Першая Кантакты Мапа
Навіны з Беларусі


Мітрапаліт Кандрусевіч: сакрамэнт пакаяння дапаможа выйсці з непакоячай павуціны граху
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.03.2010 16:05

«Божая міласэрнасць перш за ўсё рэалізуецца ў сакрамэнце пакаяння. У ім Бог дзейнічае звышнатуральнай моцай, каб выбавіць нас з непакоячай павуціны граху, у якую мы трапляем праз узаемадзеянне са злым духам», — адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры 21 сакавіка 2010 г.

 
У мінскім архікатэдральным касцёле прайшло начное чуванне моладзі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.03.2010 16:05

У ноч з 20 на 21 сакавіка 2010 г. у мінскім архікатэдральным касцёле адбылося начное чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 400 маладых людзей.

 
Выдадзены «Парадак цэлебрацыі сужэнства» на беларускай мове
Беларусь
22.03.2010 15:20

Выдадзены «Парадак цэлебрацыі сужэнства» на беларускай мове. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
У Віцебску адбудзецца семінар, прысвечаны цэлебрацыі літургіі паводле трыдэнцкага абраду
Анонсы
22.03.2010 14:02
Каталіцкія святары Беларусі, Расіі і Украіны збяруцца на семінары па вывучэнні цэлебрацыі трыдэнцкай літургіі, якая здзяйснялася ў Касцёле да Другога Ватыканскага Сабору.
 
Урачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.03.2010 13:50

19 сакавіка 2010 г., ва ўспамін святога Юзафа, маладзечанская парафія, якая носіць імя гэтага святога, а таксама вернікі з наваколля шчыра віталі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 
Моладзь ракаўскай парафіі выступіла з пастаноўкай на тэму аборту
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.03.2010 13:09

21 сакавіка 2010 г. моладзь парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Івянецкі дэканат) прапанавала ўвазе прысутных тэатралізаваную пастаноўку на тэму аборту. Пастаноўка адбылася падчас святой Імшы, пасля прачытання пастырскага паслання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб абароне ненароджаных дзяцей.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у парафіяльнай урачыстасці ў Валожыне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.03.2010 13:01

19 сакавіка 2010 г., ва ўрачыстасць святога Юзафа, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў валожынскай парафіі. Удзел у літургіі шматлікіх вернікаў сведчыць пра вялікую пашану гэтага святога і вялікую веру ў яго заступніцтва.

 
Урачыстасць св. Юзафа ў гродзенскай семінарыі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.03.2010 12:30
19 сакавіка 2010 г. ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне маліліся ў інтэнцыі Святога Айца, а таксама за рэктара ўстановы, якія ў гэты дзень адзначалі свае імяніны.
 
У Мінску праходзяць спаборніцтвы Хрысціянскай футбольнай лігі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.03.2010 12:29
Пачынаючы з лістапада мінулага года ў Беларусі адбываюцца спаборніцтвы Хрысціянскай футбольнай лігі. За перамогу змагаюцца 10 каманд, дзве з якіх — з каталіцкіх парафій. 20 сакавіка 2010 г. у гульні за трэцяе месца ігралі мінскія каманды «OCD United» (парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай) і «Сальвіо» (парафія Св. Яна Хрысціцеля).
 
Начное чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.03.2010 00:14

Вечарам 20 сакавіка 2010 г. у мінскай архікатэдры распачалося традыцыйнае велікапоснае чуванне моладзі. На малітве сабраліся вернікі і душпастыры розных парафій архідыяцэзіі. Святую Імшу ў межах чування, якое праходзіць пад дэвізам «Вызваліць моц сведчання», узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з 75-гадовым юбілеем Мітрапаліта Філарэта
Юбілеі
19.03.2010 22:07

21 сакавіка 2010 г. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт адзначыць 75-гадовы юбілей. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў “брату ў хрысціянстве і епіскапстве” словы віншавання.

 
Беларускай секцыі Ватыканскага радыё 60 год (інтэрв’ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
19.03.2010 17:12

У 1931 г. папам Піем XI было заснавана Ватыканскае радыё. Такім чынам праз сродкі масавай інфармацыі загучаў голас Касцёла. Сёння праграмы Ватыканскага радыё перадаюцца на 47 мовах свету. У 1950 г. была заснавана і беларуская секцыя. Пра гісторыю і дзейнасць Ватыканскага радыё і беларускай секцыі ў прыватнасці чытайце ў інтэрв’ю з Янам Мойсікам, супрацоўнікам беларускай рэдакцыі.

 
Устанаўленне лектараў у пінскай семінарыі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.03.2010 16:54

19 сакавіка 2010 г., ва ўрачыстасць святога Юзафа, падчас святой Імшы ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк устанавіў лектарамі восем семінарыстаў.

 
Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Беларусі
Беларуская Праваслаўная Царква
19.03.2010 13:31

Падзяка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб’яўлена Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за вялікі асабісты ўнёсак у адраджэнне, захаванне, развіццё культурнай і духоўнай спадчыны краіны і ў сувязі з 75-гадовым юбілеем. Аб гэтым агенцтву «Интерфакс» паведамілі ў Прэс-службе Прэзідэнта.

 
Святары са Святой гары Афон прыбудуць у Мінск на «Вербны кірмаш»
Беларуская Праваслаўная Царква
19.03.2010 12:58

У праваслаўнай выстаўцы-ярмарцы «Вербны кірмаш», якая пройдзе ў Мінску з 20 па 27 сакавіка 2010 г., прымуць удзел прадстаўнікі Іерусалімскага і Канстанцінопальскага Патрыярхатаў, у тым ліку і Святой гары Афон. Аб гэтым інфармацыйнаму агенцтву «Интерфакс» паведамілі ў Беларускім экзархаце.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 34

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
У Віцебску адбудзецца семінар, прысвечаны цэлебрацыі літургіі паводле трыдэнцкага абраду
Каталіцкія святары Беларусі, Расіі і Украіны збяруцца на семінары па вывучэнні цэлебрацыі трыдэнцкай літургіі, якая здзяйснялася ў Касцёле да Другога Ватыканскага Сабору.
Падрабязней ...  
У Мінску адбудзецца вечар памяці а. Язэпа Германовіча

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігэнцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар памяці а. Язэпа Германовіча, які адбудзецца ў пятніцу 19 сакавіка 2010 г.  у капліцы Душпастырскага Цэнтра св. Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская») у 19.15.

Падрабязней ...  
Пры каталіцкім Моладзевым цэнтры ў Мінску дзейнічае вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання

Пры каталіцкім Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска (мікрараён Серабранка) па вул. Пляханава, 28/1 у Мінску дзейнічае вучэбны цэнтр «Рэпеціт», які аб’яўляе набор на курсы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, рускай, беларускай і англійскай мовах, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі