10 сакавіка 2010 г. у лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Слабада), што ў Гродзенскай дыяцэзіі, адбылася адметная ўрачыстасць. У гэты дзень жыхары Ліды разам з ксяндзамі Лідскага дэканату маліліся за 9 святароў, якія зведалі мучаніцкую смерць ад рук нацыстаў у часы Другой сусветнай вайны.
11 сакавіка 2010 г. у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі адбудзецца святая Імша і малітва падзякі з нагоды 20-годдзя аднаўлення дзейнасці Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. 20 год таму, 11 сакавіка 1990 г., мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), цэлебраваў у адзіным у той час у Мінску касцёле на Кальварыі літургію па візантыйскім абрадзе на беларускай мове.
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
Апостальская Сталіца заклікала міжнародную супольнасць да шанавання правоў і годнасці кожнага дзіцяці. На гэтае пытанне звярнуў увагу падчас форуму Рады Правоў Чалавека ААН арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе (Швейцарыя).
Адважна выхоўваць у верніках здольнасць рабіць бескампрамісны жыццёвы выбар, нястомна пазнаваць дасягненні ў галіне маральнай тэалогіі і ажыўляць сакрамэнт пакаяння заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI святароў усяго свету. 11 сакавіка 2010 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам унутранага форуму, арганізаванага Апостальскай Пэнітэнцыярыяй.
«Цэлібат святароў з’яўляецца дарам Духа Святога, які неабходна зразумець і перажываць з поўнай свядомасцю і радасцю, у паўнаце адносін з Панам», — адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Клаўдыё Хумэс падчас тэалагічнага сімпозіума на тэму «Вернасць Хрысту — вернасць святара» 11 сакавіка 2010 г. у Латэранскім універсітэце ў Рыме.
У горадзе Гнезна, першай гістарычнай сталіцы Польшчы, 12–14 сакавіка 2010 г. будзе праходзіць VIII Гнезненскі з’езд — міжнародны форум прадстаўнікоў розных хрысціянскіх Цэркваў. У з’ездзе прымуць удзел Мітрапаліт Гнезна арцыбіскуп Генрык Мушынскі, прымас Польшчы, а таксама старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Эніо Антанэллі.
Краіны Еўрасаюза, у якіх нараджаецца ўсё меншая колькасць дзяцей і хутка адбываецца працэс старэння грамадства, прымаюць меры, якія маюць на мэце паляпшэнне дэмаграфічнай і грамадскай сітуацыі. Усё большую папулярнасць набываюць у гэтым кантэксце адпачынкі па даглядзе дзіцяці для бацькаў.