Першая Кантакты Мапа
Навіны ў свеце


Італія: павялічваецца колькасць урачоў, якія адмаўляюцца рабіць аборты
10.09.2010 15:35
У Італіі павялічваецца колькасць урачоў, якія адмаўляюцца рабіць пацыенткам аборты. Аб гэтым паведамляецца ў рапарце Міністэрства здароўя краіны.
 
З нагоды візіту Бэнэдыкта XVI у Шатландыі створаны плед, які апавядае гісторыю Касцёла
10.09.2010 14:44
Спецыяльны плед з шатландкі выкананы ў Шатландыі з нагоды візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію. Плед створаны амерыканцам з Паўночнай Караліны (ЗША) і з дапамогай сімвалічных колераў апавядае гісторыю Касцёла ў Шатландыі.
 
Мітрапаліт Іларыён сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы
10.09.2010 12:58
9 верасня 2010 г. у Ламбецкім палацы, афіцыйнай рэзідэнцыі прымаса Англіканскай Царквы, адбылася сустрэча старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна з архіепіскапам Кентэрберыйскім Роуэнам Уільямсам.
 
Патрыярх Кірыл папрасіў Прэзідэнта Ірландыі ўраўнаваць статусы Праваслаўнай Царквы і Касцёла ў краіне
10.09.2010 11:24
Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Ірландыі Мэры Макэліс 8 верасня 2010 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл абмеркаваў пытанне аб змяненні статуса Рускай Праваслаўнай Царквы ў Ірландыі і рэгістрацыі яе як Царквы, а не дабрачыннай супольнасці.
 
Нямецкага святара, замучанага ў нацысцкім канцлагеры, далучаць да ліку благаслаўлёных
09.09.2010 16:29
У маі 2011 г. да ліку благаслаўлёных будзе далучаны баварскі святар кс. Георг Хэфнер (1900–1942 гг.), які падчас Другой сусветнай вайны зведаў мучаніцкую смерць у канцлагеры Дахау. Аб гэтым паведамляецца ў лісце афіцыйнага прадстаўніка Святога Айца Бэнэдыкта XVI арцыбіскупа Анджэло Амато, старшыні Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
 
Жыхары Аўстраліі супраць рэкламы эўтаназіі
09.09.2010 15:46
У бліжэйшую суботу ў чатырох буйнейшых гарадах Аўстраліі па тэлебачанні будуць паказваць відэаролікі ў падтрымку эўтаназіі. Жыхары краіны ўжо сёння абураны гэтай падзеяй.
 
У Базэ адбываецца Міжнародная экуменічная канферэнцыя аб праваслаўнай духоўнасці
09.09.2010 15:21
З 8 па 11 верасня 2010 г. у сядзібе экуменічнай супольнасці з Базэ (Італія) адбываецца XVIII Міжнародная экуменічная канферэнцыя аб праваслаўнай духоўнасці на тэму «Камунія і самотнасць». Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы пасланне.
 
Кардынал Артэга: народ Кубы чакае зменаў
09.09.2010 14:19

У гаміліі падчас святой Імшы, якая адбылася ў санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ, апякункі Кубы, арцыбіскуп Гаваны кардынал Джэйм Артэга адзначыў, што кубінскі народ ужо доўгі час чакае «многіх зменаў». Іерарх таксама выказаў перакананне, што ўлады краіны вызваляць 52 палітычных вязняў, як паабяцалі падчас перамоваў, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла.

 
Патрыярх Маскоўскі сустрэўся з Прэзідэнтам Ірландыі
09.09.2010 10:47

8 верасня 2010 г. у Маскве адбылася сустрэча Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Прэзідэнтам Ірландыі Мэры Макэліс. Падчас сустрэчы кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы адзначыў, што ў духоўнай і культурнай традыцыі Расіі і Ірландыі існуе шмат агульнага.

