47

22 кастрычніка Касцёл адзначае літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы 27 красавіка 2014 г. Літургічныя тэксты

 
Грэка-католікі аднавілі рэгулярнае правядзенне літургій у Гомелі
Грэка-Каталіцкая Царква
21.10.2013 13:44

Гомельская грэка-каталіцкая парафія Трох Свяціцеляў аднавіла рэгулярнае правядзенне літургіі ў касцёле Нараджэння Божай Маці. Службы праводзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў 16.30.

 
Інтэрв'ю з біскупам Ежы Мазурам: «Місіі — гэта школа даверу да Пана Бога»
Інтэрв'ю
20.10.2013 07:56

20 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень місій. Пра місіянерства, пра тое, што чакае чалавека, які хоча паехаць на місіі, распавёў біскуп Ежы Мазур, які належыць да місіянерскай супольнасці і некалькі гадоў працаваў у Афрыцы.

 
«Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў двухгадовы праект «Дыялог: аб перажытым — з любоўю да роўнага», накіраваны на дапамогу пажылым людзям
Дабрачыннасць
18.10.2013 15:02

16 кастрычніка ў Рэспубліканскім Палацы Культуры Прафсаюзаў урачыста завяршыўся двухгадовы праект «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Дыялог: аб перажытым – з любоўю да роўнага», накіраваны на дапамогу былым вязням канцэнтрацыйных лагераў, ахвярам вайны і проста людзям сталага веку.

 
Архімандрыт Сяргей Гаек прадстаўляе Грэка-Каталіцкую Царкву Беларусі на сустрэчы іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы
Грэка-Каталіцкая Царква
18.10.2013 10:58

17 кастрычніка ў катэдральным саборы Кошыцкай грэка-каталіцкай епархіі адкрылася штогадовая сінакса (сустрэча) іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. У сінаксе ўдзельнічае Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, як прадстаўнік Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі.

 
«Карытас» у Гомелі правядзе курсы па жэставай мове для дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і іх бацькоў
Дабрачыннасць
17.10.2013 12:27

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» у Гомелі працягвае рэалізацыю праграмы па арганізацыі бясплатных заняткаў па вывучэнню жэставай мовы. Гэтыя заняткі прызначаны для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з такімі дзецьмі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Ян Павел ІІ адрадзіў Касцёл на Усходзе
Інтэрв'ю
16.10.2013 15:53

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв’ю на polskieradio.pl з нагоды 35-годдзя з дня абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы Пасад. Іерарх падзяліўся асабістымі ўспамінамі, звязанымі з асобаю будучага святога.

 
Інтэрв’ю з маці, што стала вучаніцаю сына: Ірына Жарнасек
Інтэрв'ю
15.10.2013 15:42

У Дзень маці, 14 кастрычніка, рэдакцыю «Pro Christo» наведала Ірына  Жарнасек. Маці двух сыноў, аднагo дзіцячага часопіса і шматлікай колькасці твораў, у якія яна старалася ўкласці ўсё тое, што падказвала яе хрысціянскае сэрца і беларуская душа.

 
<< Першая < Папярэдняя 341 342 343 344 345 346 347 348 349 350 Наступная > Апошняя >>

Старонка 347 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.