Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны з Беларусі


Курапацкі Крыжовы шлях
Беларусь
03.03.2017 10:43

«Ёсць у Мінску святое месца — Курапаты. Там спачываюць тысячы нашых продкаў, што былі забіты камуністычнымі злачынцамі. Многія з іх аддалі сваё жыццё толькі таму, што былі беларусамі... Шчыра веру, што прабываюць яны ў Доме Айца Нябеснага», — адзначае бр. Эмануэль Юран з ордэна баніфратраў ва ўступе да Крыжова шляху, які назваў Курапацкім.

 
Грэка-католікі Мінска запрашаюць на моладзевыя вялікапосныя сустрэчы
Анонсы
02.03.2017 17:07

Мінская грэка-каталіцкая моладзь арганізоўвае падчас Вялікага посту малітоўныя сустрэчы, якія будуць адбывацца кожную суботу. Першая запланавана на 4 сакавіка.

 
Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Канферэнцыя Біскупаў
02.03.2017 16:36

2 сакавіка 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 64-е пленарнае (пазачарговае) пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 
У шчучынскай парафіі прайшоў дзень св. Юзафа Каласанса
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.03.2017 14:30

25 лютага перад распачаццем Вялікага посту ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), дзе нясуць служэнне айцы піяры, прайшоў Calasanz Day — дзень, прысвечаны св. Юзафу Каласансу.

 
Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» святкуе 20-гадовы юбілей
Беларусь
02.03.2017 12:03

26 лютага ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча юных парафіянаў і іх бацькоў з рэдактарам часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірынай Жарнасек.

 
3 сакавіка ў касцёлах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі памоляцца за ахвяр ганенняў на Касцёл
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.03.2017 11:04

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правесці 3 сакавіка набажэнствы Крыжовага шляху ў інтэнцыі ахвяраў часоў ганенняў на Касцёл у Беларусі.

 
Кожную пятніцу ўвечары — Крыжовы шлях онлайн
Анонсы
02.03.2017 08:00

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч у Папяльцовую сераду: Касцёл заклікае нас спаліць грэх
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.03.2017 23:00

«Падчас Вялікага посту Касцёл заклікае нас спаліць грэх і ўсё, што перашкаджае духоўнаму развіццю», — такой думкай распачаў гамілію Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы ў Папяльцовую сераду 1 сакавіка — першы дзень Вялікага посту.

 
Міністэрства культуры абвергла інфармацыю па рэстаўрацыі касцёла ў Мсціславе па праграме COMUS
Беларусь
01.03.2017 16:17

«Інфармацыя пра рэстаўрацыю касцёла ў Мсціславе Еўрапейскім саюзам не адпавядае рэчаіснасці. Мсціслаў сапраўды з’яўляецца пілотным горадам гэтай праграмы, але грашовыя сродкі не будуць накіраваны на рэстаўрацыю святыні», — патлумачыла Наталля Хвір .

 
У Пінску і Мазыры адзначылі 30-годдзе святарства кс. Тадэвуша Воласа SCI
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.03.2017 11:23

Традыцыйная штомесячная сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі, якая адбылася 23 лютага ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, мела ў гэты раз своеасаблівую нагоду.

 
1 сакавіка — пачатак Вялікага посту
Каляндар
01.03.2017 05:52

У Рымска-каталіцкім Касцёле 1 сакавіка сёлета адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску: будзьце духоўна абыякавымі да матэрыяльных спраў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.02.2017 17:08

28 лютага ў касцёле свв. Сымона і Алены прайшла пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Узначаліў сустрэчу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама дапаможныя біскупы архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Адам Глобус: «Пабачыўшы выстаўку, жыхары Мсціслава вельмі здзівіліся, што ў іх касцёле ёсць нешта яшчэ апроч памідораў для засолкі»
Беларусь
28.02.2017 14:00

У 1978 годзе Адам Глобус разам з аднакурснікамі праходзіў т.зв. капійную практыку ў мсціслаўскім касцёле. Па просьбе Catholic.by Адам Глобус узгадаў той час і распавёў, як выглядаў касцёл за 20 гадоў да вяртання вернікам.

 
«Раздай усё і ідзі за Мной»: святары Гродзенскай дыяцэзіі разважалі над заклікам да Божай службы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.02.2017 13:00

27 лютага ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія нясуць сваё служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
У Лучаі перад распачаццем Вялікага посту зладзілі імпрэзу
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.02.2017 12:31

Згодна з традыцыяй, апошні тыдзень перад Вялікім постам павінен быць найбольш радасным і багатым рознымі забавамі, прысмакамі. Даўней напярэдадні Папяльцовай серады цымбалы, скрыпку, гармонік прымалі на шафу ці ў іншае месца, каб пасля посту з большай радасцю ізноў танцаваць і спяваць.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 355
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Апошнія абнаўленні

30.03 05:52Створаны партал з віртуальнай рэканструкцыяй Крыжовага шляху Збаўцы
29.03 16:10Міністэрства культуры аб’явіла конкурс эскізаў для памятнага знака ва ўрочышчы «Курапаты»
29.03 14:55Ватыканскі дыпламат: трэба вучыцца супрацьстаяць маніпуляванню рэлігіяй
29.03 14:15Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Ракаў, Івянец)
29.03 12:5029 красавіка дыяканы Андрэй Белаблоцкі і Анджэй Ганчар стануць новапрэзбітэрамі
29.03 12:14Семінар да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў пройдзе ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах (+праграма)
29.03 11:50Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
29.03 10:18Сяргей Бязрукаў пра новую ролю: «Крыжык на шыі галоўнага героя насамрэч мой»
29.03 09:38Экуменічную абшчыну Тэзэ ўпершыню наведае Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей
29.03 08:55У гарадской думе Масквы абмяркоўваюць рэлігійнае меню для дзяцей