 
У Італіі плануецца стварыць электронную бібліятэку, прысвечаную гісторыі Касцёла
08.09.2010 15:50
Важнейшыя гістарычныя дакументы ўсіх сусветных цывілізацый павінны быць пераведзены ў лічбавы фармат і аб’яднаны ў адну бібліятэку, якую можна будзе змясціць у Інтэрнэце, — з такой ініцыятывай выступіў італьянскі царкоўны гісторык Альберто Меллоні, генеральны сакратар Фонда папы Яна XXIII.
 
У Маскве адбудзецца выстаўка-кірмаш хрысціянскай літаратуры
08.09.2010 14:10
Асацыяцыя каталіцкіх выдаўцоў Расіі арганізуе чацвёртую выстаўку-кірмаш хрысціянскай літаратуры. Мерапрыемства, якое адбудзецца ў дворыку маскоўскага архікатэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, запланавана на 12 верасня 2010 г.
 
У Бразіліі адбыўся кангрэс пакліканняў
08.09.2010 13:34
«Вучні-місіянеры ў службе пакліканняў» — пад такім дэвізам з 3 па 7 верасня 2010 г. у сталіцы Бразіліі Сан-Паоло праходзіў ІІІ Кангрэс пакліканняў. Упершыні падобнае мерапрыемства адбылося ў 1999 г., затым — у 2005 г.
 
Да візіту Папы ў Вялікабрытанію напісана танцавальная песня на яго словы
08.09.2010 11:02

Да візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію, які адбудзецца з 16 па 19 верасня 2010 г., у гэтай краіне была створана танцавальная моладзевая песня «Плач сэрца». Песня была афіцыйна адобрана Каталіцкім Касцёлам у Англіі і Уэльсе. У ёй, між іншым, прысутнічаюць словы: «Ідзі і дапамажы бяднейшым з бедных, тым, хто ляжыць і памірае ў нястачы, як гэта рабіла Тэрэза з Калькуты».

 
Амерыканскае таварыства «Рыцараў Боскай Міласэрнасці» набывае папулярнасць
07.09.2010 15:30

Па інфармацыі амерыканскага каталіцкага агенцтва National Catholic Register, з году ў год набірае моц таварыства «Рыцараў Боскай Міласэрнасці», заснаванага кс. Рыкам Хейлманам у Вісконсіне (ЗША), дыяцэзіі Мэдзісан. Сёння супольнасць налічвае больш за 300 членаў.

 
Знойдзены рукапісны Псалтыр можа быць першым сведчаннем сувязі ірландскіх хрысціян і коптаў
07.09.2010 14:52

Спецыялісты Нацыянальнага музея Ірландыі завяршылі першы этап даследавання рукапіснага Псалтыра, знойдзенага ў тарфяным балоце. Кніга была знойдзена ў Фадданморы падчас распрацовак тарфянікаў 4 гады таму.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 16

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Апошнія абнаўленні

10.09 17:11Кс. Фэдэрыко Ламбардзі пра візіт Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію
10.09 16:28Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў Бразіліі да правядзення новай евангелізацыі
10.09 16:16Копія Турынскай Плашчаніцы пабывае ва ўсіх найбуйнешых парафіях Віцебскай дыяцэзіі
10.09 15:35Італія: павялічваецца колькасць урачоў, якія адмаўляюцца рабіць аборты
10.09 15:23Фестываль «Magnificat-2010» падыходзіць да завяршэння
10.09 14:44З нагоды візіту Бэнэдыкта XVI у Шатландыі створаны плед, які апавядае гісторыю Касцёла
10.09 14:08Дзеці могуць задаць Папу пытанні па Інтэрнэту
10.09 14:07«Вусны, стуленыя для маўчання»: літоўскі рэжысёр прэзентаваў фільм пра сустрэчу Тэзэ з удзелам беларускіх пілігрымаў
10.09 12:58Мітрапаліт Іларыён сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы
10.09 12:25Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай укладу хрысціянаў у аб’яднанне Еўропы
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...