Першая Кантакты Мапа
Божае слова на нядзелю
Разважанні да Евангелля: 7 сакавіка — IІI Нядзеля Вялікага посту, Год С

Грэх, які трымаем у сэрцы, аслабляе жыццё: спусташае прагненні, нішчыць выпрацаваныя плады дабра і забівае жыццё. Ці трываю ў граху? Ці не адкладваю і не занядбоўваю споведзі? Ці не маю ў сэрцы ўкрытага захаплення якімсьці грахом? (...) Запланую і вызначу час на велікапосную сустрэчу з Езусам у сакрамэнце пакаяння. Ужо цяпер буду прасіць Яго, каб паслаў мне Духа Праўды, які пераканае мяне ў маім граху і натхніць прагненнем глыбокай сустрэчы з Езусам у святой споведзі.

 
Нядзельнае казанне: 14 сакавіка — IV Нядзеля Вялікага посту, Год С

«Чарговая нядзеля набліжае нас да Велікодных святаў. Ці ўжо добра мы падрыхтаваліся да гэтых святаў? Засталіся нам толькі тры тыдні. А можа, ёсць і такія, што яшчэ не пачалі гэтай падрыхтоўкі? Таму я спытаюся, як яны збіраюцца перажываць гэтае свята?..».

 
Lectio Divina: 7 сакавіка — IІI Нядзеля Вялікага посту, Год С

«Нярэдка ў нашым жыцці мы становімся сведкамі сітуацый, калі ў іншых людзей здараецца нешта нядобрае. І, на жаль, даволі часта нашыя «хрысціянскія» каментарыі гучаць наступным чынам: «так ім і трэба», «яны заслужылі ўсё гэта», «са мною такое ніколі не здарыцца» і г.д. Але Езус прызывае нас, каб на гэтыя выпадкі, якія здараюцца з іншымі людзьмі, мы глядзелі, магчыма, як на пэўную перасцярогу для нас, як на яшчэ адну магчымасць перажыць навяртанне...»

 
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі