Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Навіны ў свеце


Моладзь Польшчы скіруе свае сведчанні арганізатарам СДМ у Панаме
24.02.2017 08:36

У маладых людзей Польшчы нарадзілася ідэя напісаць моладзі з Панамы, каб даць сведчанні на тэму Сусветных дзён моладзі і выказаць сваё меркаванне, чаму варта прыняць у іх актыўны ўдзел.

 
Папскі дабрачынны фонд Kirche in Not адзначае 70 гадоў дзейнасці
23.02.2017 16:41

Міжнародны каталіцкі фонд Kirche in Not («Дапамога Касцёлу ў патрэбе») у гэтым годзе адзначае 70-годдзе існавання. Ён быў заснаваны па ініцыятыве папы Пія ХІІ у 1947 годзе.

 
Польская спявачка Моніка Кушынская, якая не можа хадзіць, нарадзіла сына
23.02.2017 13:43

37-гадовая Моніка Кушынская, былая вакалістка гурта Varius Manx, з 2006 года пасля аўтамабільнай аварыі едзіць на інвалідным вазку.

 
На Сінаі ў Егіпце чарговае забойства хрысціянаў
23.02.2017 10:34

На Сінаі ў Егіпце забітыя два мужчыны за веру ў Хрыста. 65-гадовы Саад Хана быў застрэлены, праўдападобна, ісламістамі, а яго сына Медхата спалілі жывым. Целы ахвяраў былі знойдзены 22 лютага ў цэнтры горада Эль-Арыш.

 
Першая ледзі ЗША чытае «Ойча наш» у падтрымку Дональда Трампа (+відэа)
22.02.2017 09:11

У Фларыдзе на мітынгу прыхільнікаў амерыканскага прэзідэнта першая ледзі краіны Меланія Трамп выступіла з прамовай перад рэспубліканцамі штата і завяршыла яе малітвай «Ойча наш».

 
У Мексіцы з-пад вады ізноў паказалася 400-гадовая каталіцкая святыня
21.02.2017 17:41

У мексіканскім штаце Аахака з-пад вады паказалася старажытная святыня, якую ў XVII стагоддзі пабудавалі дамініканцы. Манахі прыбылі ў Мексіку, каб распаўсюджваць хрысціянства сярод мясцовага насельніцтва.

 
Францыя: за абарону жыцця — турма і штраф
21.02.2017 14:02

Сацыялістычны ўрад Францыі ўвёў новы закон, які абмяжоўвае свабоду слова тых, хто выступае супраць абортаў. Зняволенне і высокі штраф — такія пакаранні чакаюць за распаўсюджванне інфармацыі, якая «перашкаджае» перарыванню цяжарнасці.

 
Музей Метраполітан у Нью-Ёрку адкрыў бясплатны доступ да сваіх экспанатаў
21.02.2017 09:07

375 тысяч выяў — бясплатна. Нью-ёркскі музей Метраполітан даў дазвол усім ахвотным не толькі даведацца пра свае скарбы ў інтэрнэце, але і дазволіў браць выявы без аплаты — нават без запыта аб згодзе музея — і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.

 
Марк Цукерберг сустрэўся з пастырамі і аніматарамі хрысціянскіх супольнасцяў
20.02.2017 18:16

Некалькі тыдняў таму стваральнік Фэйсбука прызнаўся, што ён ужо не атэіст, як казаў раней. Нядаўна ён сустрэўся з рэлігійнымі хрысціянскімі лідарамі Амерыкі.

 
«Адкрытыя бальніцы» — адказ на санітарны крызіс у Сірыі
20.02.2017 15:16

На заклік папы Францішка і Апостальскага Нунцыя ў Сірыі кардынала Марыё Дзэнары адрэагаваць на сітуацыю ў гэтай краіне адказаў фонд Avsi. Арганізацыя забяспечыць падтрымку тром бальніцам.

 
Кардынал Курт Кох прапанаваў стварыць камісію для ўрэгулявання адносін паміж Рускай Праваслаўнай і Украінскай Грэка-Каталіцкай Цэрквамі
16.02.2017 14:27

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох прапаноўвае стварыць спецыяльную камісію для ўрэгулявання адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой.

 
Сем доказаў таго, што манаскае жыццё зусім не сумнае (+відэа)
15.02.2017 14:38

Часам можна пачуць, што жыццё кансэкраваных асобаў сумнае і аднастайнае. Але гэта зусім не так. Акрамя малітвы і прысвячэння Богу свайго жыцця манахі і манахіні амаль нічым не адрозніваюцца ад кожнага з нас.

 
Копты згадваюць хрысціян-мучанікаў, забітых ісламістамі ў 2015 годзе
15.02.2017 12:41

У 2015 годзе тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы Сірыі і Леванта» забілі 21 хрысціяніна, якія належалі да егіпецкай Копцкай Царквы і адмовіліся адракацца ад сваёй веры.

 
Украінскі святар на «Голосе країни»: «Я хачу быць пэўным напамінам пра тое, што ёсць і іншы свет — свет душы» (+відэа)
13.02.2017 10:13

Сапраўдны фурор зрабіў на ўкраінскім вакальным шоў «Голос країни» святар Аляксандр Кліменка з песняй «Материнська любов». Падчас сляпога праслухоўвання ён развярнуў да сябе крэслы ўсіх чатырох настаўнікаў — суддзі пляскалі яму стоячы.

 
Газета La Croix: аўтабіяграфіі пра навяртанне становяцца бестселерамі
10.02.2017 11:40

На французскім кніжным рынку з’явілася новая катэгорыя бестселераў —аўтабіяграфічныя апісанні вялікіх навяртанняў. На гэта звяртае ўвагу парыжская газета La Croix.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 90
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.