Першая Кантакты Мапа
Анонсы


Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне
10.03.2010 17:02

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

 
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна
04.03.2010 15:03

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

 
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску
02.03.2010 16:22

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

 
Рада па справах сям'і пры ККББ заахвочвае да ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне»
02.03.2010 12:23

Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў чарговы раз заахвочвае да ўдзелу ў акцыі «Духоўнага ўсынаўлення», галоўная мэта якой — абарона зачатага жыцця, што знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Пачатак «духоўнага ўсынаўлення» як індывідуальнага малітоўнага абавязку адбудзецца ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ў дзень урачыстасці Звеставання Пана.

 
Запрашаем на містэрыю Мукі Пана
02.03.2010 10:58

Моладзь мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля разам з сястрой салезіянкай Віялетай Врубэль шчыра запрашае на інсцэніроўку Мукі Пана, якая адбудзецца ў нядзелю 21 сакавіка 2010 г. у 16.30 у Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска (вул. Пляханава, 28/1).

 
Пілігрымка з Мінска ў Святую Зямлю
22.02.2010 12:51

Мінскі архікатэдральны касцёл запрашае прыняць удзел у пілігрымках у Святую Зямлю, якія адбудуцца 15–23 красавіка і 18–26 красавіка 2010 г. Малітоўныя падарожжы будуць праходзіць у суправаджэнні святароў.

 
Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў рэкалекцыях «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі»
17.02.2010 17:08

16–18 красавіка 2010 г. у рэкалекцыйным доме айцоў вербістаў у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Духоўныя сустрэчы прадугледжваюць разважанне над Божым словам, удзел у святой Імшы, навучанні, малітву праслаўлення і працу ў групах.

 
Моладзь сустрэнецца на малітве ў Баранавічах
16.02.2010 10:48

20–21 сакавіка 2010 г. у кляштары Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 16 гадоў.

 
Фармацыйныя сустрэчы ў Браславе ў 2010 годзе
15.02.2010 17:01

На працягу 2010 года ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) у кляштары Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) будуць адбывацца фармацыйныя сустрэчы. Галоўная мэта дадзеных мерапрыемстваў — спадарожнічаць кансэкраваным асобам і свецкім людзям у пошуку больш глыбокага перажывання веры і спрыянне асабістаму ўзрастанню ў хрысціянскай сталасці.

 
Аўтобусныя пілігрымкі па святых месцах Польшчы
15.02.2010 11:58

Гродзенскія парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) і Святога Францішка Ксаверыя, а таксама мінскі архікатэдральны касцёл запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у аўтобусных пілігрымках па святых месцах Польшчы.

 
Piligrymka.by запрашае ў падарожжа па святых месцах Еўропы
12.02.2010 15:45

Усе жадаючыя запрашаюцца ў падарожжа, каб, вандруючы па святых месцах Еўропы, адправіцца ў пошукі саміх сябе ў прасторах часу і праз гэта зрабіць яшчэ адзін крок на бясконцым шляху да сваёй сутнасці.

 
Працягваюцца біблейскія сустрэчы на Залатой Горцы
11.02.2010 14:24
Шчыра запрашаем усіх, хто хоча пазнаваць Божае слова і ўмацоўваць сваю веру, на біблейскія сустрэчы. Яны адбываюцца кожную пятніцу з 20.00 да 21.00 у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44а).
 
На Залатой Горцы моляцца за ненароджаных дзяцей і цяжарных жанчын
10.02.2010 13:58

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а) кожны аўторак у 17.30 падчас святой Імшы для парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно моляцца ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей і цяжарных жанчын.

 
Літургічныя кнігі на беларускай мове
08.02.2010 11:45

Выдадзеныя літургічныя кнігі «Парадак канфірмацыі» і «Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі» святары могуць набыць у Курыі кожнай дыяцэзіі. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Кнігі падрыхтаваныя да друку ў выдавецтве «Pro Christo».

 
У Віцебску адбудзецца VI Міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце»
01.02.2010 11:18

29 мая 2010 г. у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце абудзецца VI Міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Віцебская дыяцэзія запрашае урачоў, духавенства і ўсіх людзей добрай волі прыняць удзел у канферэнцыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі