 |
Святыя і благаслаўлёныя Беларусі
Увага. Серыя кніг "Святыя і благаславёныя" выйшла ў выдавецтве "Pro Christo". Рыхтуюцца да друку новыя кнігі з гэтай серыі.
|
Пра незвычайную, узнёслую пабожнасць каралевіча Казіміра пісалі ўсе яго біёграфы, ад Захарыя Ферэры і Пятра Скаргі да аўтараў ХІХ ст. «На самым ранку, як толькі адчыняліся дзверы святыні, святы каралевіч ужо кленчыў перад алтаром, з узнесенай душой, у постаці натхнёнай і разам з тым пакорнай і пакутніцкай, і заставаўся ў касцёле, пакуль яго не зачынялі. Тут ён забываўся пра ўсе патрэбы цела: не адчуваў голаду, холаду, стомленасці; быў нібы ў святой зачараванасці, імгненным, але бессмяротным разрыве з целам… Сярод цёмнай ночы зрываўся з пасцелі, пакрыёма выходзіў з пакою, адзін, босы, прыбягаў да замкавай святыні і, найчасцей знайшоўшы яе замкнёнай, клаўся ніцма перад яе парогам, акрапляў яго слязьмі і ў святым узнясенні малітвы заставаўся да світанку...». У натхнёных вершах напісаў гімн Багародзіцы «Оmni Dei», вядомы пад яго імем і ўжываны ў касцёле ад 1499 г. У 1483 г. хворы на сухоты Казімір прыехаў у Вільню, а на Каляды наведаў Гродна. Здароўе яго хутка пагаршалася, і 1 сакавіка яго перавезлі ў Вільню. Памёр Казімір на світанку ў чацвер 4 сакавіка 1484 г. ў Ніжнім замку на 26-м годзе жыцця. Яго цела было ўрачыста пахавана ў капліцы віленскай катэдры, заснаванай каралём Казімірам.
|
 Юзаф Каліноўскі нарадзіўся ў 1835 г. ў Вільні. Пасля заканчэння Шляхецкага інстытута (1843-1850) распачаў вучобу ў Агранамічным інстытуце ў Горы-Горках каля Оршы. Праз тры гады перавёўся ў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу. Калі пачалося студзеньскае паўстанне, стаў начальнікам ваеннай секцыі Выканаўчага аддзела Літвы (галоўнага органа па кіраванні паўстаннем). Пасля падаўлення паўстання быў арыштаваны і асуджаны на смерць. У вязніцы яго лічылі святым. Дзякуючы намаганням блізкіх і сяброў, смяротнае пакаранне было заменена дзесяцю гадамі катаргі ў Сібіры. Каліноўскі адбываў ссылку ў розных месцах, перажываючы шматлікія выпрабаванні, і вярнуўся на радзіму ў 1873 г. Быў выхавальнікам сына Уладзіслава Чартарыйскага - Аўгуста. У 1877 г. Каліноўскі ўступіў у закон кармелітаў босых і прыняў імя Рафал. Скончыўшы вывучэнне філасофіі і тэалогіі, у 1882 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. Праз некалькі гадоў ён стаў прыёрам кляштару ў Чэрнай каля Кракава, пасля - у Вадавіцах. Быў спаведнікам харызматыкам, і таму яго называлі «ахвяраю канфесіянала». Памёр 15 лістапада 1907 г. Яго рэліквіі знаходзяцца ў кармеліцкім касцёле ў Чэрнай. Бэатыфікаваў яго Ян Павел ІІ у 1983 г., кананізаваў - у 1991 г. Св. Рафал Каліноўскі - апякун афіцэраў і салдатаў, заступнік у цяжкіх і безнадзейных справах.
|
|
Благаслаўлёны Юры Матулевіч |
«Пане, дазволь мне, нібы свечцы, згарэць дашчэнту на Тваім Алтары». Гэтае вялікае жаданне благаславёнага Юрыя Матулевіча здзейснілася. На працягу ўсяго свайго святарскага жыцця ён гарэў, як свечка, - ярка і трывала. Сваёй службай ён асвятляў самыя далёкія, закінутыя і страшныя куткі тае гістарычнае эпохі, у якой палітыка, нянавісць, шавінізм крыжавалі лёсы хрысціянскіх народаў. Гэтае святло ніколі не прыцьмянела, але было яркім і палымяным. І свяціла яно да таго самага часу, пакуль жывіла яго сваімі ўдарамі сэрца вялікага і святога чалавека.
|
|
Слуга Божы Зігмунд Лазінскі |
|
Мучанікі зямлі беларускай, якія аддалі сваё жыццё падчас ІІ Сусветнай вайны і былі ўзнесены да хвалы алтароў Святым Айцом Янам Паўлам ІІ у 1999 годзе разам з мучанікамі іншых краін. |
|
|
|
|
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
|
|
|
|
|
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве |
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
|
Падрабязней ...
|
«Цэнтр падрыхтоўкі катэхетаў» аб’яўляе набор навучэнцаў на 2010/2011 навучальны год |
«Цэнтр падрыхтоўкі катэхетаў», заснаваны ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 28 жніўня 2010 г., аб’яўляе набор навучэнцаў на 2010/2011 навучальны год. |
Падрабязней ...
|
Piligrymka.by запрашае ў Лурд |
Ксёндз Вячаслаў Барок, пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах і каардынатар пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі, запрашае ўсіх жадаючых у новае падарожжа. На гэты раз галоўным аб’ектам пілігрымавання стане марыйны санктуарый у Лурд (Францыя).
|
Падрабязней ...
|