|
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне |
14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.
|
|
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна |
Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.
|
|
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску |
Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.
|