Першая Кантакты Мапа
Інстытут тэалогіі БДУ запрашае на вучобу хрысціянскую моладзь

Дзяржаўная ўстанова «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ запрашае на вучобу хрысціянскую моладзь. Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 29 сакавіка 2010 г. у 14.00 у будынку ўстановы па адрасе:  (аўдыторыя 307).

Падрабязней ...  
У Лынтупах адбудзецца містэрыя Мукі Пана

28 сакавіка 2010 г., у Пальмовую нядзелю, у парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбудзецца містэрыя Мукі Пана. Паказ распачнецца а 16-й гадзіне каля касцёла.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